Падазраюцца ўсе !

Пасля падзелаў 1772, 1793 і 1795 гг. беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе правіў абсалютыстскі манарх. Ягоная ўлада была неабмежаванай і часам уяўляецца, што існуючы парадактрымаўся на ўсюдыіснасці або дасведчанасці самога цара аб настроях кожнага закутка імперыі. А калі так, то імператару і не патрабавалася ўжываць зброі для ўтрымання паслушэнства сваіх падданых. Паспрабуем праверыць гэты погляд на прыкладзе Паўла 1, з імем якога звязаны мерапрыемствы па канчатковаму замацаванню царызма на далучаных землях Беларусі. Дзеля гэтага зазірнем у сакрэтнае справаводства Сената, дзе рыхтаваліся і адкуль ажыццяўляліся планы абрусення Беларусі.

Трэба заўважыць, што на час далучэння ў імперыі было афіцыйна забаронена смяротнае пакаранне, а неабходныя звесткі ўлады збіралі на падставе добраахвотных паказанняў падазроных і арыштантаў. Пры Кацярыне 11 сакрэтны палітычны вышук увасабляла экспедыцыя Сената, якую верхаводзіў генерал-пракурор. Ён здзяйсняў асабісты нагля над правапарадкам і падначаленымі, наваткалі імі былі поўнаўладныя гаспадары губерняў—губернатары. Сутнасць дагляду простая—усе сочаць адзін за другім у імя спакою і непарушнасці рэжыма.

Беларусь трапіла пад пільнае вока царскай адміністрацыі ў вельмі прыдатны для ахоўнікаў час. Па Еўропе каціліся хвалі французскай рэалюцыі, якія хісталі , а то і зусім пахоўвалі каранаваныя дынастыі. У 1794 г. ідэі і прыклад французаў на Беларусі спрабавалі распаўсюдзіць паўстанцы на чале з Т. Касцюшкам. Няўдача паўстання не пакінула ў вольналюбцаў надзей на больш удалы зыход барацьбы. Таму душыцелі паўстання і рэтраграды ўстрывожваліся пры кожнай чутцы аб з’яўленні небяспечных павеваў, аабліва калі заражалі яны жыхароў толькі што далучаных ускраін імперыі.

Вось у нерат назіральнікаў трапіў пісар мястэчка Лянкімы Шыман Лапацінскі і ксёндз Лаўрэнці Адамовіч. Пад час набажэнства Лапацінскі ўнушаў прыхажанам не даваць харчаванне царскім войскам. Ксёндз жа казаў на пропаведзі, што “если бы цари не были жадны к земной славе и к приобретеию чужого, то вовсе войны не было б”. На следстве яны паспрабавалі апраўдацца. Лапацінскі заявіў, што язык яму развязаў Бахус. Адамовіч сказаў, што меў на ўвазе нерускіх цароў, а толькі жадаў пастве “внушить понятие о справедливости вечной, а не временной[2].

Царскім служакам у кожным шэпце бачылася змова. Адна са спраў Сената так і названа—“О заговоре в Гродно”. Гонар яго выяўлення належыць самому літоўскаму генерал-губернатару М. В. Рапніну. Ён пісаў 7 мая 1796 г. генерал-пракурору А. Самойлаву, што асабіста “открыл вздорный, возмутительный заговор среди мелкой шляхты”, які даручыў расследваць слонімскаму віцэ-губернатару М. Волкаву разам з князем Дз. Лабанава-Растоўскім. У змове падазраваліся камердынер літоўскага падскарбія Дзяконскага Андрэй Любавецкі, гродзенскі ротмістр Снарскі, шляхцічы Тэадор Занеўскі, Ян Горскі, Міхаіл Пачобут. Юзаф Нявінскі, Франц Кратовіч, ксёндз з мястэчка Скідзель Лявон Канцэвіч. Данёс на іх шляхціч Хібоўскі, які чуў ад Любавецкага аб гатоўнасці 300 чал. аднадумцаў вынішчыць кватэруючы ў Гродне рускі гарнізон разам з самім Рапніным.

Любавецкага выкрывалі лісты за мяжу, у якіх ён вінаваціў таго ж Рапніна ў пазбаўленні польскага караля кароны. Адзін з лістоў агітаваў скарыстацца вайной Расіі са Швецыяй і Турцыяй “для восстановления падшего народа и веры святой[4]. У Вярхоўным літоўскім праўленні са змоўшчыкамі не жартавалі. Любавецкага і Снарскага “за нарушение спокойствия (відаць, начальства ?—Я. А.), которое не причинило еще вреда, а кончилось только буйственным поползновением”, прысудзілі саслаць у Сібір. Астатніх вызвалілі з патрабаваннем маўчаць. Асуджаных ужо адправілі ў ссылку, як Кацярына 11 змяніла іх маршрут і накіравала арыштантаў у Аляксандраўскі рэвелін Пецярбурга. Павел 1 3 студзеня 1797 г. змяніў дыслакацыю і вязні пераселі з камер Петрапаўлаўскай крэпасці ў Шлісельбургскую.

Асабліва чулым на паўсюдныя замахі на сваю каранаваную асобу быў Павел 1.

Вось віленскі грамадзянскі губернатар Якаў Булгакаў у красавіку 1797 г. даведаўся ад ашмянскага пісара Юзафа Харашэўскага аб перасылцы падазронай пракламацыі Шаўлінскім—кадэтам Казанскага кірасірскага палка. Штат палка тут жа скарацілі на адну адзінку. У Шаўлінскага, што называецца, пашарылі па кішэнях, але нічога не знайшлі. Тым не менш, учынак Булгакава быў “удостоен высочайшего одобрения”[6]. Словам, у тых дзіцячых дурасцях “ничего не открылось”. Павел 1 загадаў адпусціць падазронага на волю 28.06.1798 г.

26 ліпеня 1798 г. мінскі губернатар, ён жа нядаўні “смотритель теоретического градуса” арлоўскай масонскай ложы З. Карнееў адаслаў цару данос шэмбеляна Юзафа Феліксавіча Макавецкага на баруйскага падсудка Узлоўскага, пісара Шышко, суддзю Абрамовіча і памешчыка Рудніцкага. Шэмбелян улічаў кампанію ў размовах “о бывшей революции, о недоброжелательстве оывателей тамошнего повета к империи всероссийской и успехах французских”. Як пісаў Карнееў, “даже при тончайшем исследовании” доказаў не знайшлося. Але высветлілася, што крамольныя прамовы гучалі ў Бабруйскім павятовым судзе, які хацеў пакараць Рудніцкага 16-цю тыднямі турмы за нейкую справу. Абражаны Рудніцкі ўчыніў у судзе сварку і крычаў там, што “ был в революцию (паўстанне 1794 г.—Я. А.) патриотом. Но в суде ему ответили, что в суде не разбирают дел о патриотизме”. Тады ў іншым судзе, які якраз цікавіўся “патрыятычнымі справамі”, дапытаў Макавецкага. Той запэўніў, што ўласнымі вушамі чуў пад вокнамі кватэры Шышко, што “Бобруйский повет весьма сожалеет, что не сделали бунт при приближении Грабовского”[8]. Напужаны Шыц апрацаваў грамадскую думку і адрапартаваў, што “по многочастным совещаниям” дзіўныя заявы Дашкевіч былі адхілены. Па загаду Паўла 1 Дашкевіча арыштавалі.

Давялося сівому бунтару неяк тлумачыць сваю непрыязнасць да рускага іга. Ён рашуча заявіў, што патрабаванне выдаліць рускіх “мог сказать только помешанный”, якім, зразумела, сам ён не з’яўляецца. Па ягонаму сцвярджэнню, на сходзе губернскага і павятовага прадвадзіцеляў дваранства—а гэта не поўны дваранскі сход—тыя патрабаванні да цара зачыталі памешчыкі І. М. Ваньковіч, М. А. Зяновіч, Ф.М. Камінскі, М. С. Прушынскі, прычым у прысутнасці самога губернатара І. М. Няплюева. Што ж тут заганнага? Дашкевіч прызнаўся, што заклікаў да таго, каб грамадзянскія судовыя працэсы выконваліся не па рускіх законах, а “по своим правам и языком”, або згодна са Статутам 1588 г. Але ж гэта робіцца ў Магілёўскай і Полацкай губернях. У таемнай экспедыцыі зразумелі так: калі антырускія прамовы чуў сам мінскі губернатар, то руплівы служака Шыц перастараўся ў сваім запале. Ва ўсялякім разе, Дашкевіча выпусцілі і папрасілі маўчаць.

Хутка пільны Шыц ізноў заявіў аб сваёй уніклівасці. На гэты раз па прамому даручэнню генерал-лейтэнтанта  А. І. Хрушчова, якому сам цар у лютым 1797 г. даверыў галоўны нагляд у Мінскай губерні да прыбыцця сюды генерала ад інфантэрыі, Смаленскага ваеннага губернатара, камандуючага Смаленскай дывізіяй, шэфа Маскоўскага гранадзёрскага палка, упраўляючага Пскоўскай і Смаленскай губернямі, ордэнаў Святога Аляксандра Неўскага і Святыя Анны, Міхайла Філосафава. Апошні меўся арыштаваць губернскага прадвадзіцеля дваранства Ф. Хамінскага. Аднак Філосафаў хутка адпісаў наверх, што знайшоў у губерні “только буйность, свойственную нраву и характеру обывателей, еще не изстребивших польские свои обычаи[10].

Пад падазрэнне траплялі і каталіцкія святары.

29 лютага 1798 г. віленскі губернатар Я. Булгакаў загадаў віленскаму і жмудскаму біскупам даносіць яму, “куда, к кому, за каким делом, на сколько времени отлучаются” манахі каталіцкіх ордэнаў і заадно патрабаваў, каб айцы “непристойными ихзванию образами не таскались и не переходили б с одного на другое место”[12].

А вось яшчэ прыклад чыноўнай стараннасці. 11 студзеня 1801 г. дзяржаўны казначэй і прэзідэнт камерц-калегіі вядомы літаратар Г. Р. Дзяржавін адправіў сенатару Х. Абальянінаву ліст чавускага каморніка Хведара Зарэмбы. Апошні 5.02.1801 г. пабываў у вёсцы Езярышча Віцебскага павета ў шэмбеляна Барнабы Скіўскага, дзе пачуў гнюсныя словы супраць цара. Абураны Зарэмба адказаў гаспадару, што цар не дапускае прыгнёту багатых над беднымі і “всех держит наравне”. Скіўскі адказаў: Павел 1 не цар, “а шельма и разоритель. Недовольно еще того,что мать его нас утесняла, но и он ныне нас ограбляет, отбирает наши имения и дарит своим единоземцам разбойникам, еще же прислал к нам подобного ему шельму Державина, чтобы не было над народом притеснения и голоду”. (Маецца на ўвазе рэвізія Дзяржавіна па прамому загаду цара. Пад яе час Дзяржавін загадаў памешчыкам карміць галодных беларускіх сялян пад пагрозай канфіскацыі ўладанняў у казну). «Но не для того он был прислан, а только, чтобы народу оказать свою милость, дабы тем, ежели возстанет в какой-либо провинции, помешать. Пускай умирает с голоду и каждый мой крестьянин, а он пускай крестьянам отдает из своих магазинов». Гэтыя словы гучалі ў прысутнасці барысаўскага ротмістра Духоўскага, браслаўскага ротмістра Івашкевіча і настаўніка Мілімбеха.

Усю кампанію павезлі ў следчую экспедыцыю. На допыце Скіўскі і заявіў, што ў размове гаварыў аб звароце маёнткаў езуітам. Духоўскі таксама чуў нешта аб адабранні ў памешчыкаў паезуіцкіх уладанняў, ухваляў Дзяржавіна за забарону вінакурэння яўрэям і загад не даваць сялянам хлеба. Маўляў, Дзяржавін прязджаў ашчаслівіць не сялян, а памешчыкаў. Астатнія арыштанты падцвердзілі гэтыя паказані.

У Пецярбургу сталі ламаць галовы, як пакараць вёрткіх пляткароў. Хтосьці з саноўнікаў напісаў на справе, што паднаглядных нельга асудзіць «за разсеивание слухов, так как по польским правам никогда за подобные преступления никого не судили и закона о сем нет»[14]. Тыя корчмы трымалі і арандавалі яўрэі. Значыць, трэба  або зачыняць корчмы, або выганяць адтуль яўрэяў. Паз 2 гады яўрэяў сапраўды пачнуць выдаляць з вёсак. Вось Вам і нікчэмная дробязь..

Як вынікае з прыведзеных матэрыялаў, такімі нязначнымі і недарэчнымі дробязямі ўцарскім урадзе займаліся ўсур’ёз. За кожнай чутккай шукалі палітычнае адценне, за кожнай размовай бачылі антыдзяржаўную змову або замах на царскую асобу. Пры самаўладдзі не існавала права на галоснасць думкі. Сама царская адміністрацыя рыхтавала свае рашэнні ў глыбокай таямніцы, а грамадскасці заставался толькі здагадвацца аб сапраўдных намерах вярхоў. Здагадкі пашыраліся і стваралі ўяўленне аб шырокіх канспіратыўных падкопах пад асновы дзяржаўнага ладу. У пошуках злоўмыснікаў і каб выведаць сапраўдныя настроі грамадства царызм заахвочваў патаемную інфармацыю. Вярхі падазравалі нізы, нізы не давяралі вярхам,усе сачылі за ўсімі. Сістэма татальнай узаемападазронасці асабліва расквітнела пры Паўле 1. Панаваў уласна не цар, а ўсюдыіснае цкаванне. Менавіта гэты парадак дазваляў утрымліваць адміністрацыйную ўладу самадзяржаў’я. Менавіта дзякуючы гэтай сістэме царызм укараняў сваё панаванне на далучаных землях Беларусі.

Яўген Анішчанка

Беларуская міуўшчына. 1996. № 2. С. 8-12


[2] Там жа, спр. 3168, л. 7-8

[4] Там жа, л. 4 адв.

[6] Там жа, спр. 3125, л. 1-21

[8] Там жа, спр. 2923, л. 1

[10] Там жа, спр. 3074, л. 1-68.

[12] Там жа, спр. 3436, л. 16 адв.

[14] Там жа, спр.3396, л. 16 адв.