Маркс аб Віцебску 1820—1840 гг.

Маркс аб Віцебску 1820—1840 гг.

Побыт гэтага невядомага чалавека ў славутым горадзе ніяк не звязаны ні з эміграцыяй, ні з падрыхтоўкай матэрыялаў аб генезісе капіталізму менавіта ў Беларусі. Свае нататкі, напісаныя ў 1888 г., М. Маркс назваў “Запіскі старога”. Зараз яны знаходзяцца ў зборы рукапісаў Львоўскай бібліятэкі імя Стэфанік[2].

Не танней было жыццё сялян. Сапраўдны вар’ят, памешчык Гурко, строіў сялян на паншчыну па гуку трубы. На панскія палеткі прыгонных вялі пад канвоем конных з нагайкамі. На раллі пераклічка ажыццяўлялася пад мелодыю той жа трубы. За спевы польскія паны ўзнагароджвалі сялян 25 палкамі, а рускія давалі па 100-300 бізуноў. Адукаваныя памешчыкі нават жартавалі ў салонах наконт таго, якая розніца паміж мужыком і агнём. Правільны адказ гучаў так:мужыка раней раскладуць, а потым весекуць[4].

Аўтар вылучаў адукаванасць адных толькі ўніятаў, але са знявагай выстаўляе свецкую паству, якая актыўна бавілася алкаголем ва ўмовах свабоды вінакурства. Таму гарадская варта аглядала і абмацвала ўсіх уязджаючых і ўваходзячых у горад, не выключаючы і жанчын. Не выклікалі даверу нават прыстойныя стараверы-філіпоны, не гаворачы ўжо пра іх крычаўскіх братоў, якіх амаль цалкам выселілі ў Томскую губерню. Больш гасцінна ўлады абышліся з езуітамі, якіх выселілі з горада ў 1822 г..Дакладней—вывезлі на загадзя падрыхтваных паштовых тройках жандары-кавалергарды. Аднак, і пасля 1822 г. тут існавала масонская ложа з удзелам Вірло і Сухадольскага

[2] Там жа, л. 1 адв.

[4] Там жа, л. 14 адв.

[5] Там жа, л. 11