Генеральное межевание
- Подробности
- Опубликовано: 01.02.2016 22:11
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1673
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі аналізуюцца змест, здзяйсненне і дакументальныя вынікі Генеральнага межавання ўсходнебеларускіх зямель. Раскрываецца практыка дзяржаўнага рэгулявання землеўпарадкавання і зямельных адносін, картаграфавання і апісання тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст.
Разлічана на гісторыкаў, эканамістаў, картографаў, краязнаўцаў.
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
Я. К. Анішчанка
ГЕНЕРАЛЬНАЕ МЕЖАВАННЕ НА БЕЛАРУСІ
Пад рэдакцыяй кандыдата гістарычных навук Л.P. Кaзлова
МІНСК
“БЕЛАРУСКАЯ
НАВУКА”
ББК 63.3(4Беи) А67
УДК 947.6+349.4(476)(091)
Рэцэнзентыдоктар гістарычных навук А. П. Ігнаценка, кандыдаты гістарычных навук П. К. Б а ш к о, У. А. Сосна
А 9470600000-007
М316(03)-96
ISBN 985-08-0016-Х
(о)Я. К. Анішчанка, 1996
УСТУП
Тапаграфічная і колькасная характарыстыка мясцовасці шляхам апісання, вымярэння і картаграфавання зямельных плош- чаў і ўгоддзяў з улікам адміністрацыйнага падзелу, колькасці і складу населеных пунктаў, падуладных падаткаплацельшчыкаў і апрацаванай зямлі, якая падлягала абкладанню, мае глыбокія гістарычныя карані.
У сукупнасці гэтыя дзеянні называліся межаваннямі. Як сіс- тэма агульнадзяржаўных мерапрыемстваў па арганізацыі зем- леўпарадкавання і дакументальнаму афармленню землеўладання ваеннаслужачых на велікарускай тэрыторыі межаванні здзяйсня- ліся ў рамках так званых пісцовых апісанняў адначасова з рэ- візіяй правоў на зямлю. 3 самага пачатку межаванні цесна злуча- ліся з дзяржаўным рэгуляваннем саслоўнай барацьбы за зямлю.
Асабліва інтэнсіўны характар урадавая дзейнасць па зямель- наму ўліку набывае ў сярэдзіне XVIII ст., калі ў выніку зліцця вотчыны і памесця ў поўную спадчынную ўласнасць дваранскага саслоўя ўзнікла неабходнасць у заканадаўчым і дакументальным замацаванні манаполіі памешчыкаў на зямлю. Усе спробы Гене- ральнага межавання ў першай палове XVIII ст. у згаданым на- прамку сустракалі процідзеянне дваран, якія выступалі супраць праверкі ў працэсе межавання правоў на валоданне зямлёй, асаб- ліва захопленай у дзяржавы.
Паспяховым аказалася межаванне, распачатае ў 1765 г. ад- міністрацыяй Кацярыны II. Прыблізна да сярэдзіны XIX ст. яно ахапіла 35 губерняў імперыі на плошчы больш за 300 млн дзес. Поспех мерапрыемства абумовіла адмена дакументальнай рэвізіі правамоцтва валодання зямлёй. Афіцыяльна Генеральным межа- ваннем як часткай палітыкі асветнага абсалютызму ставіліся мэты па забеспячэнню агульнаграмадзянскага спакою і ўмацаванню ўнутрысаслоўнага адзінства пануючага саслоўя дваранпраз урэгуляванне пагранічных канфліктаў, размежаванне пры- ватнаўласніцкіх і дзяржаўных зямель.