Апошняя люстрацыя Магілёўскай эканоміі

 

У 1764 г. сойм Рэчы Паспалітай пастанавіў выканаць люстрацыю (рэвізію) дзяржаўных уладанняў. Цікава паглядзець як выглядала самае буйное на ўсходзе Беларусі валоданне караля перад далучэннем края да Расійскай імперыі.

Люстрацыю каралеўскай эканоміі 20 ліпеня 1767 г. выканалі інфлянцкі біскуп Стэфан Гедройц (прэзідэнт камісіі), мсціслаўскі падкаморы Ян Сухадольскі, падкаморы Людзьвік Гутакоўскі, стольнік і мсціслаўскі гродскі суддзя Франц Стахоўскі, стражнік і гродзенскі гродскі пісар Франц Боўфал, ашмянскі скарбнік Мартын Кліманскі.

Мэтай рэвізіі ставілася вызначэнне памераў даходаў на каралеўскі скарб і на мясцовыя або гарадскія патрэбы. Прасцей кажучы, і тыя і другія належыла раздзяліць.

Найперш камісары вылучылі з-пад ападкаання землі, якія трымаліся пажыццёва. Іх пакінулі ранейшым пасэсарам з умовай, каб яны толькі не вывозілі сялян у свае прыватныя маёнткі. Безумоўна выпалі з-пад падаткаў дзяржавы Бушкаў, Кіркоры і Супонічы, якія на ленным (вечнаспадчынным) праве састаялі ў родзе Кіркораў. У пажыццёвым трыманні 44 асоб знаходзіліся засценак Вейна, абрубы Забочын, Барталамееўка, Козуб, Пісараўшчына і Янкоўшчына, вёскі Агееўшчына, Акуты, Азер’е, Анешкавічы (Амескавічы), Бель, Брылі, Бардзілы, Барботкі, Васілевічы, Валожычы, Вілейцы, Беліца, Вайнілы, Васкевічы, Гразівец, Губары, Грабаў, Грышнёва, Дубраўцы, Дуброва, Забалацце, Заходы, Ждановічы, Казлакі, Кіселькі, Коклева, Каменск, Красніцы, Князеўцы, Каменка, Лісічнікі, Лапені, Мілоўка, Макрэды, Мядзьведзева, Новасёлкі, Нічыпаравічы, Палуйкавічы, Пнеўцы, Патапаў, Паўша, Пячоры, Пахнева, Рудзіца, Румынцы, Раманаўшчына, Стальцы, Самулкі, Цімохаўка, Траслівец, Шостакі, Шапірава, Шчацінка, Хацятава, Хаменкі, Хемравічы, Чарняўцы, Яронава і Ямна—каля 26 % усіх паселішчаў згодна з інвентаром эканоміі за 1743 г.

Пазней, у 1772 г. ужо рускія камісары адзначылі, што паводле каралеўскіх прывілеяў памешчыкі трымалі 1280 сялян, або 5 % працоўных эканоміі.

Прывілеяваныя пасэсіі ахоплівалі 717 валок або 12 % усіх зямель эканоміі. Адзначаныя ўладанні атрымалі каралеўскія прывілеі паміж 1754 і 1763 гг. Найбольш шчодра раздаваў уватныя рукі дзяржаўных сялян Аўгуст 111: у 1759 г. 7 асоб атрымалі 113.4 валок, у 1760—7 чал. 27.5 валок, у 1761 г.-8 чал. -165.2 валокі, у 1762 г.-10 чал.-174.1 валоку.

Даходы замкавай касы (85145 польскіх злотых) камісія 1767 г. размерквала з мэтай ажыўлення развіцця Магілёва. Падатак пазначылі з гарадскіх лазняў, кабака, солі, тытуню, рыбы, смалы, дзёгця, мёду, салоду, але ад пабораў вызвалілі гандаль рамеснымі таварамі. Узамен за льготу, рамесныя цэхі, якія дагэтуль карысталіся 6 тыс. злотых, павіны былі аддаць месту тры чвэрці ўсяе сумы (4625 зл.). з усіх 522 валок і 25 моргаў, што былі пад гарадской забудовай, ападаткаванню падлягала 277 валок і 24 моргі ворыва і сенакосаў. Калі ў 17 ст. з гэтых зямель паступала 480 коп. літоўскіх грошай(1200 зл. Па курсу ў капе-2 злотых і 17 грошай), то зараз пазямельны чынш вызначаўся ў памеры 1725 зл. Але камісія ачыншавала 121 валоку і 8 моргаў, выключыўшы 104 валокі ад пустэчамі і пяскамі, а таксама 19 валок пад упрывілеяванымі пляцамі (забудовамі). А гэта значыць, што амаль палова гарадскіх земляў выпадала з-пад абкладання. Падактковыя паслабленні вынікалі з непрыдатнасці ўгоддзяў. Да рэвізіі з 1 прэнта (23.7 кв. м.) пад сядзібай плацілі 2 зл., а агароднага прэнта –0.5 зл., зпрэнта зарослага травой –6грошай. У апошнім выпадку, відаць, было цяжка адрозніць звычайны пасеў ад былля. І як зазначылі камісары, у выніку падбудоўлю траплялі шчуплыя пляцы, а найбольшыя—пад агароды і сенакосы. Каб паспрыяць засяленню і забудове места, камісары абклалі аселы прэнт нароўні з агародным і сенакосным у 1.5 зл.

Практычна ўдвая з усіх 779 двароў зменшылі падымны падатак—з11249 да 6092 злотых. Беднату навогул вызвалілі ад падымннага, відаць, такі ўжо быў гаспадарчы заняпад. Практычна палову даходаў назначылі з купцоў і рэзчыкаў жывёлы (г.зн. з яўрэяў)—усяго 40249 зл. Потым ішлі падаткі з 13564 прэнтаў забудаванай зямлі (20346 зл.) За арэнду хат зараз паступала 197 зл., з моргаў—544 зл., з 30 валок—1211 зл., за важніцу –2200, з крам—4524 зл. Акрамя таго, ацаніўшы гарц (магчыма шынковы або малы, роўны 2.9 літра) у 40 рускіх злотых (па тагачаснаму курсу -10 кап. срэбрам), камісія пазначыла прыход ад продажу напіткаў, які паступаў так: у 1764 г-7475 зл., у 1765 –30559, у 1766 -32831 зл. Увогуле выключнае значэнне камісія адала ўскосным крыніцам абкладання, якія непазбежна падалі на агульнаспажывецкі рынак.

У гэтым сэнсе камісія займалася ўладкаваннем яўрэйскай справы горада. Даўгі магілёўскага кагала ў цэлым складалі 30109 зл., 1440 чырвоных зл. і 500 талераў (разам каля 68310 польскіх злотых). З гэтай сумы 20600 л.  (35 %) пад 6% гадавых належыла езуітам,9 тыс. зл.—бернардынам, 281—Бапкалабаву манастыру, 288 –брацкай царкве. Як відаць, большасць кагальнай запазычанасці належыла каталіцкаму манаству, што, несумненна, было вынікам не столькі эканамічнай залежнасці, колькі сведчаннем рэлігійнай нетэлерантнасці. Сама камісія паступіла ў рэчышчы апошняй. З улікам 1 % гадавых камісія вызначыла 12362 зл. З кагальнай касы на выплату працэнтаў крэдыторым і 27866 зл.—у гарадскую касу. Стаўка яўна рабілася на скасаванне кагальных даўгоў з дапамогай ускоснага абкладання агульнаспажывецкага гандлю, аб чым ішла гаворка.

У расходную частку гарадскога бюджэту трапілі 600 зл. на ўтрыманне пісара, 587 зл.—членам ратушы, 20 тыс. зл.—на рамонт мастоў і грэбляў. Згаданая люстрацыя, як відаць, намеціла шэраг падатковых льгот у мэтах развіцця Магілёва. Акрамя саслоўных выключэнняў для пажыццёвых пасэсараў, рэвізоры прадаставілі ў горадзе бясплатны пастой прыезжым купцам. Мяшчанам загадалі вучыць дзетак якому-небудзь рамяству. Калі хто з бацькоў ухіляўся ад абавязку, то караўся 12 тыднямі ў год на прымусовую працу—вазіць гной і рамантаваць грэблі. Так сказаць спалучаць прыемнае з агідным.

Спасылкі і заўвагі:

НАРБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 4, л. 186 адв.-201; Там жа, КМФ-5, спр. 467 а, РДАСА, ф. 16, воп. 1, спр. 763, л. 1-95, ф. 12, спр. 159, л. 164

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч

Магілёўская даўніна. 1997. № 5. С. 9-11