Бра́нцава

Бра́нцава[2] — вёска ў Аршанскім раёнеВіцебскай вобласьці. Бранцава зараз ўваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету.

Стаіць у дзве вуліцы па абодвух берагах ручая Халастоўка, дзе некалі вадзіліся ракі і налімы. Да 1772 г. уласнасць Чартарыжскіх. У 1782--1783 гг. уваходзіла ў склад маёнтка Александрыя Копыскага павета. Належала Зорычу Сямёну Гаўрылавічу. 19 двароў, 76 мужчынаў і 72 жанчын[3]сялян. У 1799--1800 гг. належала разам Зорычу С. Г. і Герасімаву Сямёну Фёдаравічу. 20 двароў, 64 мужчын і 63 жанчын сялян[4]. Пасля 1865 г. на правах спадчыны валодалі М. А. Сіпайла, М. А. і Е. А. Сіпайла-Рудніцкія. У 1908--1912 гг. уваходзіла ў склад Зубрэвіцкага прыходу Баранскай воласьці. Уладальнік--М. А. Гецэвіч. 42 двары, 162 мужчын і 161 жанчын сялян, якія разам валодалі 282 дзесяцінамі зямлі. Працавалі млын і кузьня[5]. У пасьляваенныя часы ў вёсцы існавала васьмігадовая школа, куды прыходзілі дзеці з суседніх вв. Белева і Хамінічы. Школа мела 4 пакоі (класы), канцылярыю і бібліятэку. На двары стаяў склеп з дровамі, якімі палілі 2 печкі з комінамі. Настаўнікі звычайна трымалі ўласную гаспадарку і жылі як усе жыхары. У часы росквіту у вёсцы былі 2 стайні, кароўнік, сьвінарнік, аўчарня. Вёска лічылася брыгадай і часткай калгаса 1 мая, праўленне якого знаходзілася праз 1 км. у в. Белева.Згодна з пастановай Аршанскага райвыканкама ад 29.04.1969 г. намячалася пад ссяленне на працягу 20-25 гадоў. З-за многалюдства вяскоўцаў называлі "кітайцамі". Сварыліся яны часцей з-за межаў, разорын і курэй, якіх мецілі розным колерам. Насельніцтва вёскі скарацілася з-за выезду моладзі на асваенне цаліны, БАМА, для вучобы у розных гарадах СССР. Актыўная частка жыхароў ездзіла на веласіпедах на працу праз 3 км. на інструментальны завод у пасёлку Барань (зараз горад), дзе паступова пабудавала або атрымала жыллё. Першы тэлевізар на вёсцы з'явіўся прыкладна ў 1962 г. Саламяныя стрэхі замененены клёпкай і шыферам у канцы 60-х--пачатку 70-х гг. Вяскоўцы маліліся па хатах. Абразы віселі ў кожнай хаце у чырвоным куце за ручнікамі. Верылі выключна жанчыны. Моладзь расла атэістамі. Пасярод вёскі стаяў драўляны клуб з двух палавін. У большым пакоі па суботах ладзілі танцы і паказвалі кінафільмы. Танцавалі пад гармонь. Кароў пасвілі па чарзе па берагах рэчкі Халастоўкі. Каровы так вылізвалі лугі, што дзеці свабодна гулялі на іх у футбол. Улетку дзетвара перагарожвала рэчку рытвінамі з дзёрну, дзе купалася і рукамі збірала рыбу. Летам вёску на арбе наведваў яўрэяў, які збіраў рыззе і адвозіў яго на Аршанскі льнокамбінат. Ад яго дзеці атрымлівалі свістулькі ў выглядзе ярка расфарбаваных гліняных пеўнікаў. Напачатку 60-х гадоў прыязджалі прафесійныя фатографы, які са штаціваў здымалі ўсіх жадаючых як асабіста, так і гуртом. Чыстую ваду чэрпалі вёдрамі з драўляных калодзежаў, якія чаплялі да ручнога калаўроту. Калодзежы стаялі па вуліцах на кожныя 7-10 двароў. Хлеб выпякалі ў рускіх печках з уласнага жыта. Муку малолі на электрычнай мельніцы, якая стаяла воддаль на поўначы вёскі побач з двума вялікімі гумнамі. У лазнях гаспадары рэгулярна варылі ("гналі" з жыта і бульбы) самагонку, якой расплачваліся за гаспадарчыя паслугі. На паўночным узгорку ад вёскі стаялі 2 вялікія калгасныя сады, якія вартавалі ружжом. Пасярод іх стаяў хутар на 7 хат, на месцы быўшага панскага маёнтка. Жыхары пахаваныя на вясковых могілках.