МІНСКАЯ ЧАСОВАЯ ГАЗЕТА

На беларускай мове пераклад зместу “TymczasowagazetaMinska”, якая выходзіла ўвесь час паходу Напалеона на Маскву

 

Часовая мінская газета.1812 год. Пад рэд. Я. Анішчанкі. Мн. Выд. В. Хурсік. 2008. 184 с.

Пераклад з польскай на беларускую мову, пасляслоў’е і каментарыі старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Я. К. Анішчанка

 

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Напачатку XIX ст. Еўропа вагалася паміж пераможным геніем Напалеона і рабалепствам перад ім. Арміі складалі перад перад ім свае штандары, народы схілялі свае галовы перад заваёвамі Вялікай французскай арміі, якой у 1812 г. мужна і гераічна супрацьстаў рускі народ у сваёй Айчыннай вайне. Тым не меней, Вялікая армія Напалеона нагадвала сапраўдны Вавілон еўрапейскіх народаў. Лічыцца, што з усяе яе 650 тыс. чал. каля 87 тыс. паходзілі з палякаў, якія са зброяй ішлі у паход на Расію на сваю Айчынную вайну, бо яны таксама збіраліся вярнуць сваю Айчыну у межах 1772 г. Мяжу Расійскай імперыі перасякло прыблізна каля 420 тыс. чал., а назад праз тую ж раку Нёман вярнулася толькі 60 тыс.чал[2]. Ён гаварыў, што любіць “поляков на боевых полях, но что касается их совещательных собраний, их свободного голоса, их сеймов–ничего подобного я не хочу. Не ошибайтесь: восстановление полуреспубликанской Польши было бы совсем нескончаемым затруднением. Я хорошо обдумал это: в Польше я хочу иметь боевой стан, а не форум. Не мне восстанавливать республику. Я хочу Польшу в виде дисциплинированной силы для поля сражения[4]. Лічыцца, што ў патрыятычным запале Літва паставіла ў французскае войска каля 19 тыс. чал. у складзе двух (20 і 22) пяхотных палкоў, з якіх разам з разгромленым паўбогам потым уцякло 3,4 тыс. чал.[6]… Такія ж халодны падыход праявіў Напалеон і ў адрас перыядычных выданняў і выдаўцоў акупіраванага Вялікага княства Літоўскага. Напрыканцы яго нашэсця ў Вільна выходзілі “Віленскі дзённік”, “Віленская літаратурная газета” і “Штодзённік”. У канцы 1811 г. у сталіцы быўшага ВКЛ існавала 6 тыпаграфій: адна на 5 станаў належыла ксянзам базіліянам, другая на 4 станы– ксянзам піярам, адна на 4 станы належыла універсітэту і кіравалася ксянзом Рафалам Даніловічам, адна мела 5 станаў і ёю распараджаліся ксянзы-місіянеры, адну з 1 станком трымаў Міхель (Мануэль) Баруховіч і адну Нахімовіч з кніжнай лаўкай, якой заведваў аўстрыец Ян Пяхоўскі[8]. Як спамінае Іосіф Завадскі, выдаўца і утрымальнік бібліятэкі Віленскага універсітэта, ён быў вельмі натхнёны некаторымі мясцовымі асобамі на тое, каб сабраць і захаваць для нашчадкаў розныя пісьмовыя акты часу вайны 1812 года. Збіраўся ён гэта зрабіць у выглядзе выдання спецыяльнага перыядычнага часопіса пад назвай “Урадавы дзённік”, прычым выключна з дазволу урада і пад яго нязменнай цэнзурай. Аднак яго вельмі здзівіла адмова ў выданні такога часопіса, калі ён звярнуўся з адпаведным праектам у мясцовы Часовы урад[10]. Мінскі грамадзянскі губернатар Герман Іванавіч Родзінг у сваім рапарце ад 5 кастрычніка 1811 г. міністру паліцыі генерал-адъютанту, члену Дзяржсавета, пецярбургскаму ваеннаму губернатару Аляксандру Балашову піша, што тады у Мінску існавала дзве тыпаграфіі. Адна, як ён гаворыць, «содержится от губернскаго правления о двух станах и вторая мещанином Лейбою Лейбовичем Гурвичем, тоже о двух станах, да Слуцкаго повета в местечке Несвиже одна еврея типография из однаго стана, содержимая Зимелем Хацкелевичем, но сия последняя в действии ея остановлена по случаю произшедшаго между оным евреем и другими несвижскими жителями процесса». Важна таксама, што «книгопродавцов находится в городе Минске три: первой мещанин Адам Макаревич, второй–мещанин Фелициан Калиновский, третий–шляхтич Тадеуш Бильмин, которые имеют по одной лавке для продажи книг[12]. Ён жа застаўся тут пасля захопу Мінска французамі на працы, пра што сведчыць «рапорт типографщика Стефановича о взыскании с разных лиц за печатание им еще за французским правительством денег». Складзены ён 2/13.7.1813 г. з пералікам «тех лиц, на коих указывает типографщик, которые состовляли во время неприятельскаго нашествия разные правительства и которые при напечатании бумаг обнадеживали типографщика заплатою следующих денег. Так как сии деньги относятся –гаварылася ў рапарце на адрас мінскага паліцмайстра– на держание типографий, то спросить, не были ль ими за вышесказанное платимо денег и не имеют ли они в получении сих денег от типографщика расписок и когда платежа не последовало, потребовать ныне онаго и деньги немедленно представить в сие правление”[14]. Як відаць, супрацоўніцтва з французамі ў 1812 г. ніяк не адбілася на яго кар'еры. Больш таго, ён звярнуўся 13 мая 1825 г. да папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі М. М. Навасільцава з тым, што ён «с дозволения минской городской полиции, имея заведенную типографию в городе Минске, просит позволения на содержаниеоной и печатание в оной разных сочинений, одобренных цензурным комитетом». Са звароту не зразумела, якім чынам радавы чыноўнік губернскага праўлення апынуўся валадаром тыпаграфіі, аднак М. Навасільцаў падаў яго просьбу разам з дазволам міністра асветы на разгляд рэктара Віленскага універсітэта Вацлава Пелікана менавіта за дазволам на «содержание заведенной им в городе Минске типографии»[16]. Праўда, мінскі паліцмайстар, даючытакую хвалебную рэкамендацыю палітычнай благанадзейнасці І. Стэфановіча, пісаў, што той хадайнічаў усяго толькі аб «заведении здесь вольной типографии». У любым выпадку, з яго 15 красавіка 1826 г. спагналі 2 руб. асігнацыямі за гербавую паперу, пад якой паслядоўна падпісаліся і папячыцель вучэбнай акругі, і рэктар Віленскага універсітэта, і мінскі губернатар і міністр асветы, і міністр унутраных спраў. Кола гэтых асоб і дадзеныя імі службовыя характарыстыкі сведчаць, што І. Стэфановіч атрымаў належны дазвол на тыпаграфію, прычым якраз у час актыўных ганенняў урада на масонаў, на падазроныя таварыствы, у тым ліку і сам Віленскі універсітэт[18]. Пры усёй іх сумніцельнасці, матэрыялы газеты названы самастойнай гістарычнай крыніцай, якая “впервые выступает как документ, дающий обширный материал для исследования политической, общественной и бытовой жизни прошлого”[20], аўтары якога смела адважыліся заявіць,што разгром Францыі рускім царызмам азначаў “разгром демократии и торжество старого порядка”[22].

З гэтага часу газета толькі згадваецца у бібліяграфічных паказальніках, якія ў лепшым выпадку азначаюць толькі крайнія даты выхаду яе 25 нумароў (18 ліпеня – 25 кастрычніка 1812 г.) без указання нават рэдактара[24]. Абрыўкамі абапіраецца на яе артыкул С. Кузняевай у шматтомнай і насычанай фактамі гісторыі г. Мінска

[2] Окунь С. Б. История СССР. Л.,1974. Ч.1. С. 178. Не менш вядомы і выказванні Напалеона накшталт таго, што яму трэба на месцах толькі хлебе,хлеба і хлеба: Дубровин Н. Русская жизнь в начале XIX  века // Русская старина. СПБ, 1903. Ч. 3. С. 40. Погляды на акупацыйныя парадкі, уведзеныя Напалеонам у ВКЛ, сярод сучасных даследчыкаў гл.: А.І. Ерашэвіч. Камісія Часовага урада ВКЛ 1812 г.:асаблівасці фарміравання,структуры.функцыі, умовы дзейнасці // Французска-руская вайна 1812 года. Еўрапейскія дыскурсы і беларускі погляд. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі 29-30 лістапада 2002 г. Мн.,2003. С. 91,45 і інш. На лакальным узроўні пэўны канкрэтны матэрыял падае В. Швед. Секвестр і канфіскацыя зямельнай уласнасці ліцвінска-польскай шляхты–прыхільнікаў Напалеона у Гродзенскай губерні // Дзеля бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай. Становішча шляхты, духавенства і сялянаў каталіцкага веравызнання на землях ВКЛ у ХУІІІ–першай палове ХІХ ст. Матэрыялы міжн. навук. канферэнцыі. Менск-Літоўскі, 2005. С.28-38.

[4] Ципринус. Колейдоскоп воспоминаний // Русский архив. 1872. Т.73. № 12. С. 2294.

[6] Тарле Е. В. Печать во Франции при Напалеоне 1. Пб., 1922. С. 7,23; Тое ж. // Русское богатство. 1913. № 11. С. 39, 47, 55. Дерюжинский В. Ф. Из истории политической свободы в Англии и Франции. СпБ, 1906. С. 249, 251; Пекарский П. Журналистика во Франции до первой революии. СпБ, 1862. С. 181-182. Напалеон гаварыў, што «для управления печатью нужны хлыст и шпоры». Ён насаджаў пакорна-рабалепную прэсу, хаця надта меў патрэбу у праўдзівых галасах. Відаць, такі лёс суправаджае усіх дыктатараў і тыранаў, зацікаўленых найперш у ліслівым і паслухмяным атачэнні.

[8] Бориславский. События в Вильне в 1812 году. СПБ, 1903. С. 8; Iwaszkiewicz J. Napoleon w Wilnie w 1812 r.// Biblioteka Warszawska. 1910. R. 70. T. 1. Z. 3. S. 438-440. Дару П'ер Антуан Наэль Бруно дэ (1767-1829) быў графам (1809), а дзяржсакратаром Францыі стаў у 1811. У Вільна ён прыбыў ужо галоўным інтэндантам Вялікай арміі.

[10] Bandtkie J. S. Historya drukarn w Krolewstwie Polskim i w Wielkim księstwie Litewskim, jako i krajach zagranicznych, w ktorych polskie dziela wychodzily. Krak.,1826. T. 2. S. 7.

[12]  НГАБ, ф. 299,воп.7, с. 15, л. 351.

[14] НГАБ, ф. 295, воп. 1, с. 193, л. 15. Атэстат завізіраваны саветнікам губернскага праўлення Дзям'янам Чарняевым, сакратаром Арамовічам, экспедытарам Андрэем Сайдуковым і тытулярным саветнікам Камоцкім.

[16] НГАБ, ф. 295. С. 193, л. 12.

[18] Акты, документы и материалы для политической и бытовой истории 1812 года, собранные и изданные по поручению его императорского высочества великого князя Михаила Александрвича под редакцией К. Военского. СпБ, 1909. Т. 1. С.

[20] Отечественная война и русское общество 1812 года. М.,1910-1912. Т.1-7.

[22] Iwaszkiewicz J. Napoleon w Wilnie w 1812 r.// Biblioteka Warszawska. 1910. R. 70. T. 1. Z. 3. S. 449-450.

[24] Ерашэвіч А. Дасавецкія выданні Беларусі па гісторыі вайны 1812 года: бібліяграфічны агляд // Гісторыя выдавецкай дзейнасці ў Польшчы і Беларусі ў XII-XX стагоддзях. Зб. навук. артыкулаў. Мн., 2003. С. 82.;

[25] Кузняева С. У вайне 1812 года.// Памяць. Мінск у 4-х кнігах. Кн. 1-я. Мн.,2001. С. 404-409. Аўтарка справядліва выдзеліла паведамленне газеты аб найменаванні плошчы тагачаснага Верхняга горада у гонар Напалеона. Зараз яна носіць назву пл. Свабоды, што вельмі нагадвае эфемернасць арэола вызваліцеля, за якім стаяў цень Вялікай французскай рэвалюцыі, прывабны смак яе вольналюбівых лозунгаў, словам, усё тое, што натхняла наіўную веру патрыётаў розных масцей «у прынцыпы, якія ён абвясціў, веру у перамогу гэтых прынцыпаў, адзінства словы ісправы, кароткае слова і далёка грукаючы подзвіг»( Отечественная война и русское общество. СПБ. 1912. Т. 6. С. 205).