Абывацелі правінцыі

У зборніку упершыню на беларускай мове прадстаўлены поўныя тэксты наказаў шляхты на вальныя сеймы Рэчы Паспалітай паслам ад большасці ваяводстваў і паветаў Вялікага княства Літоўскага (Літоўскай правінцыі) у часы праўлення караля Станіслава Панятоўскага

 

АБЫВАЦЕЛІ ПРАВІНЦЫІ...

Абывацелі правінцыі. Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ (Літоўскай правінцыі) канца XVIII ст. Зб. дакументаў.// Я. Анішчанка. Збор твораў у шасці тамах. Мн. В. Хурсік, 2009. Т. 5. 532 стар.

Пераклад з польскай і лацінскай моваў, укладанне і рэдакцыя Я. К. Анішчанкі

 

У зборніку упершыню на беларускай мове прадстаўлены поўныя тэксты наказаў шляхты на вальныя сеймы Рэчы Паспалітай паслам ад большасці ваяводстваў і паветаў Вялікага княства Літоўскага (Літоўскай правінцыі) у часы праўлення караля Станіслава Панятоўскага. Зборнік разлічаны на ўсіх, хто зацікаўлены ў шматбаковых ведах аб мінулым краіны.

Змест

Прадмова……………………………………………………………………….6

Тэксты:

 

№ 1. 23 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства сваім паслам на надзвычайны сейм у Варшаве………………………………………………………16.

№ 2. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства паслам на ардынацыйны сейм…………………………………………………………………….18.

№ 3. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства К. Сапегу і І. Марыконі…………………………………………………………………………………25

№ 4. 21 жніўня 1780 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства Г. Радзівілу і Р. Быстраму на сейм………………………………………………………………………31

№ 5. 20 жніўня 1782 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства К. Гарноўскаму і С. Нямцэвічу на ардынацыйны сейм……………………………………………………35

№ 6. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства К. Сапегу і В. Матушэвічу на ардынацыйны сейм…………………………………………………38

№ 7. 22 жніўня 1786 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства на ардынацыйны сейм К. Н. Сапегу і З. Віславуху………………………………………………………42.

№ 8. 19 жніўня 1788 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства на сейм Н. Сапегу і Я. Матушэвічу…………………………………………………………………………..46

№ 9. 13 лютага 1790 г. Інструкцыя Брэсцкага ваяводства на сейм ……..…..48

№ 10. 5 лютага 1794 г. Ухвала Бярэзскай зямлі …………………………………..51

№ 11. 19 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм А. Скірмунту і І. Куржанецкаму……………………………………………………………………...56

№ 12. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм Ф. Друцка-Любецкаму і М. Пржаждзецкаму………………………………………………….58

№ 13. 18 жніўня 1778 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм Л. Арэшку і К. Свяжынскаму…………………………………………………………………………...63

№ 14. 23 жніўня 1780 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм І. Куржанецкаму і К. Хамінскаму……………………………………………………...65

№ 15. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм Ф. Друцка-Любецкаму і К. Хамінскаму…………………………………………………………..68

№ 16. 16 жніўня1784 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм К. Хамінскаму і І. Куржанецкаму……………………………………………………………………….72.

№ 17. 21 жніўня1786 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм А. Скірмунту і К. Каржанеўскаму……………………………………………………………………..74

№ 18. 18 жніўня1788 г. Інструкцыя Пінскага павета М. Бутрымовічу і П. Шырме…………………………………………………………………………………..76

№ 19. 8 лютага 1790 г. Інструкцыя Пінскага павета на сейм П. Шырме і М. Бытрымовічу…………………………………………………………………………...79

№ 20. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Полацкага ваяводства на сейм І. Храпавіцкаму і Д. Корсаку ………………………………………………………….80

№ 21. 22 жніўня 1780  г. Інструкцыя Полацкага ваяводства М. Прысецкаму і Т. Цэханавецкаму …………………………………………………………………….85

№ 22. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Полацкага ваяводства на сейм І. Сяліцкаму і С. Прысецкаму ………………………………………………………….88

№ 23. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Полацкага ваяводства на сейм Я. Пакашу і Я. Корсаку…………………………………………………………………...92

№ 24. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Полацкага ваяводства на сейм А. Сулістроўскаму і А. Селіцкаму…………………………………………………….95

№ 25. 22 лістапада 1790 г. Спецыяльная інструкцыя Полацкага ваяводства С. Буйніцкаму і К. Спінку на сейм адносна уціскаў свайго ваяводы………….98

№ 26. 22 лістапада 1790 г. Агульная інструкцыя Полацкага ваяводства паслам…………………………………………………………………………………….99

№ 27. 19 красавіка 1773 г.Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм І. Ельскаму і К. Волмеру………………………………………………………………..106

№ 28. 17 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм К. Волмеру і М. Пацу…………………………………………………………………………………..112

№ 29. 17 сакавіка 1778 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм Т. Александровічу і М. Кліманскаму…………………………………………………119

№ 30. 22 жніўня 1780 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм І. Ельскаму і І. Дашкевічу ……………………………………………………………..126

№ 31. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм А. Радзівілу і Р. Быстраму …………………………………………………………….130

№ 32. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм К. Волмеру і С. Попелу……………………………………………………………………………..133

№ 33. 21 жніўня 1786 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм А. Валовічу і К. Ельскаму ………………………………………………………………137

№ 34. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм К. Волмеру і А. М. Эйсманту …………………………………………………………………….140

№ 35. 10 лютага 1790 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм К. Волмеру і А. М. Эйсманту …………………………………………………………143

№ 36. 26 мая  1793 г. Інструкцыя Гродзенскага павета на сейм І. Забеле і М. Жыневу …………………………………………………………………………………146

№ 37. 22 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм Ф. Талочку і М. Булгарыну …………………………………………………………….148

№ 38. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм А. Бржастоўскаму і В. Тышкевічу …………………………………………………..150

№ 39. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм М. Лапату і А. Сухадольскаму ……………………………………………………….158

№ 40. 17 жніўня 1780 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм Я. Быхаўцу і Я. Алендскаму……………………………………………………………161

№ 41. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм М. Бржастоўскаму і І. Сухадольскаму……………………………………………..163

№ 42. 21 жніўня 1786 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм П. Грабоўскаму і А. Дзяконскаму…………………………………………………….166

№ 43. 19 жніўня 1788 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на сейм П. Грабоўскаму і М. Булгарыну………………………………………………………..169

№ 44. 9 лютага 1790 г. Дадатак да інструкцыі Ваўкавыскага павета на сейм …………………………………………………………………………………………….172

№ 45. 27 мая 1793 г. Інструкцыя Ваўкавыскага павета на надзвычайны сейм Ш. Забеле і Д. Сухадольскаму……………………………………………………..174

№ 46. 16 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Лідскага павета на надзвычайны сейм Т. Нарбуту і І. Пацу……………………………………………………………………..176

№ 47. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм Б. Камінскаму і А. Нарбуту……………………………………………………………………………..182

№ 48. 21 жніўня 1780 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм С. Александровічу і І. Нарбуту…………………………………………………………185

№ 49. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм Т. Статкевічу і Д. Нарбуту………………………………………………………………………………186

№ 50. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм С. Александровічу і І. Нарбуту…………………………………………………………189

№ 51. 22 жніўня 1786 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм А. Скіндэру і Л. Сабалеўскаму………………………………………………………………………….193

№ 52. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм Б. Каменскаму і  В. Нарбуту……………………………………………………………………………196

№ 53. 16 лістапада 1790 г. Інструкцыя Лідскага павета на сейм Л. Каменскаму і  Д. Нарбуту……………………………………………………………200

№ 54. 8 лютага 1791 г. Дадатак да інструкцыі Лідскага павета паслам…204

№ 55. 22 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм Т. Валадковічу і С. Багушэвічу…………………………………………………………205

№ 56. 16 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм А. Хмару і Ф. Уніхоўскаму (варыянт)………………………………………………………….206

№ 57. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм Е. Салагубу і С. Быкоўскаму………………………………………………………………………..209

№ 58. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм А. Прашынскаму і Т. Валадковічу……………………………………………………217

№ 59. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм Д. Пржаздзецкаму і К. Завішу…………………………………………………………220

№ 60. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм Ф. Уніхоўскаму і А. К. Завішу………………………………………………………….221

№ 61. 21 жніўня 1786 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм К. Масальскаму і І. Ванковічу…………………………………………………………..223

№ 62. 20 жніўня 1788 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства на сейм П. Паўлікоўскаму і І. Валадковічу……………………………………………………..225

№ 63. 25 лістапада 1790 г. Інструкцыя Мінскага ваяводства Я. Путкамеру і Ванковічу……………………………………………………………………………….229

№ 64. 22 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства Т. Рэйтану і С. Корсаку ……………………………………………………………………………..238

№ 65. 7 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства С. Радзівілу і А. Вайніловічу ……………………………………………………………………………..240

№ 66. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства Х. Рдултоўскаму і М. Рэйтану ………………………………………………………..245

№ 67. 23 жніўня 1780 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства І. Абуховічу і М. Бярновічу ……………………………………………………………………………248

№ 68. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства А. Ржавускаму і К. Яблонскаму ………………………………………………………251

№ 69. 17 жніўня 1784 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства А. Вайніловичу і М. Радзішэўскаму ………………………………………………….253

№ 70. 21 жніўня 1786 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства М. Рэйтану і М. Вайніловічу ………………………………………………………………………..257

№ 71. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства М. Бярновічу і С. Верашчаку ……………………………………………………………………….260

72. 9 лютага 1790 г. Дадатак да інструкцыі Навагрудскага ваяводства М. Бярновічу і С. Верашчаку…………………………………………………………..264

73. 28 мая 1793 г. Інструкцыя Навагрудскага ваяводства М. Лапату, Ф. Вайніловічу, Р. Мітарноўскаму і М. Туганоўскаму на гродзенскі сейм……265

74. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Слонімскага павета К. Сапегу і М. Швыкоўскаму …………………………………………………………………………268

75. 21 жніўня 1780 г. Інструкцыя Слонімскага павета І. Мараўскаму і А. Шукевічу ……………………………………………………………………………….277

76. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Слонімскага павета М. Швыкоўскаму і Д. Глухоўскаму…………………………………………………………………………281

77. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Слонімскага павета М. Швыкоўскаму і А. Шукевічу……………………………………………………………………………..285

78. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Слонімскага павета С. Солтану і К. Пржэцлаўскаму………………………………………………………………………..287

79. 10 лютага 1790 г. Інструкцыя Слонімскага павета ………………….291

80. 22 сакавіка 1773 г. Інструкцыя Мазырскага павета К. Яленскаму і А. Лянкевічу…………………………………………………………………………………294

81. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Мазырскага павета А. Аскерку і А. Сулістроўскаму…………………………………………………………………………295

82. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Мазырскага павета А. Аскерку і С. Яленскаму………………………………………………………………………………..300

83. 21 жніўня 1780 г. Інструкцыя Мазырскага павета А. Сулістроўскаму і Я. Яленскаму…………………………………………………………………………….303

84. 20 жніўня 1782 г. Інструкцыя Мазырскага павета Я. Лянкевічу і І. Аскерку……………………………………………………………………………………306

85. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Мазырскага павета Я. Яленскаму і І. Аскерку……………………………………………………………………………………308

86. 16 лістапада 1790 г. Інструкцыя Мазырскага павета Я. Яленскаму і М. К Аскерку…………………………………………………………………………………311

87. 22 жніўня 1780 г. Інструкцыя Аршанскага павета М. Храпавіцкаму і А Слізаноўскаму…………………………………………………………………………313

88. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Аршанскага павета В. Гарэцкаму і І. Амульскаму……………………………………………………………………………..316

89. 22 жніўня 1786 г. Інструкцыя Аршанскага павета І. Замбржыцкаму і В. Гласка…………………………………………………………………………………319

90. 19 жніўня 1788 г. Інструкцыя Аршанскага павета Л. Гутакоўскаму і В. Глябіцкаму – Іозафавічу…………………………………………………………….320

91. 15 ліпеня 1776 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета І. Юдыцкаму і А. Тызенгаузу………………………………………………………………………………322

92. 17 жніўня 1778 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета І. Юдыцкаму і Т. Даўнаровічу……………………………………………………………………………..328

93. 21 жніўня 1780 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета В. Валовічу і Т. Грыневічу………………………………………………………………………………..331

94. 19 жніўня 1782 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета І. Юдыцкаму і І. К. Солтану………………………………………………………………………………….332

95. 16 жніўня 1784 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета Ф. Івашкевічу і К. Вішчынскаму……………………………………………………………………………337

96. 21 жніўня 1786 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета І. Юдыцкаму і С. Валовічу…………………………………………………………………………………..339

97. 18 жніўня 1788 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета М. Мараўскаму і Т. Даўнаровічу……………………………………………………………………………..341

98. 20 лістапада 1790 г. Інструкцыя Рэчыцкага павета А. Аскерку і І. Солтану………………………………………………………………………………….344

99. 1 красавіка 1792 г. Інструкцыя Віцебскага ваяводства К. Семірадскаму і Ф. Мілкевічу………………………………………………………..350

100. 15 ліпеня 1776 г. Справаздача пінскага пасла І. Куржанецкага на пінскім сейміку…………………………………………………………………………351

101. 10 лютага 1779 г. Справаздача К. Сапегі на брэсцкім гаспадарча-дэпутацкім сейміку……………………………………………………………………354

102. 29 студзеня 1791 г. Справаздача М. Бутрымовіча на пінскім гаспадарчым сейміку………………………………………………………………….357

103. 6 лютага 1794 г. Справаздача Б. Бухавецкага на брэсцкім гаспадарчым сейміку пра гродзенскі сейм…………………………..…………………………………………………………..360

104. 6 лютага 1794 г. Справаздача Я. Аземблоўскага на гаспадарчым сейміку Брэсцкага ваяводства пра гродзенскі сейм…………………………..……………………………………………………………361

105. 17 ліпеня 1776 г. Прысяга паслоў Полацкага ваяводства І. Селіцкага і Я. Рукевіча ………………………..…………………………………………………….362

 

 

 

ПРАДМОВА

 

Прысвячаецца маёй выдатнай настаўніцы

Гертрудзе Генадзьеўне Ледзянёвай

Беларускага шляхцюка нездарма малююць носьбітам рыцарства і вольнасці, які адначосова запрагаў каня ў саху і садзіўся на яго ратаваць Айчыну. Лічыцца, што разам з гэтым саслоў’ем нібыта тая Атлантыда згінула і шляхецкая дэмакратыя і выпеставаная ім рэспубліка.

Цікавасць да прычын і абставін знікнення з гістарычнай арэны шляхецкай Рэчы Паспалітай захавалася дагэтуль.

У 1970 г. польскі гісторык М. Сярэйскі напісаў спецыяльны агляд еўрапейскай гістарыяграфіі адносна гібелі Рэчы Паспалітай, дзе паказаў, што пры тлумачэнні скону Рэчы Паспалітай cамыя модныя тэорыі процістаўлялі згубную анархію (дэмакратыю) гэтай рэспублікі больш арганізаванаму і выратавальнаму дэспатызму (абсалютнай манархіі) суседзяў, шляхецкую сваволю – аўтарытарызму. Гісторык вылучыў і распаўсюджанасць канцэпцый аб тым, што шляхта паступілася дзяржаўнай незалежнасцю дзеля захавання ўласнага саслоўнага першынства, што яна не клапацілася аб своечасовых рэформах з упэўненасці ў дасканаласць існуючага ладу i яго ўстойлівасць з погляду на зацікаўленасць сварлівых суседзяў у існаванні такога слабага і міралюбівага бар’ера паміж сабой[2]. Тыповы выразіцель тэорыі самазабойства Т. Мараўскі ў 1870 г. гаварыў, што “непрыязненыя і незалежныя ад народа абставіны прычыніліся з самога пачатку стварэння дзяржавы да слабасці яго ўрада, якая ў апошнія два стагоддзі вылілася ў поўную яго немач і выразны бязлад”[4].

Варшаўская школа, наадварот, займалася пошукам аптымістычных праяў станаўлення ўласнай канстытуцыйна-абмежаванай манархіі, яе здольнасці на аздараўленчыя рэформы на аснове традыцый шляхецкай дэмакратыі, сканаўшай пераважна пад знешнім гвалтам[6]. У гістарыяграфіі дагэтуль адсутнічаюць спецыяльныя навуковыя распрацоўкі пра выбары дэпутатаў на сейм ад рэгіянальных колаў шляхты, пра наказы або праграмы выбаршчыкаў сваім пасланцам, пра працэсуальны бок сеймавых галасаванняў, пра закулісны бок у дзейнасці сеймавай дэлегацыі і суда.

Такія ж прабелы маюцца і адносна наступных сеймаў, не гаворачы ўжо пра прадстаўніцтва на іх шляхты ВКЛ . Пра схематычнасць і павярхоўнасць літаратуры пра вальныя сеймы Рэчы Паспалітай у часы панавання С. Панятоўскага пісала яшчэ ў 1995 г. у сваім гістарыяграфічным аглядзе С. Зялінская[8]. Гэта тычыцца стварэння так званага “кодэксу справядлівасці”[10], паправы ў сферы скарбу[12].

На падставе пасольскіх інструкцый сеймікаў за 70—80-я гг. Е. Міхальскі адзначыў кансерватыўныя адносіны шляхты да пераўтварэнняў вярхоўнай улады[14]. Яго падтрымліваў Е. Лоек, гаворачы, што застой навязаны трактатамі з Расіяй у 1768 і 1775 г.[16], Р. Лашэўскі[18], Р. Арлоўскі[20] у абагульняючых працах коснасць грамадскага ладу лічылі гістарычнай традыцыяй, замацаванай з канца 17 ст. у забароне ўсялякіх перамен любым сеймам. Таму, на іх погляд, любыя перабудовы аказваліся дарэмнымі, безвыніковымі, а ў дадатак праводзіліся пад кантролем Расіі. На прыкладзе некаторых шляхецкіх сеймікаў Е. Міхальскі і Р. Лашэўскі паказалі, што толькі ў рэдкіх выпадках на сейм праходзілі паслы, якія маглі “годна прадстаўляць волю народа”, тады як большасць аказалася паслухмянай прыладай чужынцаў або абывацельскай абыякавасці.

Найноўшыя даследаванні І. Мацішэўскага[22], А. Чая[24] яскрава паказваюць укаранеласць сярод шляхты апалагетыкі і веры ў дасканаласць існуючага ладу, шкоднасці яго змен з--за страху перад замахамі вярхоўнай улады на яе залатыя вольнасці і ўкаранення дэспатызму на іх руінах. Пазіцыя шляхты ВКЛ адносна патрэб своечасовай трансфармацыі грамадства пакуль асвятлялася ў невялікіх працах С. Касцялкоўскага[26], А. Закрэўскага[28]. Гісторыкі акцэнтавалі ўвагу пераважна на працэсуальным баку ў дзейнасці сеймікаў і вельмі мала глядзелі на дынаміку іх праграм. Пры гэтым вельмі паказальным сярод польскіх даследчыкаў з’яўляецца адсутнасць належнай увагі да прычын працяглага палітычнага кансерватызму і канфармізму шляхты, аб якія разбілася не адна пазітыўная рэформа караля С. Панятоўскага. Пры тлумачэнні гэтай з’явы яны не выключаюць так званага устойлівага сепаратызму Літвы.

Даследчыкі з асаблівай уніклівасцю адносіліся да правядзення Чатырохгадовага сейма (1788—1792), які смела называлі апагеем рэфарматарскіх намаганняў перадавых і асветных людзей па ўсталяванню прававой дзяржавы на пачатках Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Пераўтваральнае значэнне гэтай канстытуцыі і самыя рэформы сейма ацэньваюцца польскімі гісторыкамі ў выглядзе цэлай канцэпцыі пад назвай “адраджэнне ў заняпадзе” або некрывавай рэвалюцыі. Такі падыход падрабязна прадстаўлены ў класічных працах У. Калінкі[30]. Рэформы сейма яны разглядалі з пазіцыі дзяржаўнага рэгулявання сацыяльных супярэчнасцей на прынцыпах памяркоўнай Канстытуцыі 3 мая 1791 г. К. Вага[32], І. Бардах[34], Б. Леснадорскі[36] не абмінулі ўвагай намаганні сейма кадыфікаваць заканадаўства рэспублікі шляхам уніфікацыі самой уніі Кароны і ВКЛ. Як заўважыў І. Вансіцкі, такія ж сепаратысцкія тэндэнцыі праявіліся на апошнім ­ Гродзенскім ­ сейме Рэчы Паспалітай у імкненні да поўнага адасаблення ВКЛ ад Кароны[38].

Фрагментарны характар навуковых распрацовак гісторыі агульных (вальных) сеймаў краіны паходзіць з слабай крыніцазнаўчай базы. Гэтым у першую чаргу абумоўлены “пануры вобраз” іх асвятлення, пра што гаворыцца ў аглядах адпаведнай гістарыяграфіі ў 1995 г[40].

Аднымі з першых на арыгінальнай (польскай) мове ў канцы 19 ст. былі надрукаваны тэксты 32 інструкцый для паслоў Гродзенскага павета, прынятых у прамежак паміж 1707-1780 гг.[42] Аўтары прадмовы да брэсцкіх інструкцый лаканічна перадалі іх змест і адзначылі, што мясцовыя дваране-шляхта энергічна адстойваючы “от посягательств Короны свои политические и международные права,..поддаваясь все больше и больше польскому влиянию.., не забывали требовать расширения и тех шляхетских прав и свобод, которые приводили Речь Посполитую на край погибели и от которых страдали и они сами”[44]. Да 1763 г. гэтае пытанне закранута ў працах Г. Альшэўскага[46], а пасля 1763 г. і да скону рэспублікі ­ Р. Лашэўскім[48], А. Страйноўскім[50], І. Міхальскім[52]. Усе даследчыкі пагаджаюцца з тым, што заканадаўча-прадстаўнічая сістэма Рэчы Паспалітай не прызнавала пасла ў якасці прадстаўніка шырокіх пластоў грамадства з правам самадзейнасці. Гэтыя дэпутаты выражалі ўсяго толькі волю пэўнага ваяводства ці павета ў межах прадастаўленых ім паўнамоцтваў і абавязковых наказаў.

Аднымі з першых агульны аналіз інструкцый шляхецкіх сеймікаў ВКЛ у часы праўлення С. Панятоўскага зрабілі М. Ючас[54], Р. Лашэўскі[56]. Больш дэталёва і шырока іх намаганні прадоўжыў рэдактар гэтага зборніка[58]. Гэты твор можна разглядаць як першую спробу комплекснага і ўважлівага асвятлення арганізацыі і функцыянавання літоўскіх семікаў за досыць працяглы час. Аўтар разглядае пытанні іх склікання, месцы абрадаў, працэдуру прыняцця рашэнняў, пратэстаў, інструкцый, кампетэнцыю рознага тыпу сеймікаў (перадсеймавых, справаздачных або рэляцыйных, выбарчых, дэпутацкіх, гаспадарчых, каптуровых часу бескаралеў’я). А. Закржэўскі адзначае разыходжанне практыкі з правам, калі пашырэнне мясцовай шляхецкай самадзейнасці адбывалася пры рэгламентацыі іх правадзейнасці зверху, выбары праводзілася звычайна адзінагалосна і толькі ў выключных выпадках сеймікі прыбягалі да галасавання большасцю прысутных[60]. Арганізацыю і месцы правядзення літоўскіх сеймікаў у часы праўлення С. Панятоўскага ў агульным выглядзе прадставіў у сваім артыкуле Р. Лашэўскі[62], мы можам зараз дакладна прадставіць месцы правядзення ўсіх сеймікаў ВКЛ на ўсім працягу яго існавання. Палітычныя раздоры і раздваенне сеймікаў пад час выбараў сеймавых паслоў у 1778-1785 гг. на Літве разглядаюцца ў артыкулах Б. Філіпчака[64]. Аднак гэтыя працы можна разглядаць толькі прыступкамі да шматпланавага даследавання адпаведнай тэматыкі. Тое, што належыць зрабіць, перавышае тое, што ўжо дасягнута.

Увогуле, тагачасныя шляхецкія сходы збіраліся па закліку каралеўскіх універсалаў і праходзілі ў замках або касцёлах. Дзверы і сцены святыняў спарадычна крывавіліся ў лютай шабельнай сечы праціўнікаў. Сходы звычайна прынімалі ўхвалы адзінадушна па трайному выкрыку “Згода”. Незадаволеныя маглі скласці альтэрнатыўны сеймік або зарэгістраваць пратэст у судзе свайго ці суседняга ваяводства і павета.

Сеймікі былі штогоднія, так званыя гаспадарчыя-дэпутацкія, якія праходзілі ў лютым і на якіх выбіралі мясцовую адміністрацыю, дэпутатаў у Галоўны трыбунал, вырашалі надзённыя пытанні. Кожныя 2 гады праходзілі і ардынацыйныя сеймікі для выбару паслоў у агульныя сеймы Рэчы Паспалітай ад кожнага ваяводства ці павета. Яны адбываліся за 4 тыдні да вальных сеймаў краіны. Пасля 1788 г. і да 1793 г. каралі склікалі іх на адзін дзень ­ 18 жніўня. Паслам уручалі наказы (інструкцыі, лаўдымы), якія лічыліся абавязковымі для выканання. На сходы збіралася пераважна аселая і маёмасная шляхта, якая мела 18-гадовы узрост і не была западозраная судом. Яна пільна сачыла, каб на выбарныя пасады не трапіла галота, не пазначаная ў вопісах гаспадароў (тарыфах) або чужынцы. Вялікі сейм выключыў з сеймікавых абрадаў немаёмную шляхту і абавязаў іх удзельнікаў набыць за год зямельнае ўладанне. Для карыстання актыўным правам і голасам таксама патрабавалася выконваць папярэдне 2-гадовую цывільную або 6-гадовую вайсковую службу[66]. Тады ж упершыню стала ўжывацца правіла адклікання пасла, а гродзенскі сейм 1793 г. паспрабаваў звязаць путамі інструкцый і саміх сенатараў, утвараючы гэтым з сейма фармальна роўны аднапалатны парламент[68] і насяляюць не проста ваяводства ці павет, а жывуць у “Літоўскай правінцыі” або, што тое ж самае, “правінцыі ВКЛ”. Ніводны дэпутацкі наказ не называе гэтую тэрыторыю Беларуссю. Сялянства для дэманстрацыі яго сацыяльнай прыніжанасці мянуецца ў інструкцыях падданымі ці людзьмі. Народ-шляхта, такім чынам, дыстанцыруецца ад народа-люда і размаўляе праз інструкцыі са сваімі нашчадкамі на польскай, не мужыцкай, мове.

Усе змешчаныя тут інструкцыі ў арыгінале напісаны на польскай і лацінскай мовах і зарэгістраваны ў актах гродскіх судоў, ці, як коратка запісвалі самі аўтары, у гродах. Толькі ў рэдкіх выпадках іх можна сустрэць сярод запісаў у актах земскіх судоў (земстваў). Практычна немагчыма даць яснае тлумачэнне гэтаму адрозненню. Верагодна, гэта звязана з юрыдычна абавязковым характарам саміх дакументаў, якія ў выпадку пратэстаў траплялі якраз у кола крымінальнага разбіральніцтва, чым звычайна і займаліся гродскія суды. Даты прадстаўлення дакумента для запісу у судовыя акты ў дадзеным выпадку не мелі істотнага значэння, а таму апушчаліся. Факт судовай рэгістрацыі выражаецца тут у выглядзе спасылкі на адпаведную архіўную крыніцу захоўвання (фонд). У загалоўках інструкцый абавязкова пазначаліся даты іх складання ці напісання, што дастаткова для даціроўкі дакументаў.

Скарачэнні дапушчаны толькі адносна агульнага спіса падпісантаў пад інструкцыямі. Цалкам прыводзяцца прозвішчы ураднікаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што наяўнасць рэгулярных подпісаў пад інструкцыямі сама па сабе з’ўляецца важнай крыніцай па вывучэнню асабістага складу шляхецкай карпарацыі пэўнай адміністрацыйнай адзінкі. Таму, пры выбары прынцыпа падачы дакументаў, перавага была аддадзена не чыста храналагічнаму, а рэгіянальнаму прадстаўленню інструкцый у межах таго ці іншага ваяводства (павета) з захаваннем той жа храналогіі. Гэты прынцып дазволіць таксама праследзіць дынаміку праграм рэгіянальных шляхецкіх сходаў. Параўнаць жа палажэнні і пажаданні інструкцый розных тэрыторый за адзін час чытач можа самастойна.

Хаця па дзеючым тады правілам паслы мусілі рабіць справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі, аднак гэтыя рэляцыі з’яўляюцца вялікай рэдкасцю ў актавых запісах. Цяжка растлумачыць гэту акалічнасць, а таму для ілюстрацыі ў канцы зборніка памешчаны рэляцыі некаторых паслоў, якія захаваліся дагэтуль.

Прыведзеныя тэксты паказваюць, што іх аўтары і складальнікі следвалі пэўным стандартам і канструкцыям, не гаворачы ўжо пра тое, што пэўныя паўторы паходзілі з жадання выбаршчыкаў абавязкова дабіцца выканання тых ці іншых пунктаў сваіх наказаў на чарговым сейме.

Пры перакладзе тэкстаў інструкцый з польскай і лацінскай моваў, рэдактар імкнуўся літаральна следаваць за арыгіналам для таго, каб захаваць тагачасны стыль і асаблівасці мыслення аўтараў. Хаця інструкцыі насілі нарматыўную нагрузку і ў большасці прытрымліваліся юрыдычна вывераных канонаў, аднак іх складальнікам нельга адказаць у красамоўстве. Гэта асабліва відаць з характэрных для таго часу занадта доўгіх і вычурных сказаў. Такія моўныя звароты даводзілася разбіваць на больш кароткія сказы і пры неабходнасці спрашчаць. Рэдактар усяляк стараўся максімальна пазбягаць вольнасцяў у гэтых адносінах для таго, каб сучасны чытач адчуў подых часу ў лінгвіністычных канструкцыях наказаў тых, хто ў сваёй большасці быў непісьменны і падпісваўся крыжыкам. Таму можна сказаць, што ўсе прыводзімыя тут крыніцы пераведзены для друку з захаваннем тагачаснага словапісання і без усякага намеру спрасціць іх у адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Апушчаныя месцы пазначаны шматкроп’ем. Шэраг словазлучэнняў і тэрмінаў у арыгіналах перададзены лацінскай мовай. Яны, як правіла, маюць шматзначную транскрыпцыю, аднак тут падаюцца толькі іх прамыя значэнні ў кантэксце польскамоўных словазлучэнняў. Такія выразы заключаны ўнутры саміх тэкстаў у дужкі. Гэта дазволіла пазбегнуць неабходнасці асначаць зборнік слоўнікам скарачэнняў і абазначэнняў. Самыя распаўсюджаныя словазлучэнні, накшталт звароту да караля са словамі ­ “яго каралеўская міласць” ці “яго вялікасць”, даваліся пры першым упамінанні цалкам, а ў далейшым ужывалася іх абрэвіатура. Такія выпадкі стандартныя. Яны не складуць ніякай цяжкасці чытачу і не выклічуць пярэчанняў у адрас паўнаты публікуемых дакументаў. Матэрыялы зборніка наўмысна ачэрчаны межамі сучаснай Беларусі, паколькі яны дастаткова тыповыя і паказальныя для параўнальзных ацэнак з іншымі крыніцамі.

Увогуле, рэдактар імкнуўся сабраць у адным месцы дакументальны масіў, які ў канцэнтрыраваным выглядзе дазволіць сучаснаму чытачу падрабязна прадставіць эвалюцыю грамадска-палітычнага светапогляду і мыслення шляхецкага саслоў’я на Беларусі ў канцы 18 ст. Не падлягае пры тым ніякаму сумненню наступнае. Калі выключыць ваяводствы і паветы, якія былі адарваны ў межы Расійскай імперыі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, то з прадстаўленых тут інструкцый відаць, што сеймікі, як органы прадстаўнічай улады, функцыянавалі без зрываў і рэгулярна да самага скону краіны. І што самае істотнае ­ яны дзейнічалі на падставе якраз вольнага галасавання, якое лічыцца крыніцай стагнацыі, заняпаду і, ў рэшце рэшт, канчатковай гібелі Рэчы Паспалітай. Можна спадзявацца, што матэрыялы зборніка паслужаць развянчанню не толькі такіх прымітыўных і схаластычных канструкцый.

Складальнік вельмі ўдзячны калегам ­ супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі за іх пасільную дапамогу.


[2] Грабеньский В. История польского народа. СПб., 1910. 599 с.; Смит Ф. Суворов и падение Польши. СПб. 1867. Ч. 2. 355 с.; Bobczyński M. Dzieje Polski w zarysie. W-wa, 1974. 496 s.; Konopczyński W. Dzieje Polski nowozytney. W-wa, 1936. T. 2. 271 s.; Ён жа. Liberum veto. Kraków, 1918. 468 s.; Kraszewski I. Polska w czasie trzech rozbiorów 1772—1799. W 3 t. W-wa, 1902. T. 1. S. 51, 71—72.; T. 3. S. 3—4.; Likowski E. Dzieje Kościoła unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku. Poznań, 1880. 495 s.; Lubomirski S. Pod władzą księcią Repnina. W-wa, 1971. 220 s.; Schmitt H. Dzieje panowania Stanisława Augusta Poniatowskiego. W 3 t. Lwów, 1868. T. 1. 392 s., T. 2. 440 s.; T. 3. 508 s.; Ён жа. Dzieje Polski XVIII i XIX wieku osnowane na przewaźne dotąd niewydanych zródlach. Kraków, 1866. T. 2. 267 s.; Ён жа.  Szkic historyczny dzejów 30-letniego panowania ostatniego Króla polskiego. Kraków, 1872. 59 s.; Sidorski D. “Panie Kochanku”. Katowice, 1987. 271 s.; Sobczak I. Zreformowane sejmiki litewskie wobec Konstytucyi 3 maja // Professor Henryk Lowmiański. Poznań, 1995. S. 6572., Sorel A. Sprawa Wschodnia w XVIII wieku. Lwów, 1903. 362 s.; Strojnowski A. Emfiutyczna reforma Królewszczyźn // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1981. T. 33. Z. 2. S. 84—98.; Szujski J. Dzieje Polski podług ostatnich badań. Lwów, 1866. T. 4. Cz. 2. 837 s.; Zielińska Z. Przygotowania do rozbióru? // Gospodarka. Ludzie. Wladze. W-wa, 1998. S. 129—135.

[4] Michalski J. Schyłek konfederacji Barskiej. Wrocław, 1970. s.204-205.

[6] Choecki R.I. Patrjotyczna opozycja na sejmie 1773 r. // Kwartalnik Historyczny. R. 79. Z. 3. S. 554—556; Kończyńska W. Rejtan, Korsak i Bartoszewicz na sejmie 1773 roku. Wilno, 1935. 21 s.;.Konopczyński W. Tadeusz Rejtan i jego “manifest” z grudnia 1773 // Kwartalnik Historyczny. 1933. T. 47. S. 4;Michalski J. Rejtan i dylematy polaków w dobie pierwszego rozbióru // Kwartalnik Historyczny. 1986. T. 93. Z. 4. S. 79, 86—87, 89.

[8]Filipczak B. Wybory rady nieustającej na sejmie 1778 roku // Akta univtrsitatis Łodziensis. Folia Historia. Łódź, 1999. T. 64. S. 118—131; Karbównik H. Obciaźenia stanu duchownego w Polsce na rzecz państwa od połowy XVII w. do 1795 r. Lublin, 1984. 410 s.; Konopczyński W. Geneza i ustanowienie Rady Nieustaiącej. Kraków, 1917. 432 s.; Michalski J. Rzekoma proba oderwania Wielkiego księstwa Litewskiego od Rzeczypospolitej po I rozbióru // Parlament, prawo, ludzie. W-wa, 1996. S. 176—181.; Strojnowski A. Patriotyczne wystapenie opozycji na sejmie 1778 r. // Acta univer. Łodz. Folia Hist. 1984. № 19. S. 173—178., Ён жа. Sejmowa opozycja antykorolewska w czasach rządów Rady Nieuęstajacej // Acta univ. Łodz. Folia Hist. 1984. № 8. S. 18—26.; Strojnowski A. Zmiany sytuacji politycznej w Rzeczypospolitej przed ostatnim “wolnym” sejmem w 1786 r. // Acta univ. Łodz. Folia Hist. 1996. T. 58. S. 85—101.; Tomczyk G. Stronnictwo królewskie na sejmie 1776 roku // Acta univ. Łodz. Folia Hist. 1993. T. 49. S. 36—45.; Zahorski A. Centralne instytucje policyjne w Polsce w dobie rozbiorów. W-wa, 1959. 260 s.;Sobczak I. Sąd Konfederacji generalnej (1773—1775) // Studia i materialy do dzejów Wielkopolski i Pomorźa. W-wa, 1982. T. 14. № 28. Z. 2. S. 65—72.;Łaszewski R. Delegacja sejmowa jako instrument ratyfikacji I i II rozbióry Polskie // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1971. T. 23. Z. 2. S. 102.

[10] Broda J. Andrzej Zamojski a sprawa chłopska w drugiej połowie XVIII w. W-wa., 1951. 173 s.; Michalski J. Sprawa chłopska na sejmie 1773—1775 // Przegląd Historyczny. 1954. T. 45. Z. 1. S. 10—12

[12] Filipczak B. Rola spraw wojskowo-skarbowych w walce politycznej na sejmie 1786 roku // Akta univ. Łodz. Fol. Hist. Łodz, 1993. T. 49. S. 49—63; Rakutis V. Reforma armji litewskiej po pierwszym rozbióre Rzeczypospolitej // Od armji Komputowej do narodowej (XVI—XX w.). Toruń, 1998. S. 134—153

[14] Strojnowski A. Posly Rosii w Polśce w ocenie polskiej stanisławowskiej epochi // Acta univ. Łodz. Fol. Hist. 1944. T. 51. S. 19.

[16] Litynski A. Samorząd szlachecki w Polśce XVII—XVIII wieku // Kwartalnik Historyczny. 1992. R. 119. Z. 4. S. 19—20.

[18] Maciszewski I. Szlachta Polska i jei państwo. W-wa, 1986. 276 s.

[20] Szyndler B. Stanisław Malecz-Małachowski. W-wa., 1979, s.155,168.

[22] Zielińska Z. Geneza upadku orientacji rosyjskiej u progu sejmu czteroletniego w opiniiambassadoraStackelberga // Wiek oświecenia. 1999. T. 15. S. 57—93;Яна ж. O suksesyi tronu w Polśce 1787—1790. W-wa, 1991. 293 s.; Яна ж. Studia z dziejów stosunków polsko-rosyjskich w XVIII wieku.W-wa, 2001. 255 s.

[24] Wyczański A. Polska Rzeczpospolita szłachecka. W-wa, 1991. 368 s.

[26] Kijas A. Działalnośc polityczna Antoniego Tyzenhauza // Zeszyty naukowe uniwersitetu A. Mickewicza. Historya. 1971. Z. 11. S. 178—188., KalenkiewiczA. RozkładpartiiTyzenhauzanatlesejmikòwlitewskich//Księgapamiątkowakolahistorykòw ­ sluchaczyUSB, Wil.,1933, S. 121-155/

[28] Strojnowski A. Pozycia spoleczna drobnej szlachty Wielkiego księstwa Litewskiego w koncu XVIII wieku // Acta univ. Łodz. Fol. Hist. 1976. R. 1. Z. 4. S. 97—108.

[30] Smoleński W. Ostatni rok sejmu Wielkiego. Lwów, 1896. 481 s.

[32] Onanowicz A., Radwanski Z. Ostatnia proba kodyfikacyi prawa cywilnego w Rzeczypospolitej szlacheckiej. Kodeks St. Augusta // Panstwo i Prawo. 1952. R. 7. S. 657—686.

[34] Malec I. Problem stosunku Polski do Litwy wobec sejmu Wielkiego // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1982. T. 34. Z. 1. S. 30—50.; Ён жа. Walka szłachty litewskiej o zachowanie III statutu w drugiej połowie XVIII wieku // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1993. T. 44. Z. 1—2. S. 65—72.

[36] Zakrzewski A.B. Paradoksy unifikacyi prawa i ustoju Wielkiego księstwa Litewskiego i Korony XVI—XVIII w. // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1999. T. 41. Z. 1—2. S. 219—264.

[38] Malec I. Sejm grodzienski 1793 roku a unia polsko-litewska // Parlament, prawo, ludzie. W-wa, 1996. S. 152-153.

[40] Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV-XVIII стагоддзях. Матэр. міжн. навук. канфер. Мн.-Навагрудак. 23-24 лістапада 2007. Мн., 2008. Т. Доўнар слушна засмучана беднасцю вывучэння прадстаўнічай улады беларускімі гісторыкамі, вытокі якой сягаюць аж у 13 стагоддзе: Доўнар Т. Вытокі і гісторыя развіцця інстытута парламентарызму у Беларусі// Там жа, с. 10.

[42] АВАК. Вильна, 1870. Т. 4. Акты Брестского гродского суда. Тут памешчана інструкцыя Пінскага павета за 1780 г. С. 602-604.

[44] Rachuba A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763. Warsz.,2002.

[46] Wyczański A. Polska Rzeczpospolita szlachecka. W-wa, 1991. 368 s.

[48] Waga K. Zarączenie wzajemne oboja narodów // Przegląd Wileńskie. 1926. Z. 8. S. 4—5.

[50] Sobczak I. Zreformowane sejmiki litewskie wobec Konstytucyi 3 maja // Professor Henryk Lowmiański. Poznań, 1995. S. 65—72

[52] Malec I. Walka szłachty litewskiej o zachowanie III statutu w drugiej połowie XVIII wieku // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1993. T. 44. Z. 1—2. S. 65—72; Ён жа. Sejm grodzienski 1793 roku a unia polsko-litewska // Parlament, prawo, ludzie. W-wa, 1996. S. 148—152; Ён жа. Problem stosunku Polski do Litwy wobec sejmu Wielkiego // Czasopismo Prawnicze-Historyczne. 1982. T. 34. Z. 1. S. 30—50

[54] Michalski J. Sejmiki poselskie 1788 r. // Przegląd Historyczny. 1960. T. 51. Z. 1. S. 57—73; Z. 2. S. 331—367; Z. 3. S. 465—492

[56] AdolfowaK. SzlachtaLitewskawobeczbiòrupraw... S. 127-169.

[58] ZakrzewskiA. B. SejmikiWielkiegoKsięstwaLitewskiegoXVI-XVIII. UstrojIfunkcjonowanie: sejmiktrocki. Warsz., 2000.

[60] Zakrzewski A. B. Sejmiki Wielkiego księstwa Litewskiego epoki stanisławowskiej do 1788 r. // Ziemie Połnoczne Rzeczypospolitej Polsko-Litewskiej w dobie rozbiorówej 1772—1815. W-wa, etc., 1996. S. 59—66

[62] RachubaA. MiejscaobradsejmikòwWielkiegoKsięstwaLitewskiegowlatach 1569-1794// Парламенцкія структуры ўлады... С. 183-197.

[64] Łaszewski R. Czynne i bierne prawo wyborcze do sejmu w latach 1764—1793 // Zeszyty naukowe uniwersytetu Nikołaja Kopernika w Torunie. Prawo. 1972. T. 52. Z. 11. S. 112—124

[66] Łaszewski R. SejmikiprzedsejmowewPolsce…с. 116-117.

[68] Łaszewski R. Czynne i bierne prawo wyborcze…с. 111. Толькі пад час Вялікага сейма пад народам сталі разумецца ўсе станы грамадства.