Абарона доктарскай у дакументах

АБАРОНА ДОКТАРСКАЙ У ДАКУМЕНТАХ

Ідэю абароны доктарскай дысертацыі мне недзе ў 2001 г. падкінуў Георгій Якаўлевіч Галенчанка, які лічыцца першым Скарыназнаўцам. Маўляў, у цябе столькі зроблена, надрукавана ці не 10 кніжак, а гэта больш чым дастаткова для такой абароны. І я не раз падумаў: а сапраўды, чаму не ? Колькі жыцця загубіў на навуку. Павінен жа быць вянец у канцы лесвіцы. Потым галава занялася выбарам тэмы, з якой больш распрацаванай аказаліся сюжэты вакол падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Расіі. Было таксама жаданне разгарнуцца вакол Генеральнага межавання і буйнамаштабнага картаграфавання.

Выбар паў на далучэнне, паколькі на руках была ўжо абагульняючая праца пра падзелы з назвай “Інкарпарацыя”. Вось толькі я прагадаў у тым, што на гэты самы момант А. Лукашэнка стаў не проста ўручаць дыпломы дактарам навук, а з гэтага апынуўся намінальным начальнікам ВАК. Там –і не толькі там—сабралася кагорта халуёў-русапётаў, якія мусілі не прапускаць антырускія па змесце і духу працы, у якіх толькі маячылі гаворкі, шкодныя брацкаму народу і саюзнай дзяржаве. А мая праца якраз адкрыта гаварыла пра захоп і анексію Расіяй беларускіх зямель і што Расія з’яўляецца галоўным творцам і адказным за падзелы. Я фармуляваў гэтыя тэзы не першы, шчыра зыходзячы з архіўнага матэрыялу і ніяк не прадбачыў штыкі русапетаў сярод абаронцаў чыстай гістарычнай ісціны і праўды.

Афармляць тэкст давялося адначасова з асваеннем кампутара, які мне падарыў Мішэль Пліска. Гэта была простая тэхніка, якая рыпела і доўга скрыпела. Бывала, што жалеза завісала і я чуць не ў 2 гадзіны начы званіў Мішэлю і пытаўся—што рабіць, як яго выключыць ? Але ж і такое жалеза дазволіла рабіць тэксты хутчэй, чым гэта рабіла “Ятрань”.

Так ці інакш, але 31.10.2001 г. аддзел, дзе я працаваў, аформіў пратакол № 8 аб зацвярджэнні тэмы маёй будучай дысертацыі пад назвай «Землі Беларусі ў падзелах Рэчы Паспалітай». І працэс пайшоў.

28.05. 2002 г. у маёй картатэцы значыцца пратокол № 1 Бюро Навуковага савета Інстытута гісторыі АН пра пераназву тэмы на “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай”. Мяне на яго не запрашалі і назву змянілі без кансультацый са мной.

Выпіска

3 пратакола№1 пасяджэння бюро навуковага савета па праблеме ‘Гісторыя Беларусі”

ад 28 мая 2002 г

СЛУХАЛІ: Аб зацвярджэнні тэмы доктарскай дысертацьй к. гіст. н. Анішчанка Я.К “Землі Беларусі ў падзелах Рэчы Паспалітай”

ПАСТАНАВІЛІ: Зацвердзіць Анішчанку Я.К. тэму доктарскай дысертацыі “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай”

Старшыня савета

д.гіст.н., акадэмік НАНБ                                                      М.П.Касцюк

вучоны сакратар

к.гіст.н.                                                                                             В.В.Яноўская

7.12.2003 г. адбылося пасяджанне аддзела з абмеркаваннем першага тэкста маёй дысертацыі. Прысутных не памятаю, а тэзісы выступоўцаў такія.

Сагановіч Г.

Ва ўводзінах не ўбачыў хараналагічных рамак, няўдала раскрыты аб’ект і прадмет, актуальнасць нельга вызначаць па росту публікацый, занадта катэгарычна падаецца згубная і адмоўная роля анархіі (стр. 11) у падзенні Рэчы Паспалітай.

У аглядзе гістарыяграфіі “не варта” абвяргаць тэзіс пра нацыянальна-беларускі характар паўстання 1794 г., бо яго ў навуцы яго ніхто не даказаў. Пункт 11 сфармуляваны невыразна. Незразумела ў якой паслядоўнасці разглядаюцца працы папярэднікаў. Зусім нероўнамерная ўвага да розных прац. Не раскрыты паняцці “палюбоўны суд, судовая справядлівасць, кардынальныя правы”.

Трактат 1686 г. хіба ратыфікаваны сеймам 1710 г. ? Калі на думку аўтара сейм 1764 г. выключыў дробную шляхту з сеймікаў, тады няясна, наколькі гэта тычылася дробнай шляхты, якая складала большасць у выбарчых сходах.

Няпраўда, што патрабаванне праводзіць кожны 3-ці сейм у Вільна вызначана ў 1778 г., бо гэта было нормай у Рэчы Паспалітай у 17 ст.

Аднаго аргумента пра дзеянне ліберум вета недастаткова для тлумачэння ўстойлівасці ладу Рэчы Паспалітай, бо пры гэтым важана гаварыць і пра функцыянаванне выканаўчай улады. Варта ясна ахарактыразаваць тэрмін “анархія”.

Анішчанка адказаў:

Калі існуе пастаянная цікаўнасць да падзеі падзелаў-далучэнняў, значыць яна актуальная і ў свеце росту публікацый на гэту тэму. Якраз мае папярэднікі, а не я, зрабілі анархію рашаючым увасабленнем сярод прычын скону Рэчы Паспалітай. Я пазбягаў паасобных і падрабязных ацэнак прац розных аўтараў, бо аб’яднаў іх у канцэптуальныя школы і падыходы. Я магу нават шмат іх выкінуць, бо якая карысць ад аднаго ўпамінання падзеі тым ці іншым гісторыкам. Я акцэнтаваў увагу на самых прынцыповых, бо іншыя яўна кампілятыўныя. Калі забарона пра ўдзел у сейміках з’явілася ў 1778 г., значыць яно не было нормай. Я не выключаю усіх ветак уладаў, бо гавару пра ўлады ўвогуле, якія дзеялі на падставе прынцыпа ліберум вета. 

Зачытаў з працы Б. Носава (“Планы заключения русско-польского союза в 1764 г”.//Славяноведение 2001. № 2. С. 46, 48, 50) месцы, дзе гаворыцца, што ў 1764 г. трактат 1686 г. яшчэ не быў ратыфікавааны (с. 48) і што па словах караля траткат той быў ратыфікаваны канстытуцыяй 1710 г. (стр. 50). Таксама прывёў палажэнні з В. Артамонава “Россия  Речь Посполитая после полтавской победы. М. 1990 ”, дзе гаворыцца, што ў 1710 г. вечный мір было загадана ўнесці Вечны мін 1686 г. у канстытуцыю (стр. 42-43 працы).

Доўнар А.

У працы няма архіваў Польшчы і Літвы. У афармленні прац не пазначаюцца выдавецтвы. Аўтарскія метады даследавання няясныя. Зашмат тэзісаў і магчыма аб’яднаць, к прыкладу 11-15. Функцыянаванне сеймікаў не абвяргае тэзіса пра анархію. Не раскрыты паняцце гегеманізм. 

Пашкевіч У. Не згодзен з абвінавачваннем Расіі ў ініцыятыўнасці падзелаў, бо Прусія заўжды выступала, і ў 16 ст., такім ініцыятарам. Аўтар у заключэнні падкрэслівае, што Рэч Паспалітая існавала са сваёй анархіяй да скону, хаця абвяргае гэтую анархію.

Анішчанка адказаў, што пастараецца ўлічыць усе заўвагі і прасіў паставіць заключнае абмеркаванне на бліжэйшы час.

Аддзел паставіў абмеркаванне тэкста дысертацыі на сумеснае пасяджэнне двух аддзелаў—у тым ліку Біча М. В. на 4. 02. 2004 г.

Узгадняў з Боханам кандыдатуры верагодных экспертаў. Адзін мусіў быць з Інстытута¸а адзін-вонкавы.

В.а. дырэктара Інстытута

гісторыі НАН Беларусі

прафесару М. С. Сташкевічу

прашу зацвердзіць экспертамі па доктарскай дысертацыі Я. К. Анішчанкі “Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі” Навіцкага У. І і Іоффэ І. Р.

загадчык аддзела

гісторыі Беларусі XIII-XVIIIcт.

Бохан Ю. М.

10.12.2003 г.

Зацвярджаю

В.а. дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар

М.С.Сташкевіч

2004г.

Выпіска з пратакола № 1 пасяджэння аддзела гісторыі Беларусі XIII - ХУІІІ стст.

ад 21 студзеня 2004 г.

Прысутнічалі: Бохан Ю. –загадчык аддзела, д.г.н., Анішчанка Я., к.г.н, Каралёва А. Г., ст. лабарант, Пашкевіч У. І. нав. супрац., Голубеў В. Ф. к.г.н., Сагановіч Г. М., к.г.н, Іванова Л. С.нав. супр., Доўнар А. Б. мал нав. супр., Іоэфэ Э.Р. д.г.н., акадэмік .

Павестка дня:

  1. Абмеркаванне дысертацыі Анішчанкі Я.К. «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай», прадстаўленай на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя. (Зацверджана Бюро навуковага савета па праблеме «Гісторыя Беларусі», пратакол № 1 ад 28 мая 2002 г.).

Эксперты: акадэмік Іофе Э.Р., д.г.н. Штыхаў Г.В.

  1. Слухалі: абмеркаванне дысертацыі Анішчанкі Я.К. «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай», прадстаўленай на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 — айчынная гісторыя.

Выступілі:

Бохан Ю.М. — загадчык аддзелам гісторыі Беларусі XIII - ХУІІІ стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі, докт.гіст. навук.

Бохан Ю. адзначыў, што выносіцца на абмеркаванне тэкст дысертацыі, якую аўтар выбраў і распрацоўваў цалкам самастойна. Гэты тэкст заснаваны на працах, якія ўжо не раз абмяркоўваліся на аддзеле і якія вядомы прысутным. З гэтага вынікае гатоўнасць аддзела прыступіць да абмеркавання прадстаўленай дысертацыі. Слова прадастаўлена суіскальніку.

Анішчанка Я.К., старш.нав.супрац. аддзела, к.г.н. Зрабіў акцэнт на тое, што дысертацыя распрацоўвалася як ініцыятыўнае і самастойнае даследаванне ў рамках агульнай планавай тэмы аддзела «Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі XIII - ХУІІІ стст.». Праца абагульняе вынікі папярэдніх публікацый аўтара па тэме ў выглядзе манаграфій і зборнікаў дакументаў. Дасведчанасць аддзела пры абмеркаванні тэкстаў гэтых прац, як і самой дысертацыі, дазваляе пазбегнуць паўтарэння палажэнняў дысертацыі і аўтарэферата да яе. Суіскальнік звярнуў увагу на адсутнасць у гістарыяграфіі абгрунтаваных і агульнапрынятых крытэрыяў пры вызначэнні завяршальнай мяжы ў працэсе далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Таму дысертацыя прэтэндуе стаць пачынам у навуковай распрацоўцы дадзенай праблемы.

Іофе Э.Г., акадэмік, вылучыў грунтоўнасць даследавання, зробленага ў кантэксце пастаўленай мэты і задач зрабіць гэта комплексна, усебакова і ўпершыню не толькі ў айчыннай, але і сусветнай гістарыяграфіі. Пра гэта сведчыць розгалас публікацый аўтара па яўрэйскай тэматыцы.

Высновы працы пераконваюць сваёй аргументаванасцю і скарыстаннем шырокай крыніцазнаўчай базы, асабліва з расійскіх архіваў. У выніку мы маем сталага даследчыка, які ў імкненні да ісціны і аб'ектыўнасці не палітызуе, як гэта часта было, аналізуемыя праблемы.

Дысертанту ўдалося раскрыць канкрэтна-гістарычную абстаноўку, механізм падзелаў Рэчы Паспалітаў, паказаць месца беларускіх зямель і яе насельнікаў пры падпарадкаванні ўладам Расійскай імперыі па выніках усіх падзелаў Рэчы Паспалітай. Пры тлумачэнні падзей аўтар прапанаваў сваю канцэпцыю пад назван «гегеманізм», якой не хапае асабліва пры напісанні падручнікаў па адпаведнаму перыяду.

Пры гэтым аўтару можна б было завершыць працу ўласнай ацэнкай падзей. У аглядзе гістарыяграфіі не прагучалі імёны Карпачова, Лютага, Ігнаценкі, Кліера, а сярод крыніц няма польскіх архіваў. Глава пра яўрэяў і іх ролю ў фарміраванні асобнага прававога рэжыму далучаных зямель вельмі сціплая, а спасылкі даюцца выключна на аўтарскія публікацыі. Незразумела, чаму праца «Евреи Белорусской губернии» аднесена да манаграфій, калі па зместу гэта дакументальны збор. Тэзіс пра прывілеяванасць далучаных губерняў ужыты з практыкі XIX ст., а палажэнне пра адсутнасць нацыянальна-беларускіх рысаў у паўстанні 1794 г. не зусім даказана. Маецца несупадзенне колькасці высноў і палажэнняў, выносімых на абарону.

Зыходзячы з працы, мы маем сталага даследчыка і аб’ектыўнага навукоўца, які імкнецца да ісціны і пазбягае палітызавання. Яму удалося раскрыць гістарычную абстаноўку, механізм і абставіны..далей па тэксту…тэмы. Ён падае ўласную канцэпцыю “гегеманізм”, якая не прадстаўлена яшчэ ні ў адным падручніку і дзе яе асабліва не хапае.

Да недахопаў можна аднесці наступныя заўвагі.

Няясна, якое значэнне мае далучэнне—станоўчае ці рэакцыйнае—для аўтара, з-за чаго праца незавершана і гэту акалічнасць трэба раскрыць у заключэнні.

У гістарыяграфіі замоўчаны імёны Карпачова, Лютага, А. Ігнаценкі, Кліера.

Сярод крыніц няма польскіх архіваў.

Трэба больш выразна сфармуліраваць канцэптуальную мадэль “гегеманізм”.

У працы надта куца –на 11 стар.—падаецца яўрэйская тэматыка і спасылкі даюцца на працы, а не на архівы.

Самаацэнкі аўтара пра свае навацыі надта амбіцыйныя.

Пазначаная праца “Яўрэі Беларскай губерні” зусім не манаграфія, а зборнік дакументаў.

Не даказаны тэзіс пра радыкалізм і адсутнасць рысаў нацыянальнага ў паўстанні 1794 г.

Няма супадзення паміж 15 палажэннямі выносімымі на абарону і 9 высновамі ў заключэнні дысертацыі.

Выглядае спрэчным сцвярджэнне, што далучаныя землі захавалі статус прывілеяваных тэрыторый у імперыі і што ўніфікацыя расцягнулася надоўга з-за недаверу урада да яўрэяў. Які перыяд пры гэтым маецца на ўвазе?

Пры ўсім гэтым прадстаўлены тэкст прадстаўляе сабой значны уклад у праблему і суіскальнік заслугоўвае адпаведнай ступені.

Анішчанка Я.К. адказаў, што сваю ацэнку падзеям ён зрабіў у выглядзе канкрэтных высноў у заключэнні, з якіх вылучаны галоўныя палажэнні для абароны, чым і тлумачыцца іх несупадзенне па колькасці. Яны супадаюць па змесце і таму не парушаюць патрабаванняў. Адсутнасць пэўных аўтараў у аглядзе гістарыяграфіі паходзіць як з абмежаванасці аб'ёму працы, так і класіфікацыі прац папярэднікаў, з якіх многія з'яўляюцца кампілятыўнымі або прама не стасуюцца да тэмы. Выключная ўвага да расійскіх архіваў прадыктавана тым, што менавіта Расія аказалася вырашальніцай лёсу далучаных зямель Беларусі. Пытанні адносна характара паўтання 1794 г. і ролі яўрэяў у працэсе далучэнняў узніклі хутчэй недарэчна, паколькі яны спецыяльна раскрываюцца ў спецыяльных манаграфіях і зборніках аўтара.

Штыхаў Г.В.. докт.гіст.навук, праф., галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Актуальнасць тэмы не падлягае сумненню. Аўтар упершыню прадстаўляе грунтоўнае даследванне аб значэнні падзелаў у гісторыі беларускага народу. Структура дысертацыі добра прадумана. Цалкам апраўданы падыход аўтара да разгляду падзелаў ва ўзаемасувязі з уключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. У сувязі з гэтым выступаючы прапанаваў у назве замяніць слова «Далучэнне» на «Уключэнне».

Выклікае цікавасць агляд гістарыяграфіі і крыніц, хаця ўзнікае пытанне адносна сцвярджэнне аўтара пра супадзенне ацэнак падзелаў класікамі марксізма-ленінізма і рускай гістарыяграфіі, доказам чаго з'яўляецца негатыўная ацэнка падзелаў К.Марксам і У.Леніным. Тым не менш, варта пагадзіцца з высновай аўтара пра абстрактнасць канцэпцыі аб анархіі, якую папярэдняя літаратура лічыла галоўнай крыніцай гібелі Рэчы Паспалітай і якую аўтар прапануе замяніць тэрмінам «гегеманізм». Для гэтага дысертант прыводзіць дакументальныя падставы з архіваў, асабліва наконт адказнасці манархіі Расіі разам з арыстакратыяй BKJ1 за расчляненне рэспублікі.

Вывады аўтара зроблены на аснове шматлікіх архіўных вышукаў і добра імі аргументаваны. У заключэнні адзначана, што дысертацыя адпавядае патрабаванням БелдзяржВАК на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук і можа быць рэкамендавана да абароны.

Анішчанка Я.К. паясніў сваю пазіцыю адносна прапановы скарэкціраваць назву працы тым, што тэрмін «Уключэнне» гаворыць пра аднаразавае дзейства, тады як у працы разглядаецца працэс («Далучэнне»), які не завяршаецца часам уласна падзелаў. Супадзенне ацэнак падзелаў рознымі класікамі засведчана прамымі цытатамі ў тэксце і дысертацыі, і папярэдніх публікацый. Няма сэнсу ўключаць у гістарыяграфічны агляд выказванне таго ці іншага аўтара, паколькі аўтар засяроджваецца на змястоўных і прынцыповых працах па тэме. Поліэтнонім «Беларусь» з'яўляецца ў афіцыйным ужытку адразу пасля першага падзелу, а таму дысертант смела выносіць тэрмін у назву.

Заключэннеаддзела гісторыі Беларусі XIII - ХУІІІ стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі на доктарскую дысертацыю Анішчанка Я.К. «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай».

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі з'яуляецца першай спробай навуковага высвятлення ў гістарыяграфіі, у тым ліку і айчыннай, ролі і месца ВКЛ у падзелах Рэчы Паспалітай, іх вытокаў, механізма і наступстваў пры падпарадкаванні беларускіх зямель уладам Расійскай імперыі.

Актуальнасць працы вызначаецца незгасаючай цікавасцю ў літаратуры рознага жанру да падзелаў-далучэнняў, з чым звязана намаганне дысертанта ачысціць іх фактычную прыроду ад розных кан'юнктурных і штучных інтэрпрэтацый. Навуковая навізна высноў аўтара вынікае з сістэматызацыі і абагульнення ім зусімабо малавядомых архіўных крыніц, што выражана ў выглядзе 6 манаграфій і 3 зборнікаў дакументаў па тэме дысертацыі. Гэта дазволіла аўтару ўпершыню прадставіць панараму канкрэтна-гістарычныхабставін, рухаючых сіл і саму працэдуру далучэння беларускіх зямель BKJI да Расійскай імперыі ўходзе і па выніках усіх падзелаў Рэчы Паспалітай.У святле гэтага таксама ўпершыню прадстаўлена дынаміка пазіцыі мясцовай шляхты адносна заканадаўчых і ўзброеных спроб выратаваць краіну. Упершыню даецца сістэмны аналіз першых мерапрыемстваў царскай Расіі па выніках кожнага з падзелаў і дэманструецца іх пераемнасць і спецыфіка. Дысертацыя акрэслівае ўгэтай палітыцы шэраг крытэрыяў, якія дапамогуць у наступным вызначыць завяршаючую мяжу ўсяго працэса далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

Вынікі навуковых распрацовак аўтара прайшлі апрабацыю у выглядзе дакладаў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, а таксама адлюстраваны ў яго манаграфіях і арыгінальных картах адпаведнага зместу.

Практычнае значэнне даследавання відаць з выкарыстання публікацый аўтара як іншымі даследчыкамі, так і папулярызатарамі мінулага Айчыны (Д.Г.Чыгрынавым, Д.Кліерам і інш.). Прынцыповыя моманты тэмы паказаны аўтарам у серыі карт да «Нацыянальнага атласа Беларусі». Мн., 2002, што таксама можа быць выкарыстана ў выхаваўча-дыдактычных мэтах пры выкладанні адпаведнага перыяда айчыннай гісторыі.

Зыходзячы з адзначанага, аддзел лічыць, што дысертацыя Я.К.Анішчанкі адпавядае патрабаванням ВАК Беларусі адносна прац, выносімых на абарону, а суіскальнік заслугоўвае прысуджэння вучонайступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя за:

--дэманстрацыю месца беларускіх зямель ВКЛ у канкрэтна-гістарычнай абстаноўцы і працэдуры падзелаў Рэчы Паспалітай; раскрыццё заканадаўчых і ўзброеных спроб мясцовай шляхты адстаяць незалежнасць краіны;

--паказ агульнага і спецыфічнага пры падпарадкаванні беларускіх зямель уладам Расійскай імперыі ў ходзе і па выніках кожнага падзелу Рэчы Паспалітай.

Пастанавілі:

  1. Аўтару ўзгадніць выказаныя прапановы і заўвагі з задачамі даследавання.
  2. Рэкамендаваць дысертацыю Анішчанкі Я.К. «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай» да абароны.

Старшыня пасяджэння

заг.аддзелам, докт.гіст.навук                                     Бохан Ю.М.

Эксперт, акадэмік                                                           Іофе Э Р

Эксперт, гал.навук. супр. докт.гіст.навук              Штыхаў Г. В.

Сакратар мал. нав. супр.                                          Доўнар А.Б

Подпісы завяраю

Памочнік дырэктара па кадрам                               Л. Мазуркевіч

ЗАКЛЮЧЭННЕ

ПА ДЫСЕРТАЦЫІ АНІШЧАНКІ ЯЎГЕНА КАНСТАНЦІНАВІЧА ПА ТЭМЕ "ДАЛУЧЭННЕ БЕЛАРУСІ ДА РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ", ПРАДСТАЎЛЕНАЙ НА АТРЫМАННЕ ВУЧОНАЙ СТУПЕНІ ДОКТАРА ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ 07.00.02 - "АЙЧЫННАЯ ГІСТОРЫЯ"

Актуальнасць тэмы доктарскай дысертацыі Анішчанкі Я.К. "Далучэнне Ееларусі да Расійскай імперыі" не выклікае сумненняў.

Не выклікае супярэчанняў мэта і задачы, аб’ект і прадмет, структура, метадалогія і метады даследавання, якія выкарыстаў дысертант.

Навуковая навіэна доктарскай дысертацыі Анішчанкі Я. К. заключаецца ў тым, што ў ей упершыню ў сусветнай гістарыяграфіі прадстаўлен увесь комплекс канкрэтна-гістарычных абставін, рухаючых сіл і працэдура далучэння беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі ў ходзе і па выніках усіх падзелаў Рэчы Паспалітай, дадзена новая трактоўка прычын часовага канфлікту сярод кіраўнікоў паўстання 1794 года ў Вялікім княстве Літоўскім. Дагэтуль у нашай гістарыяграфіі не быў праведзены такі сістэмны аналіз першых мерапрыемстваў царскай Расіі на беларускіх землях па выніках кожнага падзелу, як гэта зрабіў Я.К.Анішчанка. Даследчыку ўдалося разгледзіць сукупнасць фактараў устанаўлення мяжы аселасці яўрзяў у прамой сувязі з асобным тэрытарыяльна-прававым статусам беларускіх зямель, далучаных да Расійскай імперыі.

У першай главе дысертацыі дадзены крыніцазнаўчы і гістарыяграфічны агляд вывучаемай праблемы.

Вельмі важна, што даследаванне Анішчанкі Я.К. пабудавана галоўным чынам на матэрыялах шматлікіх архіўных фондаў, у тым ліку фондаў Архіва знешняй палітыкі Расійскай імперыі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва, Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў, рукапісных аддзелаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі і Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве, Расійскага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбургу, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску, рукапіснай калекцыі Львоўскага дзяржаўнага архіва і бібліятэкі ў Львове.

Разам з тым, на вялікі жаль, дысертант не выкарыстаў фонды шматлікіх архіваў Рэспублікі Польшча і Літвы.-

Станоўча ацэньваючы гістарыяграфічны агляд, зроблены аўтарам доктарскай дысертацыі, нельга  не заўважыць, што ім нават не ўпамінаюцца працы беларускіх гісторыкаў А.П.Ігнаценкі, А.М. Карпачова, А.М.Лютага, В.І.Мялешкі, англійскага вучонага Дж. Кліера, амерыканскага гісторыка Д. Фішмана, у якіх даследуюцца асобныя пытанні вывучаемай Я.К. Анішчанкам праблемы.

У манаграфіях, артыкулах і зборніках дакументаў, састашленых дысертантам, знайшлі асвятленне ўсе пытанні, якія разглядаюцца ў прадстаўленым ім даследаванні.

Падаўляючая большасць высноў і абагульненняў доктарскай дысертацыі даволі пераканаўчы, таму што яны грунтуюцца на шырокім коле разнастайных крыніц, значная колькасць якіх, асабліва архіўных, уведзена ў навуковы ўжытак упершыню.

На мой погляд, вельмі важнымі і прынцыповымі з'яўляюцца палажэнні другое і дзесятае, Другое палажэнне (стар,11) тлумачыць ліквідацыю Рэчы Паспалітай разам в Вялікім княствам Літоўскім не дактрынай аб анархізме, а сукупнасцю прычын, якія можна аб'яднаць тэрмінам "гегеманізм", што на думку дысертанта. азначае спалучэнне барацьбы за гегемонію ў краіне пэўных магнатскіх колаў з такой жа прагай дамінавання тут Расіі. Дзесятае паяажэнне (стар.13) дысертанта адзначае, што паўстанне 1794 года не мела pысаў нацыянальна-беларускага вызваленчага руху i радыкальна не адрознівалася ад скаардынаваных дзянняў з паплечнікамі ў Кароне, што яго радыкальны імідж створаны павешаннем гетмана Касакоўскага, а не прапагандысцкімі лозунгамі, праўда, яно недастаткова аргументавана.

Важна, што доктарская дысертацыя Анішчанкі Я, К, пазбаўлена палітызаванасці і што ей уласціва імкненне да аб'ектыўнасці. Шкада, што гэта даследаванне не пазбаўлена некаторых недахопаў.

Так, дысертант пазбягае даць ацэнку ролі, якое адыграла далучэнне Ееларусі да Pacіi ў далейшым сацыяльна-эканамічнам, палітычным і духоўным развіцці беларускіх зямель.

На мой погляд, спрэчнымі з’яўляюцца палажэнне 15-е і выснова 9-я (стар.131 170-171), якія сцвярджаюць, што далучаныя землі захавалі статус прывілеяваных тэрыторый, у выніку чаго іх сацыяльна-прававая ўніфікацыя з унутранымі губернямі Расіі ператварылася ў марудны працзс. У апошнім сказе "Заключэння" і ўсей дысертацыі Анішчанка Я.К. вымушаны прызнаць, што "царызм дадаткова сам абвергнуў дэкляратыўнасць заяў пра справядлівасць далучэнняў-падзелаў" (Стар.171).

Патрабуе жадаць лепшага глыбіня асвятлення параграфа "Яўрэі і прававы рэжым далучанай прасторы" главы III. "Гегеманізм" у адных выпадках названы тэрмінам, а ў другіх -- канцэлтуальнай мадэллю,

Доктарская дысертацыя "Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі" адпавядае ўсім патрабаванням ВАКа і прадстаўляе значны уклад у айчынную і сусветную гістарычную навуку. Яе аўтар - Анішчанка Яўген Канстанцінавіч, безумоўна, дастойны навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07,00,02 - "айчынная гісторыя" за:

-грунтоўнае, усебаковае раскрыцце комплекса канкрэтна-гістарычных абставін, рухаючых сіл, ўсей працэдуры далучэння беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі ў ходзе і па выніках трох падзелаў Рэчы Паспалітай;

-тлумачэнне сукупнасці прычын ліквідацыі Рэчы Паспалітай, якія можна аб'яднаць тэрмінам "гегеманізм";

- вызначэнне месца беларускіх зямель Рэчы Паспалітай у агульным кантэксце падзелаў гэтай краіны пад час падпарадкавання Рэчы Паспалітай расійскім уладам;

- аналіз агульнага і спецыфічнага пры інкарпарацыі беларускіх зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі пры кожным падзеле,

Вядучы эксперт - доктар гістарычных навук,

прафесар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага

універсітэта імя М Танка,

акадэмік Міжнароднай Акадэміі вывучэння

нацыянальных меншасцяў                                       Іофэ Эмануіл Рыгоравіч

21 студзеня 2004 года

Сведчу

начальнік АК БДПУ                                                 подпіс 29.01.2004 г.

Старшыні Савета

па абароне дысертацый

на суісканне вучонай ступені

доктара гістарычных навук

(Д.01.40.01)

доктару гістарычных навук

прафесару Сташкевіч М.С.

ад

кандыдата гістарычных навук

старшага навуковага супрацоўніка

суіскальніка

Анішчанка Яўгена Канстанцінавіча

Заява

Прашу прыняць да абароны маю доктарскую дысертацыю “Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі” на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02.—Айчынная гісторыя.

Дысертацыя прадстаўляецца на Савет упершыню.

23 студзеня 2004 г.                                                  Я. Анішчанка

Старшыні Савета

па абароне дысертацый

на суісканне вучонай ступені

доктара гістарычных навук

(Д.01.40.01)

доктару гістарычных навук

прафесару Сташкевіч Мікалаю Стэфанавічу

ад

кандыдата гістарычных навук

старшага навуковага супрацоўніка

суіскальніка

Анішчанка Яўгена Канстанцінавіча

Заява

Прашу прыняць да абароны маю доктарскую дысертацыю “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02—Айчынная гісторыя. Назва прынята згодна з рашэннем Бюро навуковага савета па праблеме “Гісторыя Беларусі” ад 28 мая 2002 г., пратакол № 1.

Дысертацыя прадстаўляецца на Савет упершыню.

5 лютага 2004 г.                                                                               Я. Анішчанка

4.02.2004 г. раніцай Бохан паведаміў, што сумеснае пасяджэнне аддзелаў адменена, паколькі М. Сташкевіч за 6 дзён да гэтага забраў тэкст дысертацыі ў намесніка дырэктара па навуцы Навіцкага Уладзіміра Іосіфавіча і перадаў на рэцэнзію Панюцічу Вечаславу Паўлавічу. Быццам бы другім экспертам назначаны член-карэспандэнт Пётр Петрыкаў, яры ганіцель нацыяналістаў і адпеты русафіл. В. Панючыц жа гаварыў Бохану, што яму на чытанне тэкста патрэбны належны ў такім разе 1 месяц.

Я пазваніў сакратару Вучонай Рады Яноўскай Валянціне Васільеўне за тлумачэннем, паколькі Панюціч працаваў у яе аддзеле. Яна сказала, што Панючыц такі чалавек і яна ні ўгаварыць, ні прыказаць яму не можа. Такім чынам, тэрмін пасяджэння 2-х аддзелаў адкладваецца на неакрэслены час. Папрасіла мяне самому звязацца з Панюцічам. Я сказаў, што мне гэта некарэктна, а яна ўсё ж такі афіцыйная особа і папрасіў яе паведаміць мне пра новы тэрмін разгляду дысертацыі. Яна паабяцала. Яна таксама ў канцы патлумачыла, што праблема ўзнікла ў сувязі з тым, што назва дысертацыі не адпавядае той, якую зацвердзіў аддзел (“Беларусь у падзелах”). Яна нават накрычала на сакратарку нашага аддзела Собалеву Любу—чаму Вы зацвердзілі ў пратаколе аддзела назву дысертацыі “Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі”, калі ў рашэнні Бюро запісана “Палітычная гісторыя Беларусі..” ?. Бедная Люба толькі прамаўчала.

5.02.2004 г. раніцай званіў Яноўскай і згадзіўся на змяненне назвы дысертацыі, якую мне навязала Бюро Вучонага Савета (“Палітычная гісторыя…"), хаця было вельмі прыкра, што назву змяніла не Вучоная Рада, а яе Бюро, што пра гэту змену я чую толькі зараз. (Здаецца, з гэтага часу я стаў ставіцца да яе адмоўна)

Я перазваніў экспертам –Шведу, Сяльвестравай--і папярэдзіў іх. Забраў у З. Шыбекі тэкст працы і копію яго водгука. Ён супакойваў і гаварыў, што гатовы стаць маім неафіцыйным апанентам на абароне. Маўляў, калі стаў на канвеер, то ідзі да канца. Ён сказаў, што за мяне павінны заступіцца “свае” ў Інстытуце. Праўда не пазначыў, хто іменна. У гэты дзень перааформіў Выпіску аддзела. В. Пазнякоў за бутэльку лікёра выправіў дыскету з тэкстам дысертацыі.

6.02.2004 г. сустрэўся з В. Хурсікам і распавёў пра пагрозы М. Сташкевіча. Хурсік адказаў разгублена, што яго выклікалі ў Міністэрства інфармацыі і пазбавілі ліцэнзіі, а дакладней адабралі права выдаваць навуковую літаратуру. Прасіў згоды на афармленне маіх выданняў як навукова-папулярных. Я згадзіўся, а што рабіць.

9.02.2004 г. у абед сустрэў Панюціча. Ён паведаміў, што адмовіўся ад экспертызы маёй дысертацыі, паколькі не з’яўляецца спецыялістам па яе праблеме. Пра гэта я сказаў Яноўскай. Яна абяцала схадзіць заўтра да дырэкатара і нічога не прадпрымаць. Я аддаў Собалевай Л. ўсе папраўкі да рашэння аддзела з улікам новай назвы дысертацыі. Саму выпіску з пратакола аддзела, занава падпісаную, аднёс сакратарке канцылярыі дырэктара Инстытута Пацыенка Яўгеніі Антонаўне на подпіс дырэктара. У гэты ж дзень аддаў В. Хурсіку тэкст “Камісараў Касцюшкі” для падрыхтоўкі выдавецкага макета.

16.02. 2004 г. да мяне ў аддзел заходзіў Панюціч. Спытаўся ў мяне—ці хадзіў я да дырэктара? Я адказаў, што не хадзіў яшчэ. Потым ён сказаў, што дасць адмоўную характарыстыку на маю дысертацыю. Я так і не зразумеў, чаму ён гаварыў раней мне ў вочы, што адмовіўся ад экспертнай ацэнкі, а зараз чамусці папярэджвае пра дрэннае стаўленне.

Гаварыў з Т. Процька пра сітуацыю з ліцэнзіяй Хурсіка. Яна сказала, што адна справа—шум, а другое—юрыдычная матывацыя і яна асабіста гатова пракансульціраваць яго. Швед В. паведаміў, што выслаў свой папраўлены водгук на імя Яноўскай на мінулыя тыдні, г. зн. дзесьці 11-12.02.

18.02.2004 г. Папрасіў Яноўскую даць мне выпіску з рашэння Бюро Савета  пра зацвярджэнне маёй дысертацыі. Я сказаў ёй, што пастанова Бюро робіць незаконным першае пасяджэнне аддзела, а значыць выглядае незаконым і скліканне пашыранага пасяджэння 2-х аддзелаў, так што я вымушаны буду спыніць далейшае абмеркаванне. Яна абяцала з Касцюком схадзіць да Сташкевіча і разабрацца, чаму той цягне і не склікае гэтае аб’яднанае пасяджэнне.

20.02.2004 г. Яноўская аддала мне выпіску Бюро Навуковай рады аб зацвярджэнні новай назвы тэмы маёй дысертацыі. Яна падпісала выпіску, а вось М. Касцюк нібыта не можа падпісаць з-за незразумелай пазіцыі дырэктара. Я вельмі здзівіўся—як гэта не падпісаў, калі рашэнне прынімаў ён ? Як гэта не падпісвае сваю ж уласную пастанову ? (Мяне збянтэжылі гэтыя закулісныя і невядомыя гульні начальнікаў ад навукі, а з таго моманту змяніліся і адносіны да самога Касцюка). Я занёс у канцылярыю дырэктара тую выпіску Бюро, каб паглядзець, ці прызнае Касцюк сваё рашэнне ўласным подпісам. 

За гэтымі днямі Собалева Люба нібы мімаходам сказала мне, што ў дырэкцыі цягнуць і не падпісваюць рашэнні для таго, каб я сам адмовіўся ад абароны дысертацыі ў Інстытуце і сам жа перанёс абарону у іншы ВУЗ. Я нават не пытаўся адкуль у яе такія весткі. Вось у чым справа: дырэктар не жадаў брудзіць мундзір непажаданай дысертацыяй. Я доўга не вагаўся і па нечай рэкамендацыі кінуўся у педагагічны інстытут імя М. Танка.

24.02.2004 г. у 11.00 занёс 2 экз. дысертацыі з выпіскай аддзела (без подпісу М. Сташкевіча) да “танкістаў”, але загадчыка кафедры гісторыі Беларусі Лютага Анатоля Міхайлавіча не было на месцы. За час чакання перапісаў усе імёны Вучонай Рады для аксесуараў аўтарэферата. Люты па тэлефоне папрасіў усё пакінуць у канцылярыі. Калі я сказаў, што прынёс выпіску без подпісу Сташкевіча, то Люты адказаў –“Нічога”. У мяне як камень з душы зваліўся. Потым тут жа радасны кінуўся назад у свой Інстытут, дзе забраў у Бохана яшчэ адзін экз. дысертацыі і напісаў Сташкевічу заяву наступнага зместу:

 “Я отзываю рукопись своей диссертации из обсуждения в связи с поступившими предложениями по ее усовершенствованию”. Подпіс. 24.02.2004 г.

Здаецца ў такой рэдакцыі Ю. Бохан прыняў маю заяву. Я сам спыніў абарону у родным Інстытуце і перанёс яе ў іншае месца. Бохан сказаў, што “ этому ж все рукоплещут. Вы столько сделали”. Яноўская паабяцала вярнуць 2 экз. дысертацыі са свайго аддзела разам з рэцэнзіямі В. Шведа і З. Шыбекі.

25.02.2004 г. А. Люты паведаміў мне, што ўжо аддаў 2 рукапісы чытаць сваім “танкістам” і не чакаў ад мяне такой прыці.

26.02.2004 г.

Забраў у Яноўскай дысертацыю з рэцэнзіямі Шведа і Шыбекі. Сустрэў і Панюціча, які аддаў свой экзэмпляр і паўтарыў, што ён “не спецыяліст” па тэме, але “с некоторыми Вашими выводами на согласен”. Не сказаў, што гэта за вывады. Потым хадзіў да Хурсіка, які падаўлена гаварыў, што не можа не ўтрымацца на працы у “Звяздзе”, бо кантракт скончыцца ў ліпені. Я абяцаў схадзіць у Міністэрства інфармацыі. Хурсік задаволены тым, што “Інкарпарацыя” ў інтэрнеце прадаецца за 20 даляраў і што яна трапіла ў бібліятэку Кангрэса ЗША. Падрыхтаваў яшчэ адзін тэкст дысертацыі—у Лютага зараз іх пяць. Напісаў Сташкевічу просьбу аддаць мне Выпіску аддзела. Нават не хадзіў да яго, бо ясна, што будзе адна балбатня.

2.03.2004 г.

М. Сташкевіч праз сакратарку канцылярыі Інстытута Пацыенка Яўгенію аддаў выпіску аддзела без свайго подпісу. Нават не выклікаў, а перадаў праз яе патрабаванне да мяне: змяніць назву дысертацыі. Куды там мяняць, калі праца пастаўлена на паток у іншым месцы. Я хацеў ужо аддаць дысертацыю у пераплёт, але Пашнова Ізабела Уладзіміраўна—сакратарка аспірантуры танкістаў—знайшла ў тэксце памылкі. Прыдецца тэкст расшываць і зноў прасіць В. Пазнякова правіць за 25 тыс. руб. І. Пашнова пазакрэслівала многае і ў аўтарэфераце са словамі—не спяшайцеся, вашу работу ужо пачалі чытаць.

Схадзіў да Ігара Манькоўскага—выдаўца—які сам у цэйтноце, грошай няма, картатэка яго пустая. Маўляў, Яўген, нясі грошы, колькі ёсць і тады выдам твой зборнік (пра паўстанне 1794 г.). Рашыў занесці зборнік у Польскі інстытут у Мінску.

23.03.2004 г. адбыўся навукова-метадычны савет гістфака БДПУ, які адзінагалосна рэкамендаваў дысертацыю да абароны. Вось пратакол.

ВЫПІСКА

з пратакола № 2 пасяджэння навукова-праблемнага савета гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка ад 21 сакавіка 2004 года

Прысутнічалі: старшыня навукова-праблемнага савета, дэкан гістарычнага факультэта, доктар гістарычных навук, прафесар Тугай У.В., доктар гістарычных навук, прафесар Люты A.M., доктар гістарычных навук, прафесар Забаўскі М. М. (вядучы эксперт), доктар гістарычных навук, прафесар Сакалоў М.К., доктар гістарычных навук Жытко А.П., доктар гістарычных навук, прафесар Лыч Л.М. (эксперт), доктар гістарычных навук, прафесар Космач Г.А., кандыдат гістарычных навук , дацэнт Шкуцько Л.Л, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Цобкала А.А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Рацько А.Ф., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Федарасава В.Г., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пілецкі В.А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Канапацкі І.Б., кандыдат педагагічных навук,дацэнт Багдановіч І.І.

Слухалі: абмеркаванне дысертацыі Анішчанкі Я.К. « Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай» , якая прадстаўлена на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 -« Айчынная гісторыя».

Выступілі: доктар гістарычных навук, прафесар Жытко А.П., кандыдат гістарычных навук, дацэнт Рацько А.Ф., доктар гістарычных навук, прафесар Забаўскі М.М., доктар гістарычных навук, прафесар Лыч Л.М. (у мяне ў пратаколе і В. Г. Федарасава)

Пастанавілі: зацвердзіць заключэнне навукова - праблемнага савета гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка на дысертацыйнае даследаванне Анішчанкі Я.К. « Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай».

  1. Адпаведнасць тэмы даследавання профілю савета.

Тэма дысертацыйнага даследавання Анішчанкі Я.К.прысвечана вывучэнню сутнасці і з'яў палітычнай гісторыі Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Тэма дысертацыі цалкам адпавядае спецыяльнасці 07.00.02 - «Айчынная гісторыя» і профілю савета па абароне дысертацый 02.21.03 у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

  1. Актуальнасць тэмы дысертацыі.

Актуальнасць тэмы дысертацыі вызначаецца, па -першае, эпахальным значэннем змены беларускімі жыхарамі сваёй дзяржаўнай прыналежнасці пад час падзелаў Рэчы Паспалітай і падпарадкавання Расійскай імперыі, што важна з пункту гледжання наступстваў гэтых падзей у далейшай гісторыі Беларусі, па -другое, неабходнасцю канкрэтна - гістарычнага аналізу падзелаў - далучэння для аддзялення іх фактычнай прыроды ад прапагандысцкага афармлення і розных кан’юнктурных напластаванняў. Праведзенае даследаванне палітычных працэсаў і падзей разглядаемага часу дазваляе комплексна прадставіць гістарычную эвалюцыю Беларусі ў спалучэнні з тымі яе аспектамі, якія ўжо асветлены іншымі даследчыкамі.

  1. Верагоднасцьвынікаў даследавання.

Дысертацыя напісана на дастатковым навукова - метадалагічным узроўні. Аўтар выкарыстаў розныя сродкі навуковага аналізу, а менавіта: сістэмны, гісторыка -генетычны, статыстычны, картаграфічны і інш. Навуковыя высновы работы вынікаюць з грунтоўнага аналізу малавядомых архіўных крыніц, унушальных па аб’ёму выкарыстання, абапіраюцца на прынцыпы гістарызму, аб'ектыўнасці, навуковасці, што робіць вынікі прадстаўленага даследавання верагоднымі і праўдзівымі.

  1. Ступень навізны палажэнняў і вынікаў, іх навуковая і практычнаязначнасць.

Дысертацыя Анішчанкі Я.К. з'яўляецца спецыяльным навуковым даследаваннем палітычных працэсаў і падзей на беларускіх землях пад час іх далучэння да Расійскай імперыі у ходзе і па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтар фармуліруе уласную канцэпцыю пад назвай «гегеманізм» для тлумачэння палітычнай гібелі Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Вялікага княства Літоўскага, па - наватарску разглядае суадносіны паміж заканадаўчымі і ўзброенымі спробамі шляхты захаваць незалежнасць краіны, на дакументальнай аснове абвяргае як безпадстаўныя сцвярджэнні пра радыкалізм і нацыянальна - беларускі характар паўстання 1794 г. на беларускай зямлі. Таксама ўпершыню дысідэнцкае пытанне ў дыпламатыі Расіі звязваецца з вырашэннем у яго рэчышчы лёсу уніятаў - сялян, а асобны тэрытарыяльна — прававы статус далучаных зямель ставіцца ў прамую сувязь з адносінамі самадзяржаў'я да яўрэяў і ўсталявання мяжы аселасці для іх.

Навізна і значэнне атрыманых вынікаў заключаюцца і ў тым, што праз увядзенне ў навуковы ўжытак новых архіўных крыніц, аўтар імкнецца аб’ектыўна паказаць палітычную рэчаіснасць разглядаемага перыяду айчыннай гісторыі, што вельмі павучальна ва ўмовах сучасных інтэграцыйных працэсаў.

  1. Прапановыпа выкарыстанню вынікаў дысертацыйнага даследавання.

Вывады і палажэнні дысертацыі найперш могуць выкарыстоўвацца пры стварэнні спецыяльных і абагульняючых прац па гісторыі Беларусі другой паловы ХУ111 - пачатку XIX стст.Яны прынясуць карысць таксама выкладчыкам розных навучальных устаноў, асабліва пры распрацоўцы вучэбных праграм заняткаў.

У1. Паўната адлюстравання вынікаў даследавання ў навуковых працах. Асноўныя палажэнні і вывады дысертацыі адлюстраваны ў 6 манаграфіях аўтара ( аб’ём 62,5 арк.), 3 зборніках дакументаў (аб'ём 29,7 арк.) і 187 навуковых артыкулах(аб’ём 28,1 арк.), з якіх самымі прынцыповымі з'яўляюцца наступныя:

  1. Анішчанка       Я.К.Генеральнае межаванне на Беларусі. — Мн.: Беларуская навука,1996. - 166 с.
  2. Анішчанка     Я.К.Беларусь у часы Кацярыны 11(1772-1796 гады).- Мн.:Веды,1998.-212 с.
  3. Анищенко       Е.К.Черта оседлости (Белорусская синагога в царствование Екатерины 11).-Мн.:Арти-Фекс,1998.-16о с.
  4. Восстаниеи война 1794 года в Литовской провинции.-Мн.:Молодежное научное общество,2001.-210 с.
  5. Стогн.Паўстанне 1794 года. Новыя дакументы.- Мн.:Пейто,2002. -208 с.
  6. Анішчанка     Я.К.Інкарпарацыя.Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. -Мн.:Хурсік,

УІІ.Адпаведнасць рукапісу аўтарэферата зместу,вынікам і асноўнымпалажэнням даследавання.

Аўтарэферат цалкам адпавядае зместу дысертацыі.Прынцыповыя палажэнні,якія выносяцца на абарону:

  1. Да   ліквідацыі Рэчы Паспалітай разам з ВКЛ прывяла сукупнасць прычын,якія можна аб’яднаць тэрмінам гегеманізм,гэта значыць спалучэнне барацьбы за гегемонію ў краіне пэўных магнацкіх колаў з такой жа прагай дамінавання тут Расіі.
  2. Стратэгіяй расійскай палітыкі ў Рэчы Паспалітай было замацаванне тут свайго выключнага дамінавання пад зачэпкай абароны ахвяр рэлігійнай дыскрымінацыі. Стрыжанем дысідэнцкай справы з’яўлялася ўраўнаванне сялян — уніятаў з іншаверцамі ў грамадскіх правах, чаго аднолькава пабаяліся ажыццявіць улады Рэчы Паспалітай і Расіі.
  3. Вузасць       сацыяльнай апоры прымушала Расію тасаваць колы сяброў і зброяй падтрымліваць сваю апеку існуючага ладу. Бясплённасць такой палітыкі прымусіла Расію паслядоўна адмовіцца ад аховы тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі.
  4. Працэдура падзелаў ажыццяўлялася паэтапна: патаемная змова з зацікаўленымі дзяржавамі і шляхецкай элітай, прэвентыўнае ўвядзенне акупацыйных войскаў, фарміраванне лаяльных шляхецкіх канфедэрацый, ухваленне сеймамі умоў падзелу для пераканання ў справядлівасці падзеі.
  5. Шляхта ўсведамляла ВКЛ у якасці правінцыі або неад’емнай часткі адзінай рэспублікі. Шансы для яе незалежнага развіцця былі правалены унутрышляхецкім расколам і спекуляцыяй унутраных і знешніх кансерватараў на саслоўна - каставых прымхах усяе шляхты.

8 Паўстанне 1794 r.yBKЛ не мела рысаў нацыянальна -беларускага вызваленчага руху і яно радыкальна не адрознівалася ад скаардынаваных дзеянняў з паплечнікамі ў Кароне.

7.1мперская Расія далучала да сябе загадзя акупіраваныя землі. Пры першым падзеле расійская дыпламатыя кіравалася атрыманнем зямель у кошт кампенсацыі за безвыніковыя траты на падтрыманне свайго выключнага уплыву. На другі падзел Расію штурхала пагроза ад некантралюемых змен у рэспубліцы. Апошні падзел быў выкананы шляхам адкрытай збройнай агрэсіі.

  1. Кожнае далучэнне адарваных зямель пачыналася з уніфікацыі кіравання, укаранення вярхоўнай юрысдыкцыі самадзяржаў’я, селектыўнага секвестру уладанняў,сартыроўкі шляхты, замены спаборніцкай сістэмы судаводства на прыказную, спроб напрамую распараджацца прыгоннымі праз іх рэлігійную канверсію.
  2. Далучаныя    землі захавалі ў імперыі статус прывілеяваных тэрыторый, у выніку чаго іх сацыяльна -прававая ўніфікацыя з унутранымі губернямі расцягнулася ў марудны працэс.Гэты статус сярод іншага абумоўлены нецярпімасцю ўлад да яўрэяў.

УІІІ.Вывады.

Дысертацыя Анішчанкі Я.К. з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем палітычных працэсаў і з’яў у пераломны перыяд гісторыі Беларусі,чым сталі падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Работа ўтрымлівае прынцыпова новыя, абгрунтаваныя высновы,якія паспрыяюць больш глыбокаму і комплекснаму асэнсаванню мінулага краіны у розных праявах яе гістарычнай эвалюцыі.

Навукова -праблемны савет гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка лічыць,што дысертацыя Анішчанкі Я.К.”Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” адпавядае патрабаванням да доктарскіх дысертацый і рэкамендуе яе, з улікам заўваг, да абароны на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 —“Айчынная гісторыя” за:

-                         спробу распрацоўкі арыгінальнай канцэпцыі тлумачэння прычын гібелі Рэчы Паспалітай;

-                         дакументальна аргументаваны аналіз вытокаў, рухаючых сіл і наступстваў падзелаў рэспублікі;

-                         правядзенне шматбаковага вывучэння палітычных працэсаў і з’яў на беларускіх землях пад час іх падзелаў і падпарадкавання самадзяржаў’ю Расіі;

-                        раскрыццё эфектыўнасці заканадаўчых і ўзброеных намаганняў шляхты ВКЛ захаваць незалежнасць краіны;

-                         дэманстрацыю спецыфічнасці і пераемнасці ў палітыцы самадзяржаў’я пры кожным падзеле -далучэнні беларускіх зямель да Расійскай імперыі;

6.Паўстанне 1794 г.у BKЛ не мела рысаў нацыянальна -беларускага вызваленчага руху і яно радыкальна не адрознівалася ад скаардынаваных дзеянняў з паплечнікамі ў Кароне.

7.1мперская Расія далучала да сябе загадзя акупіраваныя землі. Пры першым падзеле расійская дыпламатыя кіравалася атрыманнем зямель у кошт кампенсацыі за безвыніковыя траты на падтрыманне свайго выключнага ўплыву. На другі падзел Расію штурхала пагроза ад некантралюемых змен у рэспубліцы. Апошні падзел быў выкананы шляхам адкрытай збройнай агрэсіі.

  1. Кожнае далучэнне адарваных зямель пачыналася з уніфікацыі кіравання, укаранення вярхоўнай юрысдыкцыі самадзяржаў’я, селектыўнага секвестру уладанняў, сартыроўкі шляхты, замены спаборніцкай сістэмы судаводства на прыказную, спроб напрамую распараджацца прыгоннымі праз іх рэлігійную канверсію.
  2. Далучаныя     землі захавалі ў імперыі статус прывілеяваных тэрыторый, у выніку чаго іх сацыяльна -прававая ўніфікацыя з унутранымі губернямі расцягнулася ў марудны працэс. Гэты статус сярод іншага абумоўлены нецярпімасцю ўлад да яўрэяў.

УІІІ.Вывады.

Дысертацыя Анішчанкі Я.К. з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем палітычных працэсаў і з’яў у пераломны перыяд гісторыі Беларусі,чым сталі падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Работа ўтрымлівае прынцыпова новыя, абгрунтаваныя высновы, якія паспрыяюць больш глыбокаму і комплекснаму асэнсаванню мінулага краіны у розных праявах яе гістарычнай эвалюцыі.

Навукова -праблемны савет гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка лічыць, што дысертацыя Анішчанкі Я.К.”Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” адпавядае патрабаванням да доктарскіх дысертацый і рэкамендуе яе, з улікам заўваг, да абароны на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 -“Айчынная гісторыя” за:

-                      спробу распрацоўкі арыгінальнай канцэпцыі тлумачэння прычын гібелі Рэчы Паспалітай;

-                      дакументальна аргументаваны аналіз вытокаў, рухаючых сіл і наступстваў падзелаў рэспублікі;

-                      правядзенне шматбаковага вывучэння палітычных працэсаў і з’яў на беларускіх землях пад час іх падзелаў і падпарадкавання самадзяржаў’ю Расіі;

-                      раскрыццё эфектыўнасці заканадаўчых і ўзброеных намаганняў шляхты BKЛ захаваць незалежнасць краіны;

-                      дэманстрацыю спецыфічнасці і пераемнасці ў палітыцы самадзяржаў’я пры кожным падзеле -далучэнні беларускіх зямель да Расійскай імперыі;

-                    доказнае тлумачэнне ролі беларускіх яўрэяў у фарміраванні асобнага тэрытарыяльна -прававога і палітычнага статуса далучаных зямель Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

-                    Прапануецца назначыць афіцыйнымі апанентамі доктара гістарычных навук, прафесара Гарбацкага А.А. ( прарэктара БрДУ імя А.Пушкіна), доктара гістарычных навук, прафесара Вішнеўскага А.Ф.(Акадэмія МУС РБ ), доктара гістарычных навук, прафесара Забаўскага М.М., (спачатку быў М. Касцюк) а апаніруючай арганізацыяй Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы.

-                    Старшыня навукова - праблемнага савета, дэкан гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка, доктар гістарычных навук                У.В.Тугай

-                    Эксперт, доктар гістарычных навук,прафесар                  Л.М.Лыч

-                    Вучоны сакратар,

-                    канд. гіст. навук, дацэнт                                           А. А. Цобкала

Вось мой кароткі запіс выступоўцаў.

Жытко А. П. сказаў, што ў працы ёсць што мазаць. Аб’ём 120 старонак занадта мізэрны, бо інтэрвал трэба ў 40-43 радкі, а ў мяне –толькі 30. Алагічнымі назваў 1 главу (Гістарыяграфія), за якой ідуць Крыніцы. Што такое Крыніцы ?. Трэба аналіз іх, а не агляд.

У Гістарыяграфіі трэба даць нацыянальнасць гісторыкаў, каб акцэнтаваць увагу на дзяржаўна-палітычную прывязку іх канцэпцый. Цытаты даць на беларускай і польскай мовах. У дваранска-манархічны лагер я несправядліва ўключыў усю дарэвалюцыйную дваранскую літаратуру, к прыкладу Кастамарава. Можна абагуліць класічную дваранскую і класічную дваранска-манархічную школы.

Перайшоў да дробязяў, асабліва ў 3 главе. Тэкст не вычытаны ні стылістычна, ні граматычна, бо шмат русіцызмаў, а ў паняццях мала сучаснага беларускага правапісу. К прыкладу, гаворыцца пра статыстычныя “даныя і дадзеныя, пхалі і піхалі”.

У працы 15 палажэнняў, тады як дазваляецца не больш 10-ці. І яны дробныя, па аднаму сказу. Іх трэба па-навуковаму аформіць. Даць разгорнутыя заключэнні па кожнаму пункту высноў. У выніку няма Заключэння па параграфах.

Увогуле адсутнічае канцэпцыя і яе трэба даць не адным выразам, а разгорнута, на 8-10 старонках. Зрабіць гэта лепей пасля гістарыяграфічнага агляду. Прадметам лепш напісаць палітычную гісторыю, а не сацыяльна-палітычную абстаноўку.

У цэлым праца грунтоўная, дысертабельная, ёсць навізна у змесце і крыніцах. Прапанаваў прывесці ўсё у парадак і зрабіць касметычныя праўкі.

Рацько А. Ф. назваў працу актуальнай і грунтоўнай. Потым пасыпаліся гарохам заўвагі. Праца аформлена не ў адпаведнасці з інструкцыяй ВАК, нават у тытульным лісце некарэктна пастаўлена вядучая ўстанова па абароне. “Пагвалчванне”-што за выраз такі ? Трэба акрэсліць выразней кола праблем, бо што такое “Палітычная гісторыя” ? Аўтар абяргае анархію, тады як яна з’яўляецца адной з прычын падзення Рэчы Паспалітай. Трэба больш ясна абазначыць сэнс гэтай анархіі. Прычыны першага падзелу трэба пачынаць яшчэ з 17 стагоддзя.

Я надта рэзка выказаўся ў адрас Пічэты (“бязглудзіца”), Доўнар-Запольскага (публіцыстычнасць), Грыцкевіча (кампілятыўнасць).

Тэрмін Літоўская правінцыя не гучыць пераканаўча. На стар. 43 названа “саксонская партыя”, а яе склад не абазначаны. Не раскрыты сакрэтныя артыкулы дагавора, рэформ сейма 1764 года. Няма характарыстыкі гістарычных асоб, к прыкладу. К. Радзівіла, бо вельмі слаба паказана яго роля ў Барскай канфедэрацыі. Мала сказана пра сейм 1768 г., пастановы сейма 1783 г. аб судах, пра пастановы Пастаяннага Савета у прамежак 1775-1787 гг., пра магдэбургскае права, пра стан насельніцтва.

Гаворыцца пра барацьбу за справядлівасць пасля 1772 г., а яна не адлюстравана ў тэксце. Не зразумела што такое крах лагоднай рэвалюцыі. Ня бачны сейм 1793 г. у Гродна. Нічога не гаворыцца пра ўвядзенне свабоды друку. Не вызначаны статус ВКЛ у краіне-унітарнай ці федэратыўнай. Мала паказаны ўплыў французскай рэвалюцыі на падзеі паўстання 1794 г.

Сказаў, што гэтыя заўвагі аўтар можа і не ўлічваць, але яны могуць палепшыць тэкст, які прапанаваў рэкамендаваць да абароны.

Забаўскі М. М. Тэма выбрана звышактуальная, хаця ўжо і распрацаваная.

Адмоўнае стаўленне да анархіі не лагічнае, бо ліберум вета дзейнічаў да канца 18 ст., што і сам аўтар гаворыць.Значыць, стан рэчаў давялі да скону.

Калі аўтар гаворыць пра адказнасць Расіі і арыстакратаў ВКЛ за падзелы, то дзе ж Польшча і палякі ? чаму у Гістарыяграфіі няма гісторыка В. Шведа, Філатавай, і як я адношуся да яе канцэпцыі ?

Трэба звесці ўсе палажэнні да 6-9. Высновы ў Заключэнні не пранумераваны, а з гэтага цяжкавата ўспрымаць тэкст. Няма навуковага кансультанта. Назваў недарэчнымі выразы “скон”, “інавацыі”, “тамтэйшая”.

Прапанаваў рэкамендаваць тэкст працы да абароны з улікам дапрацоўкі яго.

Анішчанка Я.  Свой выступ я не запісаў, а таму памятаю толькі, што гаварыў мала і адразу падзякаваў за усіх за ўважлівыя адносіны і крытычныя заўвагі, якія я ўлічу у далейшым.

Прысутныя прагаласавалі адзінагалосна за рэкамендацыю дысертацыі да абароны з улікам заўваг. Што я з поспехам і зрабіў у наступным.

25.03.2004 г. унёс дапаўненні ў уводзіны, у метадычную частку, зрабіў з 19 -9 высноў ці палажэнняў і так павялічыў  тэкст да 185 стар. В. Пазнякоў за 2 гадзіны паправіў дыскету для раздрукоўкі тэкста. Гэтым днём па званку А. Лютага Навіцкі падпісаў Выпіску майго аддзела, замест Сташкевіча. Ледзь я зайшоў да яго ў кабінет, як ён сказаў, што ўсё ведае, маўляў “у нас тут апазіцыя” (да мяне з дысертацыяй) і пры гэтым назваў П. Петрыкава.

25.03. раніцай схадзіў да зам.міністра інфармацыі, Лапцёнак Ігара Мікалаевіча, (тэлеф. 223-55-75 і 23 92-31) пасля папярэдняга запісу. Кабінет яго на 8-м ? паверсе на Машэрава, невялічкі. Як толькі я сеў ля ўваходу справа, як ён устаў з-за стала і перасеў да мяне бліжэй.

Я гаварыў, што Хурсік напісаў свой Попел Дражні не з галавы, а напалову па архівах і па ўспамінах сведкаў. Таму гэта не раман і не публіцыстыка, а доказны твор, амаль што даследаванне. Тым больш яго кніжка прайшла эспертызу, а таму навошта давярацца няведама каму. Гаварыў, што гэта зараз рэдкі прыватны выдаўца, а дзяржава павінна шанаваць такіх адзінак. Больш не памятаю. Потым падарыў яму сваю кніжку за подпісам сваім і Хурсіка. Размова была кароткай. Лапцёнак абяцаў паглядзець уважліва, бо ніхто нікога не збіраецца рэзаць.

26.03.2004 г. заходзіў да член-карэспандэнта М. П. Касцюка з просьбай быць экспертам. Той Касцюк пакруціў, павярцеў маю працу і сказаў, што яе аб’ём сумніцельны, паабяцаў адказаць у аўторак. Я перадаў Лютаму яго рэакцыю. Люты адказаў, што мяняць зараз Касцюка “неудобно”. Заяву ты напішаш потым, зараз мы назначым дату абароны, а ты зробіш аўтарэферат. Не будзем адцягваць час. Я зрабіў на працы Выпіску Савета ў танкістаў і аддаў Пашновай Ізабеле Уладзіміраўне. Яна папрасіла паказаць Івану Іванавічу Багдановіч—сакратару Метадычнага савета танкістаў—для паправак.

2.04. упісаў у аўтарэферат дысертацыі апанентам Забаўскага М. пасля таго, як Касцюка М. замянілі на З. Шыбека, а той заявіў пра самаадвод, абы толькі быў апанент ад Савета танкістаў. Такім чынам я ўпісаў экспертам М. Лыча, якому падараваў сваю “Інкарпарацыю”. Лыч вельмі шчыра і не першы раз мяне хваліў, раіў змагацца, не спыняцца. Здаў І. Багдановічу таксама папраўленую выпіску Метадычнага Савета танкістаў. Люты мяркуе абарону на аўторак 6.04.2004 г. на 12.00.

Я ўжо меў на руках для азнаямлення і адказаў водгукі экспертаў. Вось яны.

Водгук

на дысертацыю Анішчанка Яўгена Канстанцінавіча

“Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай”, падрыхтаваную на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07. 00. 02 — айчынная гісторыя.

1. Актуальнасць тэмы дысертацыі.

Пытанне аб актуальнасці тэмы дысертацыі звязана з вызначэннем характара і напрамка даследавання ў святле сучасных задач, якія стаяць перад навукай, устанаўленнем ступені распрацаванасці комплекса праблем, што адносяцца да яе, а таксама ацэнкі выбраных дысертантам метадаў асвятлення пастаўленых задач.

У гэтай сувязі важнасць і актуальнасць тэмы даследавання абумоўлены сапраўды эпахальным значэннем падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг. як у жыцці усходнееўрапейскіх народаў, так і беларускага ў прыватнасці. Як вядома, насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, як правіла, мае ўстойлівую сувязь з дзяржавай у выглядзе падданства ці грамадзянства ў залежнасці ад формы кіравання і карыстаецца абаронай дзяржавы як унутры краіны, так і за яе межамі. У гэтым сэнсе, пераход беларускага народа ў палітычнае падданства Расійскай імперыі ў выніку трох падзелаў - несумненна значная гістарычная падзея. I таму слушна, што дысертант разглядае і даследуе гэтыя праблемы ва ўзаемасувязі, як адзіны працэс.

Актуальнасць навуковага даследавання вызначаецца вялікай роллю Расіі ў гістарычным лёсе беларусаў, якая захоўвае свой уплыў на грамадска- палітычнае жыццё суверэннай Беларусі да сённяшняга часу. Таму правільна паступіў суіскальнік, калі узяўся аддзяліць фактычную прыроду падзелаў ад канкрэтна-гістарычных напластаванняў і спрошчаных, часта заідэалагізаваных ацэнак тых падзей у гуманітарнай навуцы, асабліва савецкай гістарыяграфіі.

У рабоце даследуецца толькі 23 гады палітычнага развіцця Беларусі, якія пераплецены уплывам розных дыпламатычных, ваенных, эканамічных і інш. фактараў. У гэтым плане перад дысертантам стаяла вельмі складаная задача - вылучыць менавіта палітычныя працэсы і падзеі, якія мелі не толькі свой унутраны, лагічна-храналагічны бег, але якія вызначаліся і палітыкай суседніх дзяржаў. На гэтым шляху дысертант удала асвятляе працэс уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, якая апынулася вызначальніцай усяго дынамічнага працэсу падзелаў Рэчы Паспалітай. Анішчанка Я.К. паказвае шырокую панараму тагачаснага сацыяльна- палітычнага жыцця беларускага народу у міжнародным кантэксце, што істотна ўзбагачае нашыя ўяўленні пра маштабнасць усяго падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

2. Ступень навізны атрыманых вынікаў, іх навуковая значнасць.

Навізна даследавання, яго вывадаў і абагульненняў можа быць вызначана на аснове ацэнкі актуальнасці тэмы дысертацыі, кола даследуемых пытанняў, зместу даследавання гісторыка-дакументальнага матэрыялу, зробленых дысертантам вывадаў, устанаўлення абгрунтаванасці і лагічнасці высунутых тэарэтычных палажэнняў і прапаноў.

У кантэксце сказанага трэба адзначыць, што суіскальнік справіўся з пастаўленымі задачамі і прадставіў да абароны змястоўнае і сур’ёзнае даследаванне, якое амаль у кожным раздзеле ўтрымлівае новыя палажэнні і ў цэлым ліквідуе значны прабел у вывучэнні гісторыі Беларусі. Мяркую, што акрамя спробы комплекснага вывучэння двух звязаных паміж сабой гістарычных праблем, аб чым ішла гаворка вышэй, да важннейшых і новых у беларускай гістарыяграфіі вынікаў дысертацыйнай працы можна аднесці наступныя:

Выяўленне і публікацыю ва ўласным перакладзе і без сааўтарства цэлага комплексу дакументаў, якія адлюстроўваюць прынцыповыя бакі разглядаемай тэмы. Гэта тычыцца матывацыі дыпламатыі Расіі пры падрыхтоўцы першага падзелу, увядзення яўрэйскай мяжы аселасці, асаблівасцяў паўстання 1794 г. на беларускіх землях BKЛ. Дадзеныя публікацыі ствараюць той багаты дакуменціраваны падмурак, які робіць высновы дысертацыі навукова выверанымі і дастаткова праўдзівымі.

На гэтай жа падставе дысертант грунтоўна і дастаткова крытычна пераасэнсоўвае гістарыяграфічную спадчыну, здабыткі рускай і польскай гістарычнай навукі, якія не пазбаўлены маралізатарства і недарэчных аналогій, якія маюць свой канкрэтна-гістарычны падтэкст і паходжанне. Гістарыяграфічныагляд працы “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” паказвае, к прыкладу, што савецкая гістарычная навука многія дзесяцігодцзі кіравалася марксісцка-ленінскімі ацэнкамі падзелаў-далучэнняў, тады як увесь тэты час суседнія польскія гісторыкі з поспехам займаліся тымі ж праблемамі без падобных канонаў і схем.

Праз прызму аналізу палітыкі самадзяржаў’я Расіі дысертанту удалося рэканструяваць як спецыфіку, так і пераемнасць кожнага з трох падзелаў Рэчы Паспалітай разам з дэманстрацыяй асноўных этапаў далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Такое рознабаковае вывучэнне падзелаў-далучэнняў у іх непарыўнай сувязі праводзіцца дысертантам упершыню у беларускай гістарыяграфіі.

Дысертанту удалося звязаць знешні дыктат суседніх дзяржаў з унутранымі працэсамі на беларускіх землях, што дазволіла яму сфармуляваць уласную канцэпцыю для тлумачэння прычын гібелі Рэчы Паспалітай. У гэтым ёсць наватарскі метадалагічны падыход аўтара, бо, зразумела, што ад інтэрпрэтацыі сутнасці падзелаў залежыць і ацэнка іх наступстваў.

У працы Я.К.Анішчанка выяўляюцца настроі розных пластоў беларускага грамадства і асабліва адносіны шляхты, называўшай сябе народам, да інкарпарацыі зямель Айчыны у склад Расійскай імперыі. На падставе дакументальных матэрыялаў Я.К.Анішчанка дэманструе індэферэнтнасць мясцовага насельніцтва, у асноўным уніятаў, да ідэалаў праваслаў’я. Аўтар дысертацыі упершыню ў гістарыяграфіі ставіць ў цэнтр дысідэнцкай справы пытанне аб прадастаўленні ўніятам грамадска- палітычных правоў нароўні з іншавернікамі і паказвае чаму гэтага забаяліся выканаць кіруючыя колы і Расіі і Рэчы Паспалітай.

Аўтар на дакументальнай аснове зрабіў спробу развянчання арэолу патрыятычнасці мясцовай шляхты і паказвае жорсткі прагматызм яе палітычнай эліты, тыпу К.Радзівіла, якая вельмі часта падмяняла барацьбу за незалежнасць краіны прагай да захавання сваёй уласнасці і пасад з дапамогай больш моцнага суседа. Кан’юнктура паводзін мясцовай арыстакратыі добра аргументавана на прыкладзе яе ўдзелу у паўстанні 1794 г.

Нарэшце, адным з прынцыпова новых і істотных бакоў даследавання з’яўляецца доказ таго, што насуперак шматлікім заявам самадзяржаў’я пра добраахвотнасць і справядлівасць далучэння, беларускія зямлі захавалі ў складзе Расійскай імперыі адметны прававы статус. Перш за ўсё ён быў абумоўлены захаваннем дзейнасці кадыфікацыйнага зводу законаў - Статута BKJI. Дысертант жа дадае да гэтага дыскрымінацыйныя адносіны улад да мясцовых яўрэяў, у выніку чаго расійскі ўрад увогуле адгарадзіў далучаныя землі ў якасці асаблівай тэрыторыі ў імперыі.

Усе згаданыя палажэнні дысертацыі маюць высокую навуковую значнасць.Дысертанту удалося паказаць увесь трагізм беларускай шляхты, якая на сеймах і сейміках ухваляла падпарадкаванне Айчыны аўтарытарнай уладзе Расіі і ў той жа час змагалася супраць станаўлення ў сябе падобнага абсалютызму караля. Таму прадстаўленая на абмеркаванне праца Я.К.Анішчанкі, які абагульняе гістарычны вопыт палітычнай трансфармацыі усяго грамадства і выбару шляхоў яго мадэрнізацыі, мае не толькі тэарэтычны, але і практычны сэнс у сучасных умовах.

3. Абгрунтаванасць і верагоднасць высноў дысертацыі і рэкамендацыі, якія сфармуляваны у ёй.

Абгрунтаванасць і верагоднасць высноў дысертацыі ў большасці выпадкаў дастаткова высокая. Аналіз выкананы пераважна на аснове малавядомых першакрыніц, у асноўным ненадрукаваных. Значны пласт архіўных звестак узяты са сховішчаў Масквы, куды даследчыкіт трапілі зусім нядаўна. У гэтым плане Я.К.Анішчанка выступае і як першапраходца і разам з тым дзейнічае ў рэчышчы даследаванняў замежных гісторыкаў, такіх як С.Зялінская, Л.Кандзеля, Б.Носаў і інш. Шэраг аспектаў дысертацыі ўжо ўвасоблена на дадзены момант у выданнях адукацыйна-асветніцкага характару накшталт “Нацыянальнага атласа Беларусі” або краязнаўчай серыі “Памяць”. Высновы працы маюць шырокі выхад у практыку. Яны, безумоўна, будуць садзейнічаць паспяховай распрацоўцы іншых праблем гісторыі краіны, у якіх палітычная сфера з дапамогай працы дысертанта заслужана зойме належнае ёй месца. Высновы дысертацыі ствараюць рэальныя магчымасці выхаду у свет больш змястоўных і насычаных падручнікаў, метадычных дапаможнікаў для розных навучальных устаноў гістарычнага профіля.

4. Недахопы ў выкананні дысертацыйнага даследавання.

Станоўчая адзнака дысертацыі не выключае асобных яе недахопаў. На мой погляд галоўныя з іх наступныя:

1.Дысертант разглядае палітычныя працэсы, якія адбываліся ў апошняй трэці XVIII ст. на беларускіх землях BKЛ. На думку апанента мэтазгодна было б параўнаць лёс BKJI з лесам суседняй карэнай Польшчы, што яшчэ больш узняла б навуковую вартасць працы.

2.Пры аналізе падзелаў Рэчы Паспалітай аўтар замяняе канцэптуальную мадэль пад назвай “анархія” парадыгмай “гегеманізму”. Сапраўды, цяжка тлумачыць трагічны фінал дзяржавы тады, калі яна некалькі стагоддзяў да падзелаў трымалася на гэтай анархіі. Варта толькі не перабольшваць жыццяздольнасці шляхецкай дэмакратыі і больш выразна гаварыць пра вядучыя фактары ў комплексе прычын заняпаду краіны.

3.Аўтар не першы з гісторыкаў адзначае адказнасць самадзяржаўнай Расіі за падзелы Рэчы Паспалітай. Разам з тым ён гаворыць і пра адказнасць за гэта арыстакратыі і шляхты. У гэтым плане ў дысертацыі мала прадстаўлена пазіцыя мясцовага сялянства адносна аналізуемых падзей, хаця гэта быў сапраўдны народ.

4.Аўтар сцвярджае думку аб тым, што канфлікты шляхты BKJI і Кароны не прычыніліся да агульнага скону дзяржавы. У такім разе ёсць падставы гаварыць пра адказнасць рэгіянальных эліт за падзелы. I ці варта гаварыць пры гэтым пра ідэалістычныя надзеі шляхты захаваць свае правы і вольнасці пад Расіяй?

5.Безумоўную састаўляючую палітычнай гісторыі складаюць яе галоўныя дзеячы. Калі пры самадзяржаўным ладзе Расіі іх роля зразумелая, то не меншай здаецца такая ж роля грамадскіх лідэраў у Рэчы Паспалітай, дзе да самога яе скону трывалі ідэалы галоснасці, іншадумства. Дысертант даволі падрабязна знаёміць нас з жыццярысамі рускіх адміністратараў, чаго, здаецца, заслугоўваюць і розныя ўраднікі BKJI.

6.Дысертант піша пра палітычную гісторыю Беларусі, аднак з вялікай пунктуальнасцю цытуе маніфесты шляхецкіх сеймікаў, дзе абазначаная тэрыторыя называецца Літоўскай правінцыяй. 3 наступнага вынікае, што афіцыйную назву “беларускіх” атрымалі ўсходнія землі BKJI, а гэта значыць, што прадмет даследвання звужаецца.

7.Як дысертацыя, так і аўтарэферат увабралі ўнікальны дакументальны пласт матэрыялаў, раней апрацаваных аўтарам у яго папярэдніх манаграфіях і артыкулах. Мабыць таму даследчык паступае часта занадта лаканічна, хаця гэта і не такі істотны папрок да аўтара.

Пры ўсім тым дысертацыя Я.К.Анішчанкі распачынае ў айчыннай гістарыяграфіі спробу аб’ектыўнага даследавання такога боку у гісторыі краіны, які дагэтуль абмінаецца ўвагай пры ўсіх заявах пра неабходнасць праўдзівага, комплекснага і непрадузятага падыходу. Добрае ўражанне пакідае імкненне аўтара не разважаць пра вядомыя падзеі, а разглядаць іх у канкрэтна-гістарычным увасабленні. Тут можна пагадзіцца з аўтарам у тым, што ён не разлічвае на завершанасць уласных вышукаў з разумення ў бясконцасць навуковага пазнання рэчаіснасці. Ідэальных работ не існуе, а недахопы не памяншаюць творчага характару дысертацыі. Яны звязаны не столькі з хібамі працы, колькі з нераспрацаванасцю і шырынёй выбранай тэмы. На мой погляд, навуковая каштоўнасць разглядаемай работы ў першую чаргу абумоўлена ўжо адзначанай яе навізной, таму што большасць вынесеных на абарону суіскальнікам палажэнняў даследчыкамі, у тым ліку і замежнымі, не распрацоўвалася.

5.Публікацыі па тэме дысертацыі.

Канстатую, што асноўныя палажэнні і вывады дысертацыйнага даследавання Я.К.Анішчанкі знайшлі дастаткова поўнае адлюстраванне ў публікацыях аўтара. Маюцца на ўвазе 6 аўтарскіх манаграфій, 3 зборнікі дакументаў пад яго рэдакцыяй без сааўтарства і каля 180 артыкулаў у навуковых часопісах. Сукупнасцю гэтых публікацый аўтар паказвае сябе самастойным даследчыкам, якому пад сілу вырашаць спрэчныя і складаныя праблемы айчыннай гісторыі і, што важна таксама, - з трапнасцю ў фармулёўках, шчырымі адносінамі да сваіх папярэднікаў і калег.

6.Адпаведнасць зместа аўтарэферата асноўным палажэнням дысертацыі.

I па структуры, і па змесце аўтарэферат адпавядае тэксту дысертацыі. У выніку больш сціснутага выказвання думак, многія фармулёўкі ў аўтарэфераце падаюцца больш выразна, што сведчыць аб імкненні аўтара вельмі дакладна данесці да чытача распрацаваныя ім палажэнні і высновы.

7.Агульны вывад.

Аўтар дысертацыі “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” Я.К.Анішчанка падрыхтаваў упершыню ў краіне самастойнае, грунтоўнае даследаванне двух эпахальных палітычных працэсаў, якімі сталі падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне ў выніку іх беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Па сваёй значнасці і дакументальнай абгрунтаванасці асноўных палажэнняў і высноў дысертацыя не мае аналагаў. Таму можна сцвярджаць, што яна набывае базавае значэнне пры далейшай комплекснай распрацоўцы іншых праблем айчыннай гісторыі адпаведнага перыяду. Вывады дысертацыі маюць практычную карысць пры выкладанні гісторыі краіны, падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

На падставе сказанага лічу, што работа Я.К.Анішчанкі “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” цалкам задавальняе сучасным патрабаванням ВАК, якія прад’яўляюцца да доктарскіх дысертацый, а аўтар даследавання заслугоўвае прысуджэння яму навуковай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя за:

-- глыбокі і рознабаковы дослед асноўных палітычных працэсаў на Беларусі пад час падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі;

--абгрунтаванне ўласнай канцэпцыі адносна прычын палітычнага скону рэспублікі;

--дэманстрацыю рухаючых сіл і асноўных паследстваў падзелаў Рэчы Паспалітай ў выглядзе падпарадкавання беларускіх зямель уладам самадзяржаўнай Расіі;

--высвятленне спецыфічнасці і пераемнасці ў палітыцы самадзяржаў’я Расіі па выніках кожнага з падзелаў на абшарах новаўтвораных Магілёўскай, Полацкай, Мінскай і Слонімскай губерняў;

--раскрыццё прычын маруднасці ў працэсе інкарпарацыі далучанай тэрыторыі ў склад Расійскай імперыі насуперак папярэднім дэклярацыям самадзяржаў’я аб добраахвотным імкненні беларускіх насельнікаў да такога злучэння;

--стварэнне даследавання палітычнай сферы жыццядзейнасці краіны, без чаго немагчыма ўсебаковае вывучэнне усіх аспектаў яе мінулага і далейшага развіцця.

Афіцыйны апанент

доктар гістарычных навук

прафесар                                                                                          А. Ф. Вішнеўскі

10 мая 2004 года

ВОДГУК

доктара гістарычных навук, дацэнта Шведа Вячаслава Вітальевіча аб

доктарскай дысертацыі Я.К.Анішчанка “Далучэнне Беларусі да

Расійскай імперыі”

Актуальнасць тэмы дысертацыі. Гістарыяграфічны аналіз паказвае, што комплекснагадаследавання канкрэтна-гістарычнай абстаноўкі і механізмаўпадпарадкавання беларускіх зямель BKJI уладзе Расійскай імперыіў ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай няма. А даследаванне гэтай праблемы вельмі важна, бо ад яе залежыць правільнае разумение і даследаванне іншых праблем, звязаных з перспектывамі развіцця Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі. Больш ці меньш цесна звязаны з тэмай "Далучэнне Белаарусі да Расійскай імперыі" тэмы сацыяльна- эканамічнага, палітычнага, культурнага, рэлігійнага жыцця беларускіх зямель у XIX - пачатку XX ст. Без вывучэння механізмаў далучэння Беларусі да Расійскай імперыі нельга правільна вызначыць характар гэтай падзеі і яе наступствы. Асабліва гэтае актуальна на сённяшні дзень, калі ідзе размова пра Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі.

Ступень навізны вынікаў, навуковых палажэнняў, якія выносяцца на абарону. Я.К.Анішчанка вынес на абарону дпятнаццаць палажэнняў. Усе яны, не гледзячы на такую вялікую колькасць, маюць высокую ступень навізны і амаль не маюць аналагаў у беларускай гістарыяграфіі. У апошняй захавалася шмат стэаратыпаў з савецкіх часоў, перанесяных яшчэ з расійскай гістарыяграфіі, у тым ліку апалагетаў царызму: дабраахвотнасць далучэння жыхароў Беларусі да Расійскай імперыі, вылучэнне анархіі ў якасці адной з галоўных прычын падзення Рэчы Паспалітай, тлумачэнне далучэння зямель BKЛ да Расіі неабходнасцю злучэння з адзінаверцамі (дэсідэнцкае пытанне) і інш. Палажэнні, вынесеныя на абарону, сагласуюцца з аўтарскай гіпотэзай — гібель Рэчы Паспалітай выводзіцца не з базавых прынцыпаў і інстытутаў шляхецкай дэмакратыі (выбару каралёў і вольнага галасавання), а з гегеманізму як сквапных суседзяў Рэчы Паспалітай - удзельнікаў падзелу, так і магнацкіх груповак унутры польскай рэспублікі. Гэта новая канцэптуальная мадэль.

Раскрыццю яе Я.К.Анішчанка прысвяціў чатыры главы дысертацыі (а таксама і 6 сваіх манаграфій). У другой главе канцэпцыя “гегемоніі” паказана як складаная з барацьбы за гегемонію паміж Фаміліяй і яе праціўнікамі і з імкнення Расійскай імперыі ўсталяваць свой пратэктарат над ладам Рэчы Паспалітай. Грамадзянская вайна паміж Фаміліяй і каралём, з аднаго боку, і Барскай канфедэрацыяй, з другога прывяла да пагаршэння і без таго цяжкага становішча ВКЛ. Расія ж, на погляд дысертанта, абапіралася “на беспутное течение дел в Польше” (с.57) і на разарэнне “неблаганадзейных” паноў. Пры гэтым слушна вызначаецца роля рускай арміі ў першым (як потым і ў другім, і трэцім) падзеле Польшчы: яна ажыццяўляла захоп той часткі BKJI, якая потым далучалася да Расійскай імперыі і легалізавалася праз польскі сейм. Сцэнарый апошняга таксама пісаўся загадзя. Абшары захопаў кожнай краіны-удзельніка падзелаў таксама агаварваліся імі ў перамовах і замацоўваліся ў дамовах. Адзначыў Я.К.Анішчанка ўпершыню і месца сялянскага пытання ў дысідэнцкай справе, якую, дарэчы, Расія часта забывала, а уніяцкае пытанне замоўчвала навогул.

Трэцюю главу дысертант прысвяціў уладкаванню беларускіх намесніцтваў пасля першага падзела Рэчы Паспалітай. У поле яго зроку папалі арганізацыя кіравання і суда, сацыяльная палітыка ўрада, яўрэі і прававы рэжым далучанай тэрыторыі. Усё названае ўпісваецца ў аўтарскую канцэпцыю “гегемоніі”. Кіраванне і судовая сістэма ствараліся ў адпаведнасці з агульнаімперскім узорам і дзейнічалі на аснове рускага і польска-літоўскага права, выбарныя пасады мясцовых органаў кантраляваліся расійскай уладай, табель аб рангах замяніў ліцвінскія наменклатурныя тытулы, забаранілі шляхецкія сходы. Сацыяльная палітыка ўнесла змены ў становішча шляхты, сялян, яўрэяў: секвестры і канфіскацыя змянілі зямельны лад далучанай тэрыторыі, урад пачаў укараняць расійскае землеўладанне, якое межаванне 1783-1785 г. параўнала з мясцовым, паглыбілася фальварачна-паншчызная эксплуатацыя сялянства. Як сродак зямельнага ціску разглядаецца рэлігійная канверсія уніятаў. Яўрэі ж атрымалі мяжу аселасці і папалі пад усціск магістратаў.

У чацвёртай главе Я.К.Аніпічанка піша пра лагодную рэвалюцыю, другі падзел Рэчы Паспалітай і арганізацыю Мінскай губерні. Матэрыял, прыведзены тут, таксама укладваецца ў названую канцэпцыю. Дзейнасць Пастаяннай рады паказвае, што яна была прыладай дэспатызму Расіі. Шляхта не жадала ўтрымоўваць сваё войска, не патрабавала скінуць расійскі пратэктарат 1775 г., не шукае шляхі мадэрнізацыі краіны. Нават, дзеянне Чатырохгадовага сейму (“адраджэнне ў заняпадзе”) не выводзіць рэспубліку з летаргічнага становіпгча. Намёк Канстытуцыі 3 мая 1791 г. на волю сялян прыводзіць да Таргавіцкай канфедэрацыі і новай інтэрвенцыі. А пасля яе другі падзел Рэчы Паспалітай і новыя набыцці Расійскай імперыі, на якіх укараняюцца свае імперскія парадкі (праўда, з захаваннем існуючых сацыяльных адносін, сялянскага прыгнёту, дапушчэннем мясцовых ураджэнцаў да адміністратыўных пасад).

Пятая глава змяшчае матэрыял пра трэці падзел Рэчы Паспалітай і яго наступствы для беларускіх зямель BKЛ. Расказваючы пра паўстанне 1794 г. у Ліцвінскай правінцыі, Я.К.Анішчанка падкрэсліў дваістасць і супярэчлівасць пазіцый Літоўскай рады, мясцовых парадкавых камісій, сябрамі якой былі часам тыя ж асобы, якія дапусцілі да другога падзелу Рэчы Паспалітай. Барацьба з паўстаннем была выкарыстана для апошняга падзелу 1795 г., хаця Расія першапачаткова хацела захаваць Польшчу пад сваёй пратэкцыяй. Уладкаванне на захопленай тэрыторыі не рознілася ад папярэдніх, акрамя часовай дзейнасці Вярхоўнага літоўскага праўлення. Усё гэтае тлумачыцца аўтарскай канцэпцыяй "гегемоніі".

Далучаныя землі, сцвярджае Я.К.Анішчанка ў многіх месцах сваёй дысертацыі, заставаліся асаблівай, прывілеяванай тэрытарыяльнай адзінкай Расійскай імперыі, насуперак заяў аб карэннарускай прыналежнасці жыхароў далучаных земляў.

Абгрунтаванасць і дакладнасць заключных высноў, сфармуляваных у дысертацыі. Высновы, да якіх прыйшоў Я.К.Анішчанка добра абгрунтаваны, бо яны асноўваюцца на вялікай колькасці крытычна выкарыстанай літаратуры (у спісе пазначаны 232 працы), а таксама на архіўных матэрыялах: выкарыстаны 2 фонда Архіва знешняй палітыкі Расійскай імперыі, 29 фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску, 11 фондаў Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве, 4 фонда Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва ў Маскве. Прыводзімыя факты і падзеі маюць у адпаведных выпадках спасылкі. Заключныя высновы лагічна выцякаюць са зместа ўсёй дысертацыі. Метадычная аснова даследавання Я.К.Анішчанкі (гісторыка- параўнальны, гісторыка-генетычны, статыстычны, лагічны метады) і прынцып канкрэтна-гістарычнага і рознабаковага аналізу сукупнасці фактараў з прыярытэтам дакументальных крыніц дазволілі яму раскрыць канкрэтна-гістарычную абстаноўку і механізм падпарадкавання беларускіх зямель BKЛ уладзе Расійскай імперыі ў ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

Навуковая і практычная значнасць вынікаў і асноўных навуковых палажэнняў дысертацыі. У беларускай гістарыяграфіі праца Я.К.Анішчанкі — гэта першаяспроба комплекснага даследавання канкрэтна-гістарычных абставін, рухаючых сіл і працэдуры далучэння беларускіх зямель BKJI да Расійскай імперыі ў ходзе і па выніках трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Выясняюцца заканадаўчыя і ўзброенныя спробы шляхты захаваць краіну, аналізуюцца сацыяльна-палітычныя праграмы шляхецкіх сеймікаў, акрэсліваецца персанальнае кола і матывы здрадніцкіх паводзін арыстакратыі BKJI. Упершыню дысідэнцкае пытанне звязана з вырашэннем лёсу уніятаў- сялян. Упершыню даецца сістэмны аналіз першых мерапрыемстваў царскай Расіі на далучаных землях.

Даследаванне абапіраецца перш усяго на малавядомыя і ўпершыню ўводзімыя у навуковае карыстанне матэрыялы расійскіх архіваў, што дазволіла аўтару карэкціраваць існуючыя ў гістарыяграфіі фундаментальныя палажэнні па даследуемых пытаннях і прапанаваць сваю канцэпцыю “гегемоніі”, больш адпавядаючай рэчаіснасці.

Практычныя вынікі даследавання ўжо выкарыстаны пры напісанні зборнікаў “Памяць” па многім раёнам Беларусі, даследчыкамі П.Г.Чыгрынавым і Г.Сагановічам пры напісанні нарысаў па гісторыі Беларусі, Д.Кліерам пры напісання кнігі “Россия собирает своих евреев”. Думаю, што яшчэ ні адзін гісторык з задавальненнем прачытае кнігі Я.К.Анішчанкі і выкарыстае іх змест для сваіх прац канкрэтнага або абагульняючага характара.

Паўната апублікаванасці асноўных палажэнняў і вынікаў дысертацыі. Я.К.Анішчанка апублікаваў 6 манаграфій (62,5 арк.), у якіх знайшлі адлюстраванне ўсе асноўныя палажэнні, вынесенныя аўтарам на абарону. Ёнпадрыхтаваў, адкаменціраваў і выдаў 3 зборнікі дакументаў(29,7 арк.);апублікаваў у сур’ёзных навуковых выданнях 187 артмкулаў (28,1 арк.,138 з іх - у энцыклапедычных выданнях). Усе працы напісаны Я.К.Анішчанка самастойна, без сааўтараў.

Аўтарэферат адпавядае зместу дысертацыі, асноўнымпалажэнням, вынесеным на абарону, вынікам, да якіх прыйшоў Я.К.Анішчанка.

Змест доктарскай дысертацыі адпавядае спецыяльнасці 07.00.02. — айчыннаягісторыя, па якой яна прадстаўлена да абароны ў Савет Д. 02.01.05 пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Ацэнка афармлення дысертацыі. Змест працы пададзены паступова, лагічна ідоказна, добрай беларускай мовай. Праца мае шматлікія прыклады, якіяпатрэбны для абагульненняў, спасылкі на крыніцы. Структура доктарскай дысертацыі адпавядае Інструкцыі па афармленню дысертацый і аўтарэферата і складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, пяці глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц. Аўтарэферат таксама адпавядае Інструкцыі, у ім ёсць усе патрэбныя часткі: агульная характарыстыка працы (з усімі пунктамі), асноўны змест працы (па структуры дысертацыі), заключэнне, спіс апублікаваных прац, рэзюме на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Навуковая кваліфікацыя суіскальніка Я.К.Анішчанкі адпавядаевучонай ступені доктара гістарычных навук. Аналіз зместу дысертацыі паказвае, што ён мае грунтоўныя тэарэтычныя і практычныя веды, добра ведае крыніцы даследавання, можа выкарыстоўваць розныя метады і навуковыя прынцыпы даследаванняў.

На наш погляд, дысертацыя не пазбаўлена ад наступных недахопаў:

1. Няма абагульняючых высноў па кожнай главе дысертацыі.

2 Пунктуальна не сагласаваны палажэнні, выносімыя на абарону (с. 11-13) з заключнымі высновамі (с. 153-160).

3.У заключэнні ў кожнай выснове ў квадратных дужках няма указанняў на працы дысертанта, адпавядаючыя гэтаму вываду.

4.На мой погляд, назва дысертацыі не поўна адлюстроўвае больш

глыбокі яе змест. Я бы прапанаваў "Далучэнне Беларусі да Расійскай

імперыі ў ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай".

5.Заўвагі па першай главе:

--няма "польска-расійскай літаратуры” (с.15), а ёсць польская i расійская;

--назвы прац павінны прыводзіцца на мове арыгінала;

--не магу пагадзіцца з ацэнкай маёй манаграфіі "Паміж Польшчай і Расіяй" (с.39-40). Яна прысвечана грамадска-палітычнаму жыццю на землях Беларусі (1772-1863 г.), але ў раздзеле 2.1 я напісаў пра падзелы РП, адзначыўшы механізм далучэння зямель BKJ1 да Расійскай імперыі (с.85-86), падкрэсліўшы анексійны характар з боку апошняй (с.68-69 і інш.), вызначыўшы паводзіны канфедэрацый (с.71-72). Падобныя ідэі я выказаў у кнізе ’Горадня", выдадзенай яшчэ ў 1997 г.;

--не выкарыстаны польскія архіўныя крыніцы, якія дапоўнілі бы і можа ўнеслі бы карэктывы ў аўтарскую канцэпцыю,

6.У другой главе правільна, але без доказаў сцвярджаецца пра страх сеймавых паслоў перад разняволеннем сялян пры іх схіленні ў іншавер’е.

7.Заўвагі па трэцяй главе:

-- не падкрэслен той факт, што захопленыя беларускія землі BKJI сталі палігонам правядзення губернскай рэформы 1775 г.;

--слаба адлюстравана палітыка расійскіх уладаў да гараджан.

8.Не засярэджана ўвага на тое, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі адышлі менавіта землі BKЛ, а не карэнныя польскія.

9.Не зусім згодзен са сцвярджэннем Я.К.Анішчанкі, што Паўстанне 1794 г. У BKJI не мела рысаў нацыянальна-беларускага вызвалення" (с. 12, 136, 157). Калі прыняць ва ўвагу, што ліцвінскасць-гэта беларускасць, дык барацьба за адраджэнне BKЛ у складзе РП будзе нацыянальна-беларускім рухам.

10.Не падкрэслена асаблівасць уладкавання зямель, якія адышлі да Расіі па трэцяму падзелу РП. Дзейнасць Вярхоўнага літоўскага праўлення мела асаблівы характар як улада літоўская (урад BKЛ).

11.Заключэнне аўтарэферата пададзена ў скарочаным выглядзе, а, здаецца, павінна быць аднолькавым з тэкстам дысертацыі.

Заключэнне.

Доктарская дысертацыя Я.К.Анішчанкі "Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі" з’яўляецца самастойнай працай і можа лічыцца кваліфікацыйнай навуковай работай, у якой вырашаецца актуальная навуковая задача - раскрываецца канкрэтна-гістарычная абстаноўка і механізм падпарадкавання беларускіх зямель BKJ1 уладзе Расійскай імперыі ў ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай.

Лічу, што доктарская дысертацыя Я.К.Анішчанкі "Дадучэннс Беларусі да Расійскай імперыі" можа быць прадстаўлена да абароны па спецыяльнасці 07.00.02 — айчынная гісторыя, а яе аўтар заслугоўвае прысуджэння вучонай ступені доктара гістарычных навук згодна п.14 “Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў” .

Доктар гістарычных навук

прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі

“Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі

і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і

спецыялістаў адукацыі                                                        В.В.Швед

3 лютага 2004 г.

Подпіс Шведа В.В. зацвярджаю

Рэктар                                                                                               У.А.Баркоў

Водзыў

на дысертацыю Анішчанкі Яўгена Канстанцінавіча

“Далучэнне Беларусі даРасійскай імперыі” (спецыяльнасць 07. 00. 02 - айчьінная гісторыя), падрыхтаваную на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук.

Важнасць тэмы дысертацыі абумоўлена вялізарнай роллю Расіі ў гістарычным лёсе беларускага народа, надзвычай ідэалагізаванымі ацэнкамі тых падзей у савецкай гістарыяграфіі, якія патрабуюць крытычнага пераасэнсавання і, не ў меншай ступені, захаваннем уплыву Расіі на грамадска-палітычнае жыццё сучаснай Веларусі. Там у выбар тэмы дысертацыі быў зусім правамерным і актуальным.

У рабоце даследуецца ўсяго 23 гады гістарычнага развіцця Беларусі, але гэтыя годы умяшчаюць цэлую эпоху. Дысертанту ўдалося не толькі пераадолець спрошчаныя і прымітыўныя падыходы савецкіх гісторыкаў да асвятлення працэсу ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай імгіерыі, але і стварыць шырокую панараму тагачаснага сацыяльна-палітычнага жыцця ў міжнародным кантэксце, што істотна ўзбагачае нашы ўяўленні пра маштабнасць і лёсавызначальнасць тых падзей.

Да важнейшых і новых у беларускай гістарыяграфіі вынікаў дысертацыйнай працы можна аднесці наступныя.

1.Грунтоўнае і дастаткова крытычнае пераасэнсаванне беларускай гістарыяграфічнай спадчыны, а таксама здабыткаў расійскай і польскай гістарычнай навукі, якія тычацца грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі і яе міжнароднага становішча ад сярэдзіны XYIII да 1796 г.

2.Выяўленне, вывучэнне і публікацыя цэльнага комплексу дакументаў, якія адлюстроўваюць працэс раздзелаў Рэчы Паспалітай.

3.Комплекснае вывучэнне і безпрэцэдэнтна поўнае рэканструяванне асноўных этапаў далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі ў кантэксце міжнароднай сітуацыі ва Усходняй Еўропе. Такое комплекснае вывучэнне раздзелаў-далучэнняў у іх непарыўнай сувязі было праведзена дысертанатам ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі.

4.Глыбокі і ўсебаковы паказ узаемаабумоўленасці знешняга ўціску (падзелаў) з сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі працэсамі на беларускіх землях.

5.Выяўленне настрояў і адносінаў розных пластоў беларускага грамадства, і ў першую чаргу шляхты, да падпарадкавання беларускіх земляў Расіі, пераканаўчы доказ, у прыватнасці, індэферэнтнасці мясцовага насельніцтва (у асноўнай сваёй масе уніяцкай веры) да ідэалаў праваслаўя і расійскай улады або нават непрыняцця гэтых ідэалаў, а з другога боку, паказ зусім малай зацікаўленасці нізоў у падтрымцы мясцовай эліты.

6.Праўдзівае адлюстраванне пазіцый зямельнай арыстакратыі ВКЛ ў канфлікце паміж Варшавай і Пецярбургам. Развянчанне арэола рамантычнай патрыятычнасці мясцовай шляхты, паказ яе жорсткага прагматызму, калі барацьба за айчыну ў большасці выпадкаў падмянялася барацьбой за захаванне сваёй уласнасці - уласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

7.Выяўленне новых аспектаў у фарміраванні царскай палітыкі ў дачыненні да беларускіх уніятаў, яўрэяў, шляхты.

Усе гэтыя палажэнні маюць высокую навуковую і асветную значнасць. Дысертанту ўдалося яскрава выявіць трагізм становішча беларускай шляхты, якая стала нерад выбарам паміж захаваннем мясцовай традыцыі дэмакратызму і ўпарадкаваннем краіны з дапамогай дэспатычнай Расіі. Таму такая дысертацыйная праца, дзе абагульняецца гістарычны вопыт выбару шляхоў мадэрнізацыі (з апорай на ўласныя або знешяія сілы), мае не толькі тэарэтычны, але і практычны сэнс. Яна можа быць выкарыстана пры распрацоўцы канцэпцыі палітычнай рэформы сучаснай Беларусі.

Абгрунтаванасць і верагоднасць высноў дысертацыі — у большасці выпадкаў дастаткова высокая. Аналіз вядзецца пераважна на аснове першакрыніц (архіўных і друкаваных). Значная частка архіўных дакументаў, выяўленых ў архівах Мінска, Масквы, Пецярбурга, Вільнюса, ужываецца ўпершыню.

Змест дысертацыі адпавядае зместу аўтарэферата.

Працэс далучэння Беларусі да Расіі з’яўляецца аб’ектам не толькі цікавым, але і надзвычай складаным для вывучэння. Таму пры далейшай распрацоўцы праблемы на некаторыя яе аспекты варта звярнуць дадатковую ўвагу.

У дысертацыі вывучаюцца толькі тыя працэсы, якія мелі месца ў Вялікім Княстве Літоўскім. Аднак параўнанне лёсаў BKJI з лёсам земляў Кароны яшчэ больш ўзняла б навуковую вартасць даследавання, дазволіла б паказаць агульнасць і адметнасць інкарпарацыйнай палітыкі Кацярыны II, прускага і аўстрыйскага манархаў.

Шмат увагі надаецца прычынам раздзелаў Рэчы Паспалітай. Пры іх тлумачэнні парадыгма анархіі слушна замяняецца дысертанатам парадыгмай гегеманізму. Бо, сапраўды, нельга трагедыю дзяржавы зводзіць толькі да анархіі ў ёй. Знешнія прычыны былі не менш важнымі. Але не варта перабольшваць і дасканаласць грамадскага ладу шляхецкай рэспублікі. Бяспрэчна, дзяржаўная мадэль Рэчы Паспалітай - і дастаткова ўстойлівая і больш дасканалая за расійскую, але ва ўмовах ваеннай канфрантацыі яна праігрывала. Ды і шляхецкае паспалітства карысталася дэмакратыяй няўмела, не цанілі яе як след, пакуль не згубіла.

Узнікаюць і іншыя пытанні пры асэнсаванні асноўнай ідэі Яўгена Анішчанкі. Аўтар мяркуе, што дактрына аб анархіі ў Рэчы Паспалітай - не лагічная (гл. палажэнне 2-е, што выносіцца на абарону). Думаю - лагічная. Іншая справа, што не лагічна выдаваць шляхецкую дэмакратыю за анархію. 3 гэтым можна пагадзіцца. У палажэнні 2-м, выносімым на абарону, прычыны гібелі Рэчы Паспалітай зводзіцца да сінтэтычнага тэрміна - гегеманізм. Такі ход - заманлівы, можа, і прыгожы, але ўспрымаецца як спрошчванне вельмі складанай з’явы. Па-за належнай увагай застаецца параўнаўчы аналіз узроўня эканомікі, кансалідацыі грамадства, людскіх рэсурсаў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, якія самым істотным чынам уплывалі на вынік барацьбы двух дзяржаў. У палажэнні 6-м адзначаецца, што галоўную адказнасць за раздзелы Рэчы Паспалітай нясе Расія і арыстакратыя ВКЛ. Выходзіць, Прусія, Аўстрыя, арыстакратыя Кароны такой адказнасці не нясе? Палажэнне 8-е утрымлівае думку, што канфлікты шляхты з Каронай не сталі прычынай гібелі дзяржавы. У такім разе ці ёсць падставы абвінавачваць арыстакратыю (як частку шляхты) у галоўнай адказнасці за развал краіны. Выходзіць, здрадніцва абумоўлівалася выключна прагматычным разлікам пануючага саслоўя узмацніць з дапамогай Расіі свае прыватнаўласніцкія правы на сялян. Але якія, увогуле, вытокі прарасійскай партыі ў BKJI, вытокі частковай пераарыентацыі зямельнай арыстакратыі на Расію, вытокі здрадніцтва? Можа, існавала расчараванне саюзам з Польшчай, якая не абараняла ад знешняй небяспекі? Ці, можа, ў шляхты былі ідэалістычныя надзеі захаваць свае вольнасці пад Расіяй? На ўсе гэтыя пытанні Яўіен Анішчанка пакуль не дае дакладных адказаў.

3. Агульная характарыстыка дысертацыі патрабуе некаторай дапрацоўкі.

3.1.Аб’екті прадмет даследавання акрэслены не зусім пэўна,

3.2. У рубрыцы “Гіпотэза” трэба ўдакладніць, што шляхецкая дэмакратыя сама па сабе не была прычынай падзелаў, але ўсё ж выкарыстоўвалася суседзямі для ажыццяўлення сваіх захопніцкіх мэтаў.

3.3.Думаю, апаненты ацэняць шчырасць дысертаната ў яго адданасці матэрыялістычнаму светапогляду, але рубрыка “Метадалогія і методыка даследавання” таго не вымагае.

3.4.Задачы даследавання неабходна прывесці ў адпаведнасць са зместам працы, ці канкрэтней, з назвамі раздзелаў і параграфаў. Так раздзел “Крыніцы і гістарыяграфія” ніяк не адлюстраваны ў задачах. Калі не ставіцца задача даследавання крыніц і гістарыяграфіі, то тады няма падстаў і гэгы раздзел уключаць у працу. Задачы пад нумарам 3 і 4 паўтараюць, удакладняюць адна адну.

3.5.На абарону выносіцца аж 15 палажэнняў. Гэта - зашмат. Столькі няма і параграфаў у працы. А выносімыя на абарону палажэнні павінны выцякаць са зместу і структуры дысертацыі. Яны патрабуюць удакладненняў і больш дакладных фармуліровак. Калі чытаеш палажэнне 3-яе аб тым, што стратэгічнай мэтай Расіі было дамінаванне, то міжмолі пачынаеш абвінавачваць аўтара ў прыхаванні сапраўдных захопніцкіх мэтаў Расіі. Хоць на самай справе гэта, натуральна, не так. Далей ідзе шэраг палажэнняў, сутнасць якіх у тым, што надзеі Расіі на дабраахвотнае далучэнне беларускіх земляў праваліліся. Але выкладзена гэтая думка вельмі заблытана.

Так што, да палажэнняў, што выносяцца на абарону, варта аднесціся больш адказна. Больш адказна неабходна аднесціся і да агульнай характарыстыкі дысертацыі ў цэлым. Пакуль Яўген Анішчанка нагадвае магутнага воіна, сапраўднага атлета, які рвецца ў бой, але ігнаруе неабходнасць прыбрацца ў надзейныя латы, і тым падвяргае сябе вялікай небяспецы. Не варта забываць, што на двары - сярэднявечча.

Сустракаюцца недакладнасці. Імкненне даследчыкаў разглядаць гісторыю Беларусі ў сферы сваіх нацыянальных інтарэсаў не заслугоўвае папроку (с.6). А як жа іначай? Актуалізацыя імі тэмы - таксама натуральны працэс, бо актуалізацыя не тоесная палітызацыі (с.7). Гэта - розныя рэчы. Я б не сказаў, што літаратура па гісторыі падзелаў - вялікая і багатая (с.15). Гэта праўдзіва для Польшчы. А што тычыцца Беларусі і Расіі, то сапраўднае вывучэнне лёсаў народаў Рэчы Паспалітай толькі пачынаецца. I сярод пачынальнікаў - Яўген Анішчанка.

Часам у тэксце сустракаецца неадэкватнасць думак і слоў. Свае арыгінальныя думкі аўтар імкнецца выкласці з дапамогай арыгінальных пісьмовых канструкцый. Арыгінальныя думкі ўсё ж прынята выказваць унармаванай мовай. Таму праца патрабуе стылістычнай праўкі.

У цэлым жа добрыя якасці дысертацыі намнога пераважаюць недахопы. Удала распрацавана яе структура. Здзіўляе высокая дасведчанасць аўтара, энцыклапедызм яго ведаў, дасведчанасць у крыніцах. Дысертант паказаў сябе таленавітым даследчыкам, якому пад сілу самастойнасць у меркаваннях і трапнасць у фармуліроўках. Яго праца паклала сабой новы накірунак у беларускай гістарыяграфіі, звязаны са спакойным і пазітыўным пераасэнсаваннем працэса далучэння Беларусі да Расійскай імперыі на аснове выкарыстання поўнага комплексу архіўных крыніц. Кваліфікацыя Я.К.Анішчанкі адпавядае вучонай ступені доктара гістарычных навук, на якую ён прэтэндуе.

Асноўныя палажэнні і вынікі дысертацыйнай працы знайшлі дастаткова поўнае адлюстраванне ў 187 артыкулах, 6 манаграфіях, 3 зборніках дакументаў.

Дысертацыя адпавядае спецыяльнасці 07. 00. 02.— айчынная гісторыя — і патрабаванням БелВАК.

Таму ёсць усе падставы прысудзіць Я.К.Анішчанку ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02. -- айчынная гісторыя - за тыя дасягненні, якія вышэй выкладзены ў гэтым водгуку (стар. 1—2).

 

Эксперт: доктар гістарычных навук,

прафесар БДЭУ                                                                                           З.В.Шыбека

ЗАЦВЯРЖДАЮ

Рэктар

Установы адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

                        С. А. Маскевіч

16   мая 2004 года

ВОДЗЫЎ

апаніруючай арганізацыі Установы адукацыі 'Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” аб дысертацыі Анішчанкі Яўгена Канстанцінавіча ‘Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай”, прадстаўленай на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00,02 - айчынная гісторыя

Актуальнасць тэмы дысертацыі

Ліквідацыя Рэчы Паспалітай адносіцпа да вызначальных падзей гісторыі ўсходнееўрапейскіх народаў і таму застаецца 'вечна жывой” тэмай і праблемай іх узаемаадлосін. Яе тры падзеды не толькі кардынальна змянілі геапалітычную сітуацыю ў цэнтры Еўропы ў канцы XVIII ст., але і пацягнулі за сабой новыя рэвізіі еўрапейсксага геапалітычнага ландшафта (на Венскім кангрэсе 18I5 г, або"у выглядзе пакта Молатава-Рыбернтропа 1939 г.). Чарговыя ператасаванні суправаджаліся паўстаннямі 1830 -1831 і 1863 - 1864 г., савецка-польскай вайной 1920 - 1921 г. Яны, у сваю чаргу, стварылі новыя балючыя напластаванні на феномен падзелаў XVIII ст., заснавалі пэўныя традыцыі пры выбары саюзнікаў і арыентацыі дзяржаў у сучасных інтэграцыйных працэсах, часам з улікам негатыўнай практыкі мінулых прэцэдэнтаў.

У эпіцэнтры таго глабальнага міжнароднага канфлікга XVIII ст., вынікам якога стала знікненне цэлай еўрапейскай дзяржавы, апынуліся беларускія землі, у гісторыі якіх падзелы сталі эпахальнай з’явай. Ідэя і спробы адраджэння Рэчы Паспалітай і ВКЛ была трывалай тэндэнцыяй і грамадска- палітычнага руху на Беларусі ў XIX - пачатку XX от.

Вакол ролі падзелаў-далучэнняў у гісторыі Беларусі вось ужо два стагодзі не суціхаюць дыскусіі. Гэта праблема нярэдка становіцца прадметам пазанавуковых, ідэалагізаваных і палітызаваных спекуляцый.

Пастаянны рост рознамоўных навуковых і папулярных публікацый, прысвечаных абставінам, умовам, ходу і наступствам знікнення Рэчы Паспалітай, пацвярджае актуальнасць тэмы дысертацыі. Водгукі драматычнай падзеі таго стагоддзя дагэтуль прарываюцца ў еўрапейскай навуцыў выглядзе творчых дыскусій, а то і проста горкіх узаемаабвінавачванняў. Сяродгісторыкаў існуюць значныя канцэптуальныяразыходжанні вакол пытанняў аб прычынах, ініцыятарах, іх адказнасці, працэдуры ажыццяўлення, пераемнасці і наступствах падзелаў. Спецыяльнага даследавання яшчэ чакаюць праблемы рэальнага месту і прапагандысцкагаафармлення падзелаў у пытаннях іх справядлівасці і гвалтоўнасці, добраахвотнасці і амаральнасці.

Расійскія і польскія даследчыкі імкнуцца апраудаць паводзіны сваёй дзяржавы і спіхнуць адказнасць на іншую. Пры гэтым яны разглядаюць гісторыю Беларусі выключна ў сферы нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў сваіх краін і створаных на іх падставах крыніц. На фоне поспехаў класічнай расійскай і польскай гістарыяграфіі падзелаў Рэчы Паспалітай асабліва відавочны прагал айчыннай гістарычнай навукі ў даследаванні тэмпаў, шляхоў, сродкаў, наступстваў уключэння беларускіх зямель у Расійскую імперыю. У гэтым святле распрацоўка абранай суіскальнікам тэмы з’яўляецца актуальнай і цалкам мэтазгоднай.

Ступень навізны вынікаў, навуковых палажэнняў, якія выносяцца на абарону дысертацыі

Дысертантам распрацавана канцэпцыя, якая больш поўна і глыбока тлумачыць прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай, - канцэпцыя гегеманізму: унутранага (барацьба магнацкіх колаў за дамінавашіе ў краіне) і знешняга (прага да гегемоніі ў Рэчы Паспалітай зацікаўленых суседзяў, пераважна Расіі). Расія дабівалася сваіх мэтаў пры апоры на надзейных палітычных сяброў, а апошнія, у сваю чаргу, дамагаліся ўласнага першынства пры дапамозе запрошаных штыкоў, грошай і іншых сродкаў. Аўтар прапаноўвае змяніць канцэпцыю анархіі як прычыну скону Рэчы Паспалітай, якую ён лічыць нелагічнай, канцэпцыяй гегеманізму як больш адпавядаючай рэчаіснасці.

Упершыню ў гістарыяграфіі, у тым ліку айчыннай, дысертант прадстащляе шырокую панараму канкрэтна-гістарычных абставін, рухаючых сіл і механізма далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў ходзе і па выніках усіх падзелаў Рэчы Паспалітай. Пастаноўка, асвятленне і трактоўка Я.К.Анішчанкам многіх пытанняў у каптэксце данай праблематыкі носіць наватарскі характар.

У дысертацыі раскрываецца шэраг новых нюансаў “дыпламатычнай кухні падрыхтоўкі падзелаў Рэчы Паспалітай. Удакладняюцца абставіны правядзення сеймаў 1773 і 1793 гадоў, якія легітымавалі адпаведна першы і другі падзелы.

Папярэдняя гістарыяграфія унікала сацыяльна-палітычнае жыццё ВКЛ,большасць якога складалі беларускія землі, у перыяд падзелаў, у прыярытэты расійска-польскіх інтарэсаў. Дысертант засяродзіўся ў сваёй працы на вызначэнні месца беларускіх зямсль у кантэксце фактараў скону неспакойнай еўрапейскай дзяржавы, якой была Рэч Паспалітая.

У папярэдняй гістарыяграфіі вельмі бракуе ўвагі да рэакцыі жыхароў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на беларускіх землях ВКЛ, да палітычных акцый Пецярбурга, што ў пэўнай меры кампенсуе даследаванне Я.К.Анішчанкі, якое вырашае пытанне аб суадносінах паміж заканадаўчымі і ўзброенымі спробамі выратаваць краіну, эвалюцыі сацыяльна-палітычных праграм сеймікаў шляхты BKJI; разглядае пытанне аб адказнасці рэгіянальных эліт за падзелы, акрэслівае персанальнае кола і матывы здрадніцтва арыстакратыі ВКЛ, што дагэтуль не зрабілі ні расійскія, ні польскія даследчыкі. Пераадольваецца меўшая раней месца дэперсаніфікацыя гісторыі Беларусі эпохі падзелаў.

Дакументальна абвяргаюцца як беспадстаўныя сцвярджэнні аб радыкалізме паўстання 1794 г. у BKЛ і даецца новая трактоўка прычын часовага канфлікту сярод яго кіраўніцтва.

Новымі фактамі папоўнены веды пра выкарыстанне дысідэнцкага пытання ў падзелах Рэчы Паспалітай. Упершыню дысідэнцкае пытанне ў палітыцы Расіі звязваецца з вырашэннем яго ў рэчышчы лёсу уніятаў.

Звернута ўвага на невыкарыстанне Кацярынай 11 гістарычнага абгрунтавання далучэння беларускіх зямель, што звязана з правалам яе палітыкі аправаслаўлівання мясцовых уніятаў.

Упершыню даецца сістэмны аналіз першых мерапрыемстваў царскай Pасіі на набытых землях па выніках кожнага падзелу і дэманструецца іх пераемнасць і спецыфіка. Ніхто ў беларускай гістарыяграфіі да Я.К.Анішчанкі гэтак грунтоўна не разглядаў прававы статус далучаных зямель у святле гэтых першых мерапрысмстваў новай улады. Удакладняюцца абставіны і мэты ўсталявання мяжы аселасці яўрзяў,

Даследаванне пабудавана пераважна на малавядомых і ўпершыню ўводзімых у навуковае карыстанне архіўных матэрыялах, якія дазваляюць аўтару карэкціраваць існуючыя ў гістарыяграфіі канцэпцыі і палажэнні па разглядаемых пытаннях,

Абгрунтаванасць і верагоднасць заключных вывадаў ірэкамендацый, сфармуляваных у дысертацыі

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі напісана на аснове выкарыстання прынпыпаў гістарызма і аб’ектыўнасці, што дазволіла яму рэканструяваць сістэматычную паслядоўную карціну гістарычных падзей у іх узаемаабумоўленасці, звязаць разнастайныя факты і падзеі ў пэўнай паслядоўнасці і залежнасці. Аўтару ўласціва імкненне падыйсці да прадмета свайго даследавання з максімальнай непрадузятасцю, разглядзець яго скрозь прызму канкрэтных гістарычных фактаў. Пры гэтым ён нярэдка прабіваецца да сапраўднай рэчаіснасці праз яе тэндэнцыйную ацэнку сучаснікамі і ўдзельнікамі, спрабуе аддзяліць фактычную прыроду падзелаў ад наступных напластаванняў і кан’юнктурных інтарпрэтацый. Трэба аддаць належнае дысертанту - ён не імкнецца перабольшваць уласную аб’ектыўнасць і ўсебаковасць, разумеючы бясконцасць навуковага пазнання рэчаіснасці ў залежнасці ад стану і вывучанасці гістарычных крыніц.

Вырашэнне пастаўленых у дысертацыі задач дасягаецца максімальным ахопам сродкаў і метадаў: гісторыка-сістэмнага, гісторыка-генетычнага, статыстычнага, картаграфічнага, параўнальнага, метадаў аналізу, сінтэзу і г.д., што забяспечыла прадуктыўнае адлюстраванне пачаткаў, ходу і вынікаў галоўныхпадзей палітычнай гісторыі Бсларусі другой паловы XVIIIст.

Высновы іназіранні ў дысертацыі зроблены па аснове крытычнага асэнсаваннягістарыяграфічнай традыцыі, найперш дасягненняў і канцэптуальных недарэчнасцяў класічнай расійскай і польскай гістарыяграфіі з улікам выключнага значэння падзелаў у гісторыі іх краін.

Дысертацыя, як і ўжо апублікаваныя працы Я.К.Анішчанкі грунтуюцца на магутнай крыніцавай базе. Пры гэтым дысертант арыентуецца на крыніцы расійскага ўрада, якія захоўваюцца у расійскіх архівах, што, паводле яго думкі, апраўдана з пункту гледжання аналізу палітыкі царскай Расіі, якая выступала галоўным вяршыцелем лёсу Рэчы Паспалітай і падуладных ёй народаў.

Арыентацыя аутара на архіўныя матэрыялы абумовіла другарадную ролю ужо апублікаваных крьшіц у даследаванні, з чым можна згадзіцца толькі часткова. Не варта ігнараваць “Полное собрание законов Российской империи”, якое да падобнага роду работ павінна быць першаснай крыніцай. У “Сборнике Императорского Российского общества'" друкаваліся крыніцы па тэме дысертацыі, утым ліку лісты Рэпніна і іншых расійскіх саноўнікаў, якія прымалі ўдзел у падзелах-далучэннях.

Рэканструяваная ў дысертацыі карціна палітычнай гісторыі Беларусі ў кантэксце падзелаў Рэчы Паспалітай уяўляецца дастаткова абгрунтаванай і верагоднай. Палажэнні дысертацыі і заключныя высновы характарызуюцца разгорнутай сістэмай доказаў і падмацаваны значным фактычным матэрыялам, вынікаюць са зместа дысертацыі. Аўтарскія ацэнкі і характарыстыкі вызначаюцца дастатковай выверанасшо, узважанасцю, пры аднак ігнараванні або рэзка прамалінейнай крытыцы прац сваіх калег- сучаснікаў.

Нельга не згадзіцца з прапанаванай у дысертацыі характарыстыкай пазіцыі шляхты BKЛ у адносінах да падзелаў-далучэнняў, асабліва ў святле дзейнасці сеймаў і сеймікаў. Дастаткова пераканаўчай уяўляецца аўтарская трактоўка эфектыўнаеці заканадаўчых і узброеных спроб шляхты ВКЛ захаваць існуючы лад РП і уласнае становішча у ім. Аргументаванымі уяўляюцца вычляненне і характарыстыка агульнага і спецыфічнага пры інкарпарацыі беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі пры кожным падзеле.

Разам з тым дысертацыя не пазбаўлена недахопаў. 170 старонак тэкста сведчаць аб не поўнасцю выкарыстаным дазволеным аб'ёме дысертацыі.

Еўрапейская і амерыканская гістарыяграфія падзелаў Рэчы Паспалітай намнога шырэйшая за тыя каля 330 пазіцый, што указаны ўспісе літаратуры.

Аўтар вылучае фактычна дзве галоўныя нацыянальныя школы, якія зрабілі найвялікшы даробак у данай галіне, - польскую і расійскую. У апошняй з іх значную ўвагу ён аддае дарэвалюцыйпай гістарыяграфіі, пачынаючы з Ключэўскага і Кастамарава. Значна меней месца займае аналіз сучасных даследаванняў па праблеме. Тут дысертант спыняецца на даследаваннях Носава, але, на жаль, не згадвае грунтоўныя і шматлікія працы, у тым ліку, напрыклад, напрацоўкі Інстытута славяназнаўства (С.Сафронава, І.Свірыда, Л.Гарызонтаў і інш.). Пэўна, трэба было вызначыць іасноўныя пазіцыі, на якіх сёння стаіць расійская гістарычная школа у даным пытанні, ане толькі пазначыць, што погляды XIX ст. актуальныя ў ёй і сёння.

Больш падрабязны і грунтоўны агляд польскай літаратуры на праблеме, Услед за Сярэйскім, якога згадвае ў гістарыяграфічным аглядзе Я.К.Анішчанка, ён вылучае ў польскай гістарыяграфіі дзве школы: кракаўскую і варшаўскую і дае іх характарыстыкі, але не разглядае канкрэтна-гістарычных абставін узнікнення гэтых школ і іх абагульняючых прац. У даным выпадку характэрны прыклад работ Ул.Смаленскага, якога аўтар ставіць у агульны шэраг з Ю.Бардахам, Л.Закржэўскім і г.д. Ул.Смаленскі - адзін з ідэолагаў польскай гістарычнай думкі міжваеннага перыяду - часам вельмі тэндэнцыйны ў сваіх работах, паколькі з’яўляўся, фактычна, стваральнікам новага нацыянальнага міфа. Таму ён карэнным чынам адрозніваецца ад акадэмічна настаўленага Ю.Бардаха і іншых навукоўцаў пасляваеннай генерацыі.

Больш увагі варта было б надаць беларускай гістарыяграфіі. 3годна з текстам дысертацыі, Я.К.Анішчанка не лічыць, што беларуская навука мае значныя напрацоўкі ў данай галіне. Аднак за стагоддзе ў нас склаліся адпаведныя накірункі і погляды на праблему, часам палярныя (да прыкладу, М.Ільяшэвіч і Л.Абэцэдарскі, А. Ігнаценка, і У.Емельянчык, працы трох апошніх з якіх аўтар праігнараваў). Па-за ўвагай дысертанта засталася сучасная літоўская гістарыяграфія, якая апошняе дзесяцігоддзе інтэнсіўна пераасэнсоўвае гісторыю ВКЛ, у прыватнасці працы Рмігельскітэ-Стукіене, якая даследуе абстаноўку ў Літве і на Беларусі напярэдадні другога падзелу Рэчы Паспалітай, пазіцыю набілітэту ў яго кантэксце.

3 поля зроку аўтара выпалі больш за 400-старонкавая кніга амерыканскага даследчыка Роберта Говарда Лорда “Другі падзел Польшчы”, перавыдадзеная ў 1984 г. у Польшчы; працы ў апошні час шырока вядомага, пладавітага і папулярнага даследчыка Нормана Дэвіса; творы польскага гісторыка Паўла Ясеніцы, напрыклад, “Rzeczpospolitaobojganarodow: Dziejeagonii” (Варшава, 1999).

Навуковая, практычная і эканамічная значнасць асноўных палажэнняў дысертацыі

Упершыню ў гістарыяграфіі, у тым ліку айчыннай, разглядаецца “беларускі фактар у гібелі Рэчы Паспалітай і ўсебакова аналізуецца палітычная гісторыя Беларусі ў кантэксце трох яе падзелаў. Прапануецца альтэрнатыўная агульнапрынятай (анархія) канцэпцыягібелі гэтай еўрапейскай дзяржавы.

Дысертацыйнае даследаванне дазваляе зразумець вытокі традыцый, зулікам негатыўнай практыкі мінулых прэцэдэнтаў, пры выбары саюзнікаў і арыентацыі дзяржаў у сучасных інтэграцыйных працэсах.

У гістарыяграфію ўводзіцца вялікі комплекс раней невядомых гістарычных крыніц, які дае падставу для пераасэнсавання многіх сюжэтаў і ўзбагачае карціну гісторыі Беларусі апошняй трэці XVIII ст.

Практычная значнасць атрыманых дысертантам вынікаў ужо ўвасобілася ў выкарыстанні іх іншымі даеледчыкамі і папулярызатарамі гісторыі Беларусі (у кнігах серыі “Памяць”, нарысах гісторыі Беларусі П.Г.Чыгрынава, Г.Сагановіча, манаграфіях, навуковых зборніках, матэрыялах канферэнцый і інш.). Картаграфічныя распрацоўкі аўтара знайшлі адлюстраванне ў “Нацыянальным атласе Беларусі (Мн., 2002, С. 270-272).

Канкрэтныя рэкамендацыі па магчымым выкарыстанні вынікаў і вывадаў дысертацыі

Вынікі і высновы дысертацыі могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы адпаведных раздзелаў новых школьных і універсітэцкіх падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый па айчыннай гісторыі. Яны могуць легчы ў аснову лекцыйнага курса, спецкурсаў для студэнтаў, факультатываў для вучняў ліцэяў, гімназій, школ.

Сабраны аўтарам багаты фактычны матэрыял уяўляе краязнаўчую цікавасць. Разам з аўтарскімі назіраннямі і палажэннямі ён можа быць выкарыстаны ў абагульняючых працах па дзяржаўна-палітычнай гісторыі Беларусі.

Дысертацыя ‘Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай'’ з'яўляецца кваліфікацыйнай навуковай работай, самастойна падрыхтаванай Я.К.Анішчанкам на спецыяльнасці 07.00.02 --айчынная гісторыя. Яна змяшчае новыя навукова абгрунтаваныя вынікі, якія вырашаюць буйную навуковую праблему. У адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 13 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных знанняў ВАК РБ суіскальніку можа быць прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навук за наступныя навуковьтя дасягненні:

-першую ў гістарыяграфіі, у тым ліку айчыннай, рэканструкцыю гісторыі падзелаў Рэчы Паспалітай ва ўзасмасувязі з сацыяльна-палітычнымі падзеямі ўнутры ВКЛ, большасць прасторы якога займалі землі сучаснай Беларусі;

-выпрацоўку новай канцэптуальнай мадэлі прычын падзелаў Рэчы Паспалітай — канцэпцыі гегеманізма, якой прапаноўваецца замяніць канцэпцыю анархіі як прычыны яе скону;

-адпаведны сучаснаму стану гістарычнай навукі і на аснове максімальна шырокага кола першакрыніц аналіз прычын, палітычных абставін, рухаючых сіл,механізма і наступстваў падпарадкавання беларускіх зямель ВКЛ уладзе Расійскай імперыі ў ходзе трох падзелаў Рэчы Паспалітай;

-увядзенне ў навуковае абарачэнне вялікага комплексу архіўных крыніц па сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы XVIII ст., іх апрацоўку і інтэрпрэтацыю;

-уклад даследчыка сваімі манаграфіямі, зборнікамі дакументаў, шматлікімі артыкуламі, руплівымі пошукамі у архівах ў гістарыяграфічную традыцыю.

Водзыў разгледжаны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” 12 мая 2004 года, пратакол № 14

У пасяджэнні кафедры принялі ўдзел: Марозава С.В., доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і Сяльверстава С.Я., доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі Беларусі.

Старшыня пасяджэння

загадчык кафедры гісторыі Беларусі

кандыдат гістарычных навук                                                                      І.П. Крэнь

вучоны сакратар пасяджэння кафедры

кандыдат гістарычных навук,

дацэнт                                                                                                           І.В.Соркіна

Эксперт дысертацыі

доктар гістарычных навук, дацэнт                                    С.В.Марозава

подпись удостоверяю

начальник ОК УО Гру им. Янки Купалы                            Н.Ф.Федулов

17.05.2004 г.

2.04.2004. здаецца гэтым днём зроблены аўтарэферат, які я атрымаў потым па наступнаму акту:

«Утверждаю»

Первый проректор

------------------В.А.Бондарь

_________________200__г.

Мы, нііжеподписавшиеся, начальник Учебно-издательского центра В. Я.Новогродский, начальник управления бухгалтерского учета и финансов С. И.Соловьев, секретарь советов по защите диссертаций И. В.Пашенко составили настоящий акт о нижеследующем: Учебно-издательском центре издан автореферат Анішчанка Я.К. Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай (з 287) Мн., 2004 г. –28 с.

Тираж 100 экземпляров по цене554 рублей за экземпляр на общую сумму 55419 (пятьдесят пять тыс. четыреста девятнадцать) рублей.

Вышеуказанное издание распределено следующим образом:

1).3 /три / экземпляра составили контрольную и обязательную рассылку по реестру Учебно-издательского центра и подлежат списанию;

2).3 /три / экземпляра (сигнальных) переданы руководству университета в научно-исследовательский сектор и подлежат списанию;

3).94 (девяноста четыре) экземпляров переданы секретарю советов по защите диссертаций для рассылки согласно списка ВАК и подлежат списанию.

Настоящий акт составлен в трех экземплярах

Начальник УИЦ                                                                   В.Я.Новогродский

Начальник управления

бухгалтерского учета и финансов                           С.И.Соловьев

 Секретарь совета 

по защите диссертаций                                            И.В.Пашенко

6.04.2004 г. На Вучоным Савеце Люты сказаў, што дысертацыю не бяром на абарону, бо трэба пашырыць яе тэкст на 40-60 стар., каб быў аб’ём доктарскай. А так яна па аб’ёму кандыдацкая і з ВАК могуць адаслаць назад і будуць праблемы. Бо яшчэ з гэтым не было праколаў.

11.04.2004 г. Набраў 44 стар. з Інкарпарацыі. Атрымалася 190 стар. тэксту (174 стар. без спасылак). Але тэкст не ўмясціўся на дыскету—выйшла1.56 МБ, проціў 1.44 на дыскеце. Давялося разбіць на 2 файлы.

13.04. На кафедры у Лютага ўсе здзівіліся, як гэта я перарабіў тэкст згодна з заўвагамі. Ён спытаў мяне—на якую дату ставіць абарону? Я разгубіўся. Ён сказаў, што Вучоны Савет аформім шостым красавіка. А абарона па календару прыпадае на 21 мая на 14.00. Хадзіў да прарэктара па навуцы за подпісам для здачы аўтарэферата ў друкарню. Там абяцалі зрабіць яго за 2 дні. Хурсік даў 5 экз. “Камісараў Касцюшкі”.

16.04.2004 г. Выдавецкі цэнтр надрукаваў 100 экз. аўтарэферата. Пашнова І. У. дала спіс адрасатаў на рассылку аўтарэферата і 40 канвертаў аўтарэфератамі на кожны. Я так спяшаўся, што за дзень разаслаў 37 брашур.

Паколькі зблізіўся час абароны, то я падрыхтаваў наступны тэкст свайго выступлення там.

Даклад суіскальніка доктарскай ступені Анішчанка Я.К.па дысертацыі “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” на пасяджэнні савета Д 02.21.03 па абароне дысертацый на суісканне вучонай ступені доктара навук пры Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка” ад 21 мая 2004 года

Шаноўныя старшыня і члены Савета. Паважаныя калегі і прысутныя!

Пра актуальнасць у навуцы тэмы падзелаў Рэчы Паспалітай і іх наступстваў можа сведчыць уражваючы рост публікацый адпаведнай праблематыкі. Прынамсі, у 1888 г. прафесар Варшаўскага ўніверсітэта М.Карэеў выдаў знакаміты гісторыка-бібліяграфічны агляд пад назвай “Падение Польши в исторической литературе”, дзе разгледзіў 66 адных толькі манаграфій пра падзелы 1772, 1793 і 1795 гг., напісаных на асноўных еўрапейскіх мовах. У 1971 г. ужо польскі гісторык М. Сярэйскі ў аналагічным аглядзе пад назвай “Еўропа і падзелы Полыпчы” налічвае больш за 2 рознамоўных прац манаграфічнага, публіцыстычнага і археаграфічнага характару наконт гэтых падзелаў.

У такіх умовах адзін толькі пералік аўтараў, іх твораў і крыніц заслужана заняў бы увесь тэкст дысертацыі. Безмоўна, гэта дарэмны занятак, не гаворачы ўжо пра заканамерныя змены ў яе аб’ёме і назве пры болып падрабязнай характарыстыцы літаратуры. А між тым гаворка ідзе аб дасягненнях у даследаванні пераважна агульнаеўрапескіх міжнародных абставін знікнення Рэчы Паспалітай і адказнасці за гэта трох галоўных удзельнікаў яе падзелаў - Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Таму, пры напісанні гістарыяграфічнага агляду прадстаўленай дысертацыі давялося спыніцца толькі на самых базавых, найбольш істотных працах, якія вылучаюцца сваёй факталагічнай змястоўнасцю і на якіх дагэтуль, так сказаць, пладаносяць і квітнеюць шматлікія абагульняючыя і проста кампілятыўныя творы. Зрэшты, значная частка падобных твораў многія дзесяцігоддзі не адыходзіла ад стэрэатыпаў папярэднікаў або, як гэта было ў савецкай навуцы, ад абавязковых канонаў класікаў, якія не спрыялі прадуктыўнаму асэнсаванню праблемы. Савецкая гістарычная навука, якая ганарылася самым перадавым у свеце метадалагічна-філасофскім аснашчэннем, тым не меней не адважвалася ўвасобіць яго хаця б у адно значнае манаграфічнае даследаванне пра падзелы Рэчы Паспалітай. Той жа гістарыяграфічны агляд паказаў і літаральнае супадзенне ацэнак падзелаў класікамі марксізма-ленінізма і класікамі, к прыкладу, расійскай дваранска-манархічнай школы гісторыкаў. Як бы гэта горка і сумна не гучала, аднак гэта навука многія і многія дзесяцігоддзі займалася звычайным палітыка-ідэалагічным маралізатарствам вакол падзелаў, іх справядлівасці і выключнасці, гістарычнай непазбежнасці і амаральнасці, гвалтоўнасці і пазітыўнасці - словам, перажоўваннем тых самых прапагандысцкіх пастулатаў, якімі некалі абгрунтоўвалі законнасць сваіх учынкаў самі удзельнікі расчлянення Рэчы ГІаспалітай і ад якіх яшчэ на рубяжы XIX - XX ст. адмовілася большасць еўрапейскіх даследчыкаў.

Можна сказаць і так, — маралізатарска-павучальныя ацэнкі тыпу гэта добра ці дрэнна, пазітыўна ці негатыўна, станоўча ці адмоўна выдаваліся за адзіна правільныя навуковыя прынцыпы і крытэрыі, вакол якіх круціліся і на якія нанізваліся агульныя разважанні вакол характару падзелаў і іх паследстваў. Аднак нават і такія высілкі ўсё роўна завяршаліся прызывамі да аб’ектыўнасці і непрадузятасці, заклікамі пакончыць са згаданым пустаслоў’ем, і, галоўнае, адыйсці ад кан’юнктурнага абслугоўвання інтарэсаў, так сказаць, сваёй дзяржавы, якая ўдзельнічала ў падзелах рэспублікі. Згаданае асабліва тычыцца тлумачэння паводзін і палітыкі самадзяржаўнай Расіі часоў панавання Кацярыны II, бо менавіта пры яе цараванні Расія дабілася заканадаўчага ўсталявання сваёй апекі або пратэктарату над усім грамадскім ладам Рэчы Паспалітай і таму, натуральна, менавіта яна адказвала за тэрытарыяльную цэласнасць васальнай рэспублікі, бо менавіта пры гэтай імператрыцы Рэч Паспалітая аказалася тройчы распаласаванай, а беларускія землі цалкам і канчаткова трапілі ў склад Расійкай імперыі. 3 гэтага і паўсталі даследчыцкія мэты, задачы і храналагічныя межы майго дысертацыйнага даследавання.

Паколькі вырашальніцай лёсаў беларусіх зямель апынулася імператарская Расія, то, натуральна, што галоўная увага надавалася вывучэнню пераважна расійскіх архіўных першакрыніц, якія дазвалялі зразумець імператывы палітыкі гэтай дзяржавы. Беларускія землі падпарадкоўваліся ўладам Расіі, а не Прусіі ці Аўстрыі, а таму па-за ўвагай пакідаліся паводзіны адпаведных манархаў, з якіх прускаму каралю Фрыдрыху старанна прыпісвалася нават роля ініцыятара усіх падзелаў, які быццам бы прымушаў Кацярыну II паступіцца тэрыторыяй апякаемай рэспублікі і паслядоўна адмовіцца ад стратэгічнага дамінавання тут адной Расіі. У гэтай геапалітычнай гульні вялікадзяржаўных інтарэсаў з вынікаючымі перспектывамі узаемнай вайны паміж агрэсарамі вельмі паказальным з'яўляецца план маланкавай узброенай анексіі усходняга абшару BKJI у 1764 г., пры чым усяго толькі кавалка, за якім у Расійскую імперыю паслядоўна, а не разам, трапяць і астатнія часткі княства. Беларускія землі BKJI, як гэта было урачыста заяўлена ў канцы XVIII ст., далучаліся да імперыі навечна і пры добраахвотным імкненні іх жыхароў пад уладу выратавальнага самадзяржаў’я, напачатку XIX ст. падвергнуцца рэцыдывам чарговай тэрытарыяльнай перакройкі на Венскім кангрэсе, апынуцца прадметам гандлю з Напалеонам пад абяцанні вярнуць ім іх гістарычныя граніцы і правы.

Абазначаныя абставіны і акалічнасці прымусілі паставіць у цэнтр увагі працы беларускія землі BKJI і разглядаць іх месца і ролю у агульным кантэксце падзелаў Рэчы Паспалітай. А тое, што знікненне з палітычнай карты Еўропы цэлай дзяржавы і змена беларусамі сваёй дзяржаўнай прыналежнасці пры гэтым з’яўляюцца пераломныміпалітычнымі падзеямі, вымушала разглядаць абодва гэтыя працэсы на ўзаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці. Аднак гэтыспецыяльны інтарэс не можа разглядаццакрытэрыем выключнай вартасці праведзенай мной работы, хаця для таго, каб заявіць, што вось, нарэшце, у нацыянальнай гіетарыяграфіі з’явіўся адпаведны дослед палітычнай трансфармацыі Беларусі ў эпахальны перыяд яе гісторыі, для гэтага давялося папярэдне апрабіравацьу навуковыхвыданнях каля 180 артыкулаў і выдаць асобна 6 манаграфій і 3 зборнікідакументаў агульным аб’ёмам каля 2 тыс. старонак. Я палічыў такі аб’ём інфармацыі і абагульнення уласных архіўных вышукаў дастатковым для абгрунтавання навізны наступных высноў даследавання.

Праца прысвечана цалкам аналізу асноўных палітычных працэсаўі з’яў на беларускай зямлі пад час падзелаў Рэчы Паспалітай і падпарадкавання іх уладам царскай Расіі.У гэтым значэнні яна не прэтэндуе на так званае комплекснае і ўсебаковае асвятленне тагачаснай гістарычнай рэчаіснасці, хаця зразумела, што менавіта палітычныя сферы вызначалі накірунак і характар перамен у жыцці падуладных народаў. 3 палітычных фігурантаў падзей - і гэта асэнсаваная пазіцыя ў дысертацыі - цалкам выключана працоўная, сацыяльна прыгнечаная і палітычна бяспраўная сялянская маса, або той самы народ, добрай волі якога затым былі прыпісаны гістарычныя наступствы падзелаў.

Пры усім сваім грамадска-палітычным бяспраў’і і немагчымасці, пагэтаму, адказваць за палітычнае перарапарадкаванне краіны, мужык- беларус, тым не меней, аказаўся у самым эпіцэнтры прыняцця лёсавызначальных рашэнняў усімі удзельнікамі падзелаў. Гэта высвятляецца пры правядзенні расійскай дыпламатыяй так званай дысідэнцкай справы. Апошнюю ў літаратуры прынята прыраўноваць да сродкаў Расіі на права пастаяннага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай пад сцягам забеспячэння тут рэлігійнай талерантнасці або ўраўнавання ў правах іншаверцаў з каталікамі. Вывучэнне ж механізму першага падзелу паказвае, што для дасягнення сваіх вялікадзяржаўных мэтаў і для дэманстрацыі сваіх сапраўды талерантных намераў расійскай дыпламатыі давялося залічыць да дысідэнтаў уніятаў, якія ў большасці складалі паднявольнае і пазбаўленае элементарных чалавечых правоў прыгоннае сялянства. У гэтым пытанні царызм выступаў як вызваліцель, чым вельмі напалохаў мясцовае панства і чым заслужыў затым славу абаронцы прыгнечаных. Аднак на практыцы перамаглі саслоўныя інстынкты прыгоннікаў, бо і афіцыйныя вярхі Расіі і іх памагатыя з магнацка-урадавых колаў рэспублікі аднолькава пабаяліся ўраўноўваць у рэлігіійных, а тым больш грамадска-палітычных правах, сялян- уніятаў з боязі такім шляхам прыводзіць прыгнечаных да ўлады. Бакі па інтарэсах саслоўнага эгаізмупроста замоўчылі ўніятаў у перамоўна- змоўніцкай працэдуры падзелаў, каб вырашыць іх прыналежнасць на ўласную палітычную карысць, на карысць пануючага у сваіх краінах веравызнання - будзь то каталіцтва або праваслаў’е.

3 гэтай высновы лагічны наступны вывад у дысертацыі. Для расійскай дыпламатыі ўніяты - гэта спрадвек праваслаўны люд, які, як яна меркавала, па адным закліку самадзяржаў’я хутка і ахвотна перакінецца у веру продкаў. Раз іх не ўдалося шляхам такой лёгкай рэлігійнай канверсіі абярнуць у праваслаў’е нават ва ўмовах поўнага падпарадкавання Расіі далучаных зямель, значыць штучнымі прапагандысцкімі дэклямацыямі аказваюцца заявы аб добраахвотнасці імкнення беларусаў да злучэння з Расійскай імперыяй. Гэты вывад трапляе ў шэраг тых крытэрыяў, па якіх можна меркаваць пра прычыны маруднай уніфікацыі далучаных зямель з агульнарасійскімі парадкамі ў наступным стагоддзі.

У гэтым напрамку дзейнічалі і іншыя адмысловыя сродкі ў палітыцы новага ўрада. Адным з іх стала правядзенне ў 1783-1785 гг. Генеральнага межавання на абсягу першага падзелу у Магілёўскай і Полацкай губернях. Спецыяльнае даследаванне гэтага мерапрыемства паказала, што новы ўрад наўмысна скарыстаў дзесяцігадовую даўнасць па Статуту ВКЛ для таго, каб распачаць з 1767 г. адлік законнасці правоў землеўладання за раздадзенымі тут маёнткамі ў рукі рускіх дваран і чыноўнікаў. Такім вось шляхам царызм імкнуўся зрабіць насаджанае рускае землеўладанне легальна існуючым на далучаным абшары загадзя да самога першага падзелу Рэчы Паспалітай. Такі палітычны інструмент удаўся на тэрыторыі першага падзелу, аднак ён не спрацаваў на іншых абшарах на ўсім працягу першай паловы XIX ст.

Вельмі выразным паказчыкам рэальнага зместу палітычных акцый царызму на далучаных землях можа служыць увядзенне мяжы аселасці для яўрэяў. Пасля С. Дубнова і Ю. Гессэна прынята лічыць, што ініцыятарамі недапушчэння яўрэяў углыб Расіі ў 1791 г.выступіла маскоўскае купецтва, якое быццам бы забаялася новых канкурэнтаў. Аднак у 1791 г. мінула ўжо амаль 20 год з часу першага уключэння беларускіх насельнікаў у расійскае падданства, а таму слушна думаць, што за гэты тэрмін яўрэі настолькі праніклі ў поры расійскай эканомікі, што і сапраўды стварылі для яе нейкую небяспечную ці дэструктыўную сілу. А між тым на момант забароны 1791 г. было выяўлена запісанымі ў купецтва расійскіх гарадоў усяго толькі 5 яўрэяў, якія ніяк не маглі нанесці падрыву фінансам і гандлю вялікай дзяржавы з яе моцна цэнтралізаваным апаратам кантролю і сачэння. Аказваецца, яшчэ ў 1772 г. адначасова былі выдадзены два ўказы: адзін з іх публічна дэкляраваў свабоду яўрэям з Беларусі пасяляцца і гандляваць па ўсёй прасторы імперыі, а другі неафіцыйна забараняў дапушчаць іх углыб Расіі. Гэты двайны стандарт урадавай палітыкі сведчыць не проста пра разыходжанне дэклярацый з рэальнасцю. Прыведзены прыклад дастаткова ясна паказвае, што адразу ж у 1772 г. далучаныя да імперыі беларускія землі захавалі у ёй статус непаўнапраўнай тэрыторыі са сваімі адметнасцямі, а іх жыхары аказаліся гэта жа нераўнапраўнымі яе грамадзянамі. Такім чынам, асобны тэрытарыяльна-прававы статус новаўтвораных беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі зараз недастаткова звязваць толькі з захаваннем дзеяння Статута BKЛ паралельна з агульнаімперскім заканадаўствам. Гэта прынцыповая выснова дысертацыі, па якой таксама можна меркаваць і пра характар далучэнняў і пра сутнасць палітычных працэсаў напярэдадні іх.

На авансцэне тагачаснага палітычнага жыцця і адказнасці за яго радыкальныя змены дзейнічае выключна шляхта і яе эліта(магнаты, ураднікі розных узроўняў адміністрацыйна-судовай улады, шляхецкія дэпутаты ці паслы на агульнадзяржаўных сеймах), якія афіцыйна называюцца “народам польскім ці літоўскім” у залежнасці ад дэманстрацыі ім сваіх цэнтралісцкіх ці аўтанамісцкіх намераў і ўладных амбіцый. Гэты афіцыйны народ пастаянна клапаціўся пра нязменнасць існуючага грамадска-палітычнага ладу і ў спрыяльны для рэфармавання краіны перыяд 1776 - 1791 гг. Гэты народ з думкі ў дасканаласць старадаўняга ладу не паступаўся сваім саслоўным эгаізмам на карысць паднявольных станаў пры узброеных вызваленчых рухах у часы Барскай канфедэрацыі або паўстання 1794 г.пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

Не менш за шляхту і на карысць яе клопату аб непарушнасці залатых вольнасцяў дзейнічаў таксама расійскі ўрад, апякаючы выгадную для сябе так званую анархію у рэспубліцы. Пры абгрунтаванні непазбежнасці падзелаў, самадзяржаў’е Расіі выстаўляла гэтую анархію сінонімам згубнасці дэмакратыі ўвогуле, для ўкаранення думкі аб тым, што правапарадак забяспечвае толькі аўтарытарны рэжым абсалютысцкага тыпу з яго жалезнай рукой. Кан’юнктурная навука затым нязменна паўтарала гэтыя штампы замест канкрэтна-гістарычнага аналізу фактаў і падзей. А між тым згаданая анархія, ці як яе называюць інакш безуладдзе, панавала ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў загадзя да падзелаў дзяржавы. I трымалася рэспубліка і не правальвалася ў палітычны нябыт увесь гэты час якраз на аснове базавых прынцыпаў і інстытутаў шляхецкай дэмакратыі. А гэта значыць, пры высвятленні вытокаў, прычын, рухаючых сіл і механізму падзелаў краіны мы маем або збег надзвычайных абставін, або прапагандысцкі камуфляж пры іх тлумачэнні. Усё праведзенае даследаванне пераконвае мяне ў тым, што пры аналізе палітычнай гісторыі Беларусі часоў падзелаў Рэчы Паспалітай неабходна ў першую чаргу крытычна аддзяляць канкрэтна-гістарычны змест падзей ад іх кан’юнктурнай інтэпрэтацыі, у якія б часы яны не ствараліся і кім бы свядома яны не падтрымліваліся.

Паважаныя члены савета.

У гэтым кароткім выступленні я пазначыў толькі некаторыя прынцыповыя моманты і палажэнні свайго дысертацыйнага даследавання. Трэба думаць, што да іншых з разуменнем і ўнікліва аднесліся мае апаненты. Спадзяюся, што іх справядлівая і непрадузятая ацэнка упэўніць у карысці і недарэмнасці затрачанай працы.

Я. К. Анішчанка

21.05.2004 г. Дзень абароны на 2-м паверсе вучэбнага корпусу Інстытута імя М. Танка. Прыйшоў у 13 гадзін да І. Пашновай. Разам з ёй пайшлі адкчыняць залу пасяджэнняў. Яна спытала-дзе мае кніжкі ? Кніжкі, якія я мусіў дэманстраваць на стэндзе, я якраз не ўзяў. Я кінуўся на метро і паспеў прывесці да 13.45. Па дарозе сустрэўся з кампаніяй, якая ішла на абарону. Яны, відаць не ўцямілі куды гэта я бягу як узмылены.

У зале прысутнічалі члены Савета і каля 9-10 зацікаўленых. Сярод іх былі М. Пліска, І. Хусаінаў, Н. Аблава. Я сядзеў на першым радзе побач з В. Хурсікам і як мог канспектаваў выступы.

ПРАТАКОЛ № 4

пасяджэння савета па абароне дысертацый Д 02.21.03 нры Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” ад 21 мая 2004 г.

Пачатак пасяджэння -14.00Заканчэнне пасяджэння - 17.00

Старшынствуючы:старшыня савета Люты Aнатоль Mіхайлавіч,доктар гістарычных навук, прафесар (07.00.02).

Прысутнічалі члены савета:

  1. Фамін Віталі Mіхайлавіч - намеснік старшыні савета па абароне дысертацый,доктар гістарычных навук, прафесар (13.00.02);
  2. Багдановіч Іван Іванавіч — вучоны сакратар савета, кандыдат педагагічных навук, дацэнт (13.00.02);
  3. Забаўскі Мікалай Міхайлавіч- доктар гістарычных навук, прафесар (07.00.02);
  4. Іофе Эмануіл Рыгоравіч — доктар гістарычных навук, прафесар (07.00.02);
  5. Каваленя Аляксандр Аляксандравіч— доктар гістарычных навук, прафесар (07.00.02);
  6. Космач Генадзь Аркадзьевіч- доктар гістарычных навук, прафесар (13.00.02);
  7. Лыч Леанід Mіхайлавіч— доктар гістарычных навук, прафесар (07.0.02);
  8. Сакалоў Мікалай Канстанцінавіч- доктар гістарычных навук, прафесар (07.00.02);
  9. Ціханаў Лявон Ніканоравіч, доктар гістарычных навук, прафесар (13.00.02).

Адсутнічалі: Кошалеў Уладзімір Сяргеевіч, д.г.н. і Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч, д.г.н..

Старшыня савета доктар гістарычных навук, прафесар Люты А.М.:

Паважаныя члены савета! На нашым пасяджэнні прысутнічаюць 10 з 12 членаў савета. У ліку прысутных — 6 дактароў навук па профілю дысертацыі, якая выносіцца на абарону (Люты А. М., Забаўскі М. М., Іофе Э. Р., Каваленя А.А., Лыч Л. М., Сакалоў М. К.) Кворум ёсць. Пасяджэнне аб’яўляю адкрытым.

На парадку дня абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук Анішчанкам Яўгенам Канстанцінавічам. Называецца дысертацыя «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай». Работа выканана ў Інстытуце гісторыі НАН Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйныя апаненты:

1. Доктар гістарычных навук, прафесар Забаўскі Мікалай Міхайлавіч (БДПУ).

  1. Доктар гістарычных навук, прафесар Гарбацкі Андрэй Аляксандравіч (БрДУ).
  2. Доктар гістарычных навук, прафесар Вішнеўскі Аляксей Фёдаравіч (АМУС).

Апаніруючая арганізацыя — Гродзенскі дзяржаўны універсітэт.

Да нас паступілі дакументы суіскальніка і вучоны сакратар Іван Іванавіч Багдановіч пазнаёміць з гэтымі дакументамі прысутных членаў савета. Калі ласка.

Вучоны сакратар савета кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.І.Багдановіч пазнаёміў прысутных членаў савета з заявай суіскальніка на імя старшыні савета з просьбай прыняць да абароны дысертацыю «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай», асабістым лістком па ўліку кадраў, які зачытваецца на рускай мове у адпаведнасці з арыгіналам.

Анішчанка Я.К. родился в 1955 г. вд. Брянцево Оршанского района Витебской обл. Белорус, образование высшее. В 1978 г. окончил БГУ им. В.И.Ленина. Владеет польским и английским языками. Сейчас старший научный сотрудник Института истории НАН Беларуси. Имеет 6 монографий, 3 сборника документов, другие статьи. Все есть в автореферате.

С 1973 по 1978 г.—студент БГУ, затем работал учителем истории. Работ было много всяких: преподаватель кафедры СССР, БССР и зарубежных стран в Институте культуры, старший лаборант Института истории, аспирант. В аспирантуре АН с 1986 по 1989 г., затем был младшим научным, научным, старшим научным сотрудником Института истории НАНБ. В выборных органах не был, не член профсоюза.Старший лейтенант запаса.Живет в Минске.

Маецца таксама дыплом кандыдата гістарычных навук. Кандыдацкую дысертацыю суіскальнік абараніў у савеце пры Інстытуце гісторыі АН БССР. Ёсць выпіска з пратакола № 1 ад 28 мая 2002 г.Бюро навуковага савета па праблеме «Гісторыя Беларусі» пры ІГ НАНБ аб зацвярджэнні тэмы доктарскай дысертацыі за подпісам доктара гістарычных навук, акадэміка М. П. Касцюка і вучонага сакратара, кандыдата гістарычных навук В. В. Яноўскай.

Старшыня савета доктар гістарычных навук, прафесар Люты A.M.: Ці ёсць пытанні ў членаў савета да вучонага сакратара? Пытанняў няма.

Слова для даклада мае суіскальнік Анішчанка Яўген Канстанцінавіч.

Суіскальнік Анішчанка Я. К. выступае з дакладам(тэкст даклада дадаецца).

Старшыня савета доктар гістарычных навук, прафесар Люты A.M.: Ці ёсць пытанні да Яўгена Канстанцінавіча ў членаў савета і прысутных? Слова мае кандыдат гістарычных навук, дацэнт Л. У. Калядзінскі.

Кандыдат гістарычных навук Л. У. Калядзінскі: У рускай і савецкай гістарыяграфіі падзелы меркаваліся як прагрэсіўная з’ява. Напачатку 20-х гадоў з'явіліся іх ацэнкі ўжо як адмоўныя. Ці падзяляеце Вы іх і якую ім даеце ацэнку?

Суіскальнік Анішчанка Я. К.: Адназначна. Я зрабіў аб'ектам даследавання ўзаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць паміж падзеламі і іх наступствамі. Пад наступствамі маюцца на ўвазе перш за ўсё мерапрыемствы новай улады ці самадзяржаўя. Я свядома паставіў гэта ў цэнтр увагі зыходзячы з тых ідэалагічных спрэчак, якія цягнуцца, калі ацэньваюцца самі падзелы і даецца іх характарыстыка, што гэта добрыя з'явы. Значыць, гэтак жа павінны трактавацца і наступствы. Альбо наадварот, калі ўваходжанне далучаных зямель у склад Расійскай імперыі трактуецца як прагрэсіўная з'ява, значыць, адпаведная характарыстыка павінна давацца і падзелам.

Я выразна напісаў у дысертацыі і аўтарэфераце, што і першая і другая з'явы былі гвалтоўнымі мерапрыемствамі самадзяржаўя, якія афармляліся ці ўвасабляліся ў рознага тыпу прапагандысцкіх намерах і дэклямацыях. Тут трэба мець на ўвазе і прыцягнуты фактычны матэрыял, калі нават У. Ленін называў гвалтаўнікоў разбойнікамі. Але Вы не думайце, што сабраліся тры манархі, правялі межы на беларускай ці украінскай зямлі і ўсё. Трэба былі людзі, якія на гэта згаджаліся, рэалізоўвалі. Трэба былі войскі, іх трэба харчаваць. Калі расійскія войскі прыходзяць як гвалтаўнікі і акупанты, тады дзе літоўскае войска і войска Кароны? Чаму яно не выкідвала наезніка?

Старшынствуючы доктар гістарычных навук Люты А. М.: Якія яшчэ ёсць пытанні да Яўгена Канстанцінавіча? Няма пытанняў. Слова даецца вучонаму сакратару савета для азнаямлення з іншымі дакументамі і водзывамі на дысертацыю.

Вучоны сакратар кандыдат педагагічных навук Багдановіч I. I.: Сярод дакументаў, прадстаўленых у савет, ёсць выпіска з пратакола № 1 пасяджэння аддзела гісторыі Беларусі ІГ НАНБ ад 21 студзеня 2004 г., дзе дысертацыя разглядалася. Экспертамі былі доктар гістарычных навук Штыхаў Г. В. і акадэмік Іофе Э. Р. Аддзел рэкамендуе дысертацыю да абароны і ўказвае, за што суіскальніку можна прысудзіць ступень доктара гістарычных навук. Заключэнне падпісана старшынствуючым, загадчыкам аддзела, доктарам гістарычных навук Бохан Ю. М., экспертамі, сакратаром, малодшым навуковым супрацоўнікам Доўнар А. Б.

Маецца выпіска з пратакола № 2 ад 21 красавіка 2004 г. пасяджэння навукова-праблемнага савета гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, дзе экспертам быў доктар гістарычных навук Л. М. Лыч. Навукова-праблемны савет абмеркаваў дысертацыю, зацвердзіў заключэнне і таксама рэкамендуе яе да абароны. Заключэнне падпісана старшынствуючым дэканам гістфака БДПУ, доктарам гістарычных навук Тугаем У. В., экспертам, вучоным сакратаром, кандидатам гістарычных навук, дацэнтам Цобкала А. А.

У савет паступіў водзыў апаніруючай арганізацыі - Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». Водзыў станоўчы, падпісаны загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі, кандыдатам гістарычных навук, прафесарам Крэнь I. П., экспертам, доктарам гістарычных навук, дацэнтам Марозавай С. В.Д вучоным сакратаром, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Сарокінай I. В. (Далей тэкст водзыва тлумачыцца і заўвагі зачытваюцца, водзыў прыкладаецца да пратакола).

1. Арыентацыя аўтара на архіўныя матэрыялы абумовіла другарадную ролю ўжо апублікаваных крыніц у даследаванні, накшталт «Полного собрания законов Российской империи” або “Сборника императорского Российского исторического общества”, дзе друкаваліся крыніцы па тэме дысертацыі.

  1. 170 старонак сведчаць аб непоўнасцю выкарыстаным дазволеным аб’ёме дысертацыі.
  2. Еўрапейская і амерыканская гістарыяграфія падзелаў Рэчы Паспалітай намнога шырэйшая за тыя 330 пазіцый, што указаны ў спісе літаратуры.
  3. Аўтар вылучае дзве галоўныя нацыянальныя школы, якія зрабілі найбольшы даробак у данай галіне - польскую і расійскую. Сярод апошняй значна меней месца займае аналіз сучасных даследаванняў па праблеме, у прыватнасці, напрацовак Інстытута славяназнаўства (С. Сафонава, I. Свірыда, Л. Гарызонтава і інш.).
  4. Я. К. Анішчанка вылучае ў польскай гістарыяграфіі варшаўскую і кракаўскую школы, але не разглядае канкрэтна-гістарычных абставін іх узнікнення і іх абагульняючых прац. Больш увагі заслугоўвае беларуская гістарыяграфія, бо аўтар праігнараваў працы JI. Абецэдарскага, А. Ігнаценкі, У. Емельянчыка. Па--за ўвагай дысертанта засталася сучасная літоўская гістарыяграфія (працы Р. Шмігельскітэ-Стукіене), кніга амерыканскага даследчыка Р. Г. Лорда “Другі падзел Полыпчы”, творы Н. Дэвіса і польскага гісторыка П. Ясеніцы.

Вучоны сакратар савета I. I. Багдановіч зачытвае “Канкрэтныя рэкамендацыі па магчымым выкарыстанні вынікаў і вывадаў дысертацыі”, у якіх апаніруючая арганізацыя выказваецца за прысуджэнне суіскальніку вучонай ступені доктара гістарычных навук.

Таксама паступілі водгукі на аўтарэферат дысертацыі. Сярод іх — ад доктара набілітаванага Андрэя Гіла з Інстытута Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з Любліна, які адзначае аб’ектыўнае асвятленне дысертантам цікавячых яго праблем і рэпрэзентатыўнасць атрыманых ім навуковых вывадаў. Асаблівую каштоўнасць маюць тыя часткі працы, дзе гаворыцца пра ролю магнатэрыі ў заняпадзе Рэчы Паспалітай, дэманструецца ўключэнне забраных Расіяй зямель у свае палітычныя і прававыя парадкі.

Дэкан філалагічна-гістарычнага факультэта Вышэйшай педагагічнай школы у Чэнстахова, прафесар, доктар хабілітаваны Тадэвуш Срогаш у сваім водзыве гаворыць, што ён выкарыстоўвае некаторыя навуковыя высновы дактаранта на магістэрскіх семінарах са студэнтамі. Ён вылучае непрадузяты падыход Я. Анішчанкі да саліднага пласта крыніц, ясна акрэсленыя мэты і задачы працы, што дазваляе трывала ўпісаць яе ў гістарыяграфію дзействаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы канца 18 ст.

У водгуку прарэктара па навуковай рабоце Установы адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”, доктара гістарычных навук, прафесара Шведа В. В. абазначаны станоўчыя бакі дысертацыі Я. Анішчанкі пры выбары ім тэмы, ступені навізны, абгрунтаванасці і практычнай значнасці атрыманых навуковых палажэнняў. У заключэнні водгука адзначаецца высокая кваліфікаванасць аўтара. Усе водзывы станоўчыя. Заўваг у водзывах на аўтарэферат няма.

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты A.M.: Дзякуй. Слова для адказу мае наш суіскальнік Я. К.Анішчанка.

Суіскальнік Я. К. Анішчанка падзякаваў усіх, хто прыслаў водгукі, і адказаў на заўвагі апаніруючай арганізацыі (тэкст адказу прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Дзякуй. Прыступім да дыскусіі. Слова мае афіцыйны апанент доктар гістарычных навук, прафесар Забаўскі Мікалай Міхайлавіч.

Доктар гістарычных навук, прафесар Забаўскі М. М. зачытаў свой водзыў (водзыў прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гістарычных навук Люты А. М.: прадаставіў слова для адказу на заўвагі афіцыйнага апанента суіскальніку.

Суіскальнік Анішчанка Я. К. выступіў з адказам на заўвагі апанента М. М. Забаўскага (тэкст выступления прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М. Дзякуй. Слова мае афіцыйны апанент доктар гістарычных навук, прафесар Гарбацкі Андрэй Аляксандравіч.

Доктар гістарычных навук, прафесар Гарбацкі А. А. зачытаў сваё выступленне (тэкст прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Дзякуй. Слова для адказу мае наш суіскальнік.

Суіскальнік Я. К. Анішчанка выступіў з адказам на заўвагі апанента (тэкст выступления прыкладаецца).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М. падзякаваў суіскальніку і прадаставіў слова афіцыйнаму апаненту доктару гістарычных навук, прафесару Вішнеўскаму Аляксею Фёдаравічу.

Доктар гістарычных навук, прафесар Вішнеўскі А.Ф. зачытаў водзыў і выказаў тыя заўвагі на дысертацыю, якія не пераклікаюцца з меркаваннямі іншых апанентаў (тэкст водзыву прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М. прадаставіў слова суіскальніку для адказу на заўвагі афіцыйнага апанента.

Суіскальнік Анішчанка Я. К. адказаў на заўвагі апанента А. Ф. Вішнеўскага (змест выступления прыкладаецца да пратаколу).

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Дзякуй. Працягнем абмеркаванне павесткі дня. Хто яшчэ жадае выступіць?

Доктар гістарычных навук, прафесар Іофе Э. Р.: Пра Я. К. Анішчанку я даведаўся ўпершыню з яго цікавага артыкула пра мяжу аселасці ў часопісе “Весці АН”. Зараз аўтар выступае з доктарскай дысертацыяй, маючыапублікаванымі 6 манаграфій, 3 зборнікі дакументаў і 180 артыкулаў. Гэтым не кожны можа пахваліцца. Дысертацыя Я. К. Анішчанкі прысвечана праблеме вялікага значэння ў гісторыі Беларусі, чым сталі падзелы Рэчы ІІаспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі, хаця аўтар не гаворыць пра значэнне гэтай падзеі для беларусаў.

Канешне, такая новая работа мае свае недахопы адносна, як тут гаварылася, ацэнак прац папярэднікаў і іх каштоўнасці. Маюцца на ўвазе Карпачоў і іншыя гісторыкі, якія закранаюць гэтую праблему і шэраг іншых. Гэтыя людзі маюць пэўныя погляды па праблеме. Трэба было раскрыць, наколькі яны вартыя, паказаць памылковасць гэтых поглядаў. Не паказана дзейнасць Прусіі і Аўстрыі. Сцвярджэнне пра прывілеяваны статус далучаных зямель пярэчыць фактычнаму становішчу станаў, асветленаму у працы. Цяпер наконт архіўнай базы. Не выкарыстаны архівы Польшчы, Літвы, Украіны, асабліва львоўскія архівы, як я разумею, з-за цяжкіх фінансавых магчымасцяў. У мяне ёсць спісы 400 беларускіх мільянераў і міліардэраў - Анішчанкі сярод іх няма. Ён, канешне, выкарыстаў у даследаванні ў поўным аб’ёме польскіх даследчыкаў.

У “Заключэнні” мы скажам, што работа Я. Анішчанкі — вельмі важная і каштоўная. Аўтар меў падставы паказаць, што яго даследаванні ўжо выкарыстаны у працах Чыгрынава, Сагановіча, у шэрагу кніг “Памяць”. Я лічу, што з яго манаграфій па гэтай праблеме самыя моцныя і грунтоўныя — гэта манаграфія “Черта оседлости” і “Інкарпарацыя (Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай)”. У сувязі з гэтым хачу выказацца наконт паказу устанаўлення мяжы аселасці, якое Я. К. Анішчанка давёў да 1791 г., хаця трэба было да 1794 г.і далей. Між іншым, калі я пісаў прадмову да кнігі “Черта оседлости”, то пісаў, што яе трэба было назваць “Прадгісторыя мяжы аселаці”.

Лічу, што дысертацыя Я. К. Анішчанкі, безумоўна, грунтоўнае і фундаментальнае даследаванне, якое адпавядае ўсім патрабаванням ВАК. Мы маем перад сабой сапраўднага апантанага вучонага, які паўжыцця правёў у архівах, так што адна жанчына назвала яго “навуковым кратом”. Лічу, што аўтар дысертацыі “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” безумоўна дастойны атрымання вучонай ступені доктара гістарычных навук. Дзякуй за ўвагу.

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Хто яшчэ жадае выступіць?

Рэдактар газеты “Звязда”, выдаўца Хурсік В. У.: Па-першае, я б хацеў адзначыць гістарычнасць моманту і сённяшняга пасяджэння. На мой погляд, яно ляжыць у русле таго, што патрабаваў прэзідэнт ад гістарычнай навукі — аб’ектыўнасці, непрадузятасці. Мне здаецца, навуковы савет педагагічнага універсітэта зрабіў вельмі важкую заяўку, у якой, безумоўна, знойдуцца прадаўжальнікі. Што датычыць навуковых доследаў Я. К. Анішчанкі, то я б хацеў сказаць, што я сукрануўся да выдання яго кніжак. Мне вельмі пашчаслівіла на такога аўтара як выдаўцу. Я не шкадую, што тыя грошы, якія былі асабіста ўкладзены, далі такі вялікі плён. Магу яшчэ сказаць, бо не ўсе ведаюць, — адзін том ужо выйшаў, а на выхадзе яшчэ агульны збор 6-томных дакументаў пад рэдакцыяй Я. Анішчанкі. Гэта, лічу, будзе таксама важкі ўклад у беларускую гістарычную навуку. Я не ведаю, якое будзе прынята рашэнне, але б сказаў, што калі б такіх навукоўцаў у нас было болей, то, канешне, наша гістарычная навука заняла б дастойнае месца. Вялікі дзякуй.

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Хто яшчэ жадае выступіць? Няма такіх. Заключнае слова прадастаўляецца суіскальніку Анішчанка Я. К.

Суіскальнік Анішчанка Я. К. Шаноўны старшыня савета! Перад усім, дазвольце асабіста Вам падзячыць за магчымасць давесці дысертацыю да публічнай абароны. Разам з Вамі дзячу за спрыянне канструктыўнаму абмеркаванню вынікаў майго даследвання на савеце метадычнага аб’яднання. Удзячны усім без выключэння апанентам за кампетэнтны і ўніклівы аналіз працы, згадваючых яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Шмат выказанага імі будзе мною асэнсавана і прынята да рэалізацыі. Я ўдзячны шаноўным экспертам — JI. М. Лычу, Г. В. Штыхаву, Э. Р. Іофе, якія выступілі разам у ролі навуковых кансультантаў і спагадлівых дарадчыкаў, бо ў мяне не было навуковага кансультанта. Гэтага я не хаваю.Побач з імі стаўлю членаў метадычнага савета універсітэта за непрадузятую зацікаўленасць у абмеркаванні тэксту працы. Не магу сказаць, што я атрымаў задавальненне ад таго, што там было выказана неаднойчы. Але гэта добра, што на мой адрас выказваліся шчыра, адкрыта, не саромячыся, галосна і  без нейкіх там падводных намераў. Не магу не падзячыць прысутнаму тут выдаўцу В. У. Хурсіку, без адданай і мужнай дапамогі якога я не змог бы давесці да навуковай грамадскасці свае працы, дысертацыю да абагульнення і вынікі маіх распрацовак да шырокага чытача. Вялікі шчыры дзякуй усім за тое, што я стаю на гэтай катэдры.

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Паважаныя члены савета. Нам неабходна абраць камісію для правядзення тайнага галасавання. У склад яе прапануюцца дактары навук Сакалоў М. К., Космач Г. А., Іофе Э. Р. Хто за дадзеную прапанову, прашу прагаласаваць. Аднагалосна. Абвяшчаецца перапынак.

Пасля правядзення працэдуры тайнага галасавання слова даецца старшыні падліковай камісіі Сакалову М. К.

Доктар гістарычных навук, прафесар Сакалоў М. К. зачытвае пратакол падліковай камісіі па пытанню галасавання аб прысуджэнні Я. К. Анішчанку вучонай ступені доктара гістарычных навук.

Склад савета - 12 чал. Прысутнічала 10 членаў савета, у тым ліку дактароў па профілю дысертацыі - 6 чал.

Вынікі галасавання: раздана бюлетэняў - 10, засталося не разданых - 2, аказалася ў скрыні для галасавання - 10. 3 іх: за - 9, супраць — 1, несапраўдных бюлетэняў - няма.

Старшынствуючы доктар гіст. навук Люты А. М.: Нам неабходна зацвердзіць пратакол галасавання. Зацверджаны аднагалосна адкрытымгаласаваннем. Зараз трэба абмеркаваць праект Заключэння савета і кваліфікацыйныя адзнакі. Спачатку праект заключэння, падрыхтаваны экспертам, доктарам гіст.навук, прафесарам Лычом Л. М.

У абмеркаванні праекта Заключэння прынялі ўдзел члены савета Фамін В. М. і Іофе Э. Р., Лыч Л. М., Люты А. М. Яны прапанавалі ўдакладніць і праясніць у тэксце шэраг палажэнняў і фармулёвак. 3 улікам выказаных заўваг савет аднагалосна (за - 10) прыняў Заключэнне па дысертацыі Анішчанка Я. К.(3аключэнне прыкладаецца да пратаколу) і вызначыў класіфікацыйныя адзнакі дысертацыі (прыкладаецца).

Пастанавілі:

  1. Зацвердзіць пратакол падліковай камісіі, выбранай для падліку галасоў пры тайным галасаванні па пытанні аб прысуджэнні Анішчанка Яўгену Канстанцінавічу вучонай ступені доктара гістарычных навук. Вынікі тайнага галасавання: за — 9, супраць — 1, несапраўдных бюлетэняў — няма.
  2. На падставе тайнага галасавання лічыць, што дысертацыя “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай” адпавядае патрабаванням “Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў”, і хадайнічаць перад ВАК Беларусі аб прысуджэнні Анішчанка Яўгену Канстанцінавічу вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07. 00. 02 — айчынная гісторыя.
  3. Прыняць заключэнне па дысертацыі Анішчанка Я. К. з улікам выказаных заўваг і прапаноў.

Прынята аднагалосна.

Старшыня савета

па абароне дысертацый         А. М. Люты

Вучонысакратар савета

па абароне дысертацый           1.1. Багдановіч

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Савета па абароне дысертацый Д 02.21.03 пры Установе адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” на дысертацыю Анішчанкі Я.К. “Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай”, прадстаўленую па суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 - “айчынная гісторыя”

1. Найбольш важный навуковыя вынікі, атрыманыя асабіста суіскальнікам, іх ступень навізны.

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі падрыхтавана па ўласнай ініцыятыве аўтара ў рамках дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў НАНБеларусі на 2003-2005 гг. за № 20021029. Навізна даследавання заключаецца ў тым, што яго аўтар:

-упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі раскрыў узаемаабумоўленасць характару падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793 і 1795 гг. з іх наступствамі ў выглядзе далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі;

-                абгрунтаваў канцэпцыю гібелі Рэчы Паспалітай пад назвай «гегеманізм», у якой на фактах прадэманстраваў згубную ролю прагі дамінавання ў Рэчы Паспалітай пэўных магнацкіх колаў у саюзе з самадзяржаўнай Расіяй;

-             рэканструяваў асноўныя палітычныя працэсы і з'явы на беларускіх землях ВКЛ пад час іх падзелаў-далучэнняў, што дазволіла аддзяліць іх канкрэтна-гістарычны змест і дынаміку ад наступных, часта кан'юнктурных і заідэялагізаваных напластаванняў і міфаў;

-               вызначыў спецыфіку і пераемнасць як у ажыццяўленні саміх падзелаў, так і пры падпарадкаванні беларускіх зямель Расійскай імперыі па выніках кожнага з іх;

-             раскрыў згубны уплыў шляхецкай ідэалогіі нязменнасці існуючага грамадска-палітычнага ладу на спробы рэфармаваць Рэч Паспалітую і захаваць яе незалежнасць шляхам узброенай барацьбы;

-            істотна дапоўніў разумение дысідэнцкай справы у палітыцы царскага самаўладдзя тым, што паставіў у яе цэнтр пытанне пра грамадска-палітычнае ўраўнаванне прыгонных-уніятаў з іншаверцамі;

-                 на багатай дакументальнай аснове абверг сцвярджэнні пра радыкалізм паўстання 1794 г. на Беларусі і вызначыў карані яго сацыяльнай абмежаванасці;

-              вызначыў ролю яўрэяў у наданні далучаным беларускім землям асаблівага (нераўнапраўнага) тэрытарыяльнага статусу ў Расійскай імперыі побач з захаваннем тут Статута ВКЛ;

-             акрэсліў сферы і крытэрыі, па якіх можна меркаваць пра прычыны маруднасці працэсу падпарадкавання далучаных беларускіх зямель уладам Расійскай імперыі непасрэдна пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.

  1. Абгрунтаванасць і верагоднасць асноўных вынікаў даследавання забяспечаны:

-           апорай працы пераважна на дакументальныя першакрыніцы зархіваў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Львова, большасць якіх упершыню ўведзена ў навуковы абарот;

--дастаткова высокім тэарэтычным узроўнем іх абагульнення на падставе агульнанавуковых метадаў і прынцыпаў разам з прымяненнем спецыфічных сродкаў аналізу, тыпу картаграфічных, якімі забяспечаны амаль усе асноўныя публікацыі суіскальніка;

-           самастойнай (без сааўтарства) публікацыяй комплексу дакументаў па прынцыповых падзеях разглядаемага перыяду.

Гэтыя падыходы робяць аўтарскія назіранні і вывады доказнымі і ўшчыльную набліжанымі да разглядаемай ім рэчаіснасці.

  1. Навуковая, практычная і эканамічная значнасць вынікаў даследавання і рэкамендацыі па іх выкарыстанню.

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі з’яўляецца грунтоўным рознабаковым навуковым аналізам палітычных працэсаў на Беларусі пад час яе падзелаў і далучэння да Расійскай імперыі. У сувязі з гэтым канкрэтна-гістарычныя назіранні аўтара могуць быць выкарыстаны пры стварэнні параўнаўчых мадэляў палітычнай трансфармацыі краіны ў сучасных інтэграцыйных працэсах.

Унушальная факталагічная аснова дысертацыі мае базавае значэнне для далейшай, комплекснай распрацоўкі гістарычнай эвалюцыі краіны ва ўзаемасувязі палітычных, эканамічных, ваенных, дыпламатычных, этна- рэлігійных і іншых фактараў. Вялікая вартасць працы і ў тым, што яна намячае зыходныя крытэрыі пры высвятленні завяршаючага этапа ў сацыяльна-палітычнай інкарпарацыі далучаных зямель у склад Расійскай імперыі.

Матэрыялы і вывады працы Я.К.Анішчанкі могуць быць выкарыстаны пры напісанні абагульняючых прац па айчыннай гісторыі, агульных і спецыяльных лекцыйных курсаў і семінарскіх заняткаў, падрыхтоўцы падручнікаў і дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў розных тыпаў.

  1. Паўната апублікаванасці асноўных палажэнняў і вынікаў даследавання ў навуковых выданнях.

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі грунтуецца на 6 манаграфіях, 3 зборніках дакументаў і каля 187 навуковых артыкулаў, дзе выкладзены факталагічны змест і галоўныя высновы праведзенай работы.

Дысертацыя Я.К.Анішчанкі —«Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай» — змяшчае прынцыпова новыя, навукова-вывераныя і абгрунтаваныя вынікі, якія ўяўляюць важнуюпрактычную значнасць для развіцця айчыннай гістарычнай навукі, што цалкам адпавядае п.13 «Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняўіпрысваенні вучоных званняў».

Савет па абароне дысертацый Д 02.21.03 пры Установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка» хадайнічае перад ВАК Рэспублікі Беларусь аб прысуджэнні Анішчанку Яўгену Канстанцінавічу вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 -«айчынная гісторыя» за:

--выкананне першага ў нацыянальнай гістарыяграфіі грунтоўнага навуковага і аб’ектыўнага даследавання палітычнай трансфармацыі зямель Беларусі ва ўмовах іх далучэння да Расійскай імперыі пa выніках усіх падзелаў Рэчы Паспалітай;

--навуковае абгрунтаванне канцэпцыі тлумачэння гібелі Рэчы Паспалітай з улікам як доўгатэрміновых умоў, так і канкрэтна-гістарычных абставін яе палітычнага заняпаду;

-           грунтоўны аналіз агульнага і адметнага ў палітыцы самадзяржаўя пад час падпарадкавання беларускіх зямель Расійскай імперыі пры кожным падзеле Рэчы Паспалітай з характарыстыкай палітычных, эканамічных, ваенных, рэлігійных мерапрыемстваў новай улады;

-               раскрыццё заканадаўчых і ўзброеных спроб мясцовай шляхты захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай пры згубнай самаупэўненасці ў дасканаласць і ўстойлівасць існуючага ладу;

-              дакументальна абгрунтаванае размежаванне фактычнай прыроды падзелаў-далучэнняў і іх штучных інтэрпрэтацый і міфаў, большасць з якіх паўтарае прапагандысцкія абгрунтаванні справядлівасці падзелаў саміх іх выканаўцаў;

-           доказнае тлумачэнне палітычных асаблівасцяў паўстання 1794 г.на беларускай зямлі, якія звязваюцца не з лозунгамі, а са спробай віленскага кіраўніцтва паўтарыць французскі прыклад тэрору для дэманстрацыі ўласнага сацыяльнага радыкалізму;

-            высвятленне месца і ролі беларускіх яўрэяў у наданні далучаным землям Беларусі асобнага тэрытарыяльна-прававога статуса ў складзе Расійскай імперыі.

Старшыня савета

Па абароне дысертацый А.М.Люты

Вучоны сакратар

Савета па абароне дысертацый   І.І.Багдановіч 

Выступленне А. Вішнеўскаму пісаў я і ён яго карэкціраваў. Ягоны водгук таму супадае з выступам.

Адказ суіскальніка Я. К. Анішчанкі на заўвагі афіцыйнага апанента А. Ф. Вішнеўскага на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02. 21. 03

пры БДПУ 21 мая 2004 г.

Шчыра ўдзячны паважанаму прафесару за падрабязнае азнаямленне з тэкстам дысертацыі і выяўленне тых яе хібаў, якія, як ён сам зазначае, суправаджаюць любое наватарскае пачынанне.

Адразу вымушаны пагадзіцца з апанентам у тым, што параўнаўчы аналіз лесу BKЛ і Кароны (Польшчы) пасля падзелаў Рэчы Паспалітай заслугоўвае спецыяльнай увагі. Аднак пры гэтым трэба агаварыць, у які прамежак часу, бо існуючая гістарычная літаратура не мае выразна акрэсленых храналагічных рамак самога працэсу далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, асабліва яго завяршаючага рубяжа. У дысертацыі гаворыцца, што падзелы канца 18 ст. мелі напластаванні падобных ператасаванняў тэрыторый у наступным 19 ст. Адна з задач дысертацыі якраз і заключалася ў тым, каб аддзяліць фактычную прыроду падзелаў 18 ст. ад іх паўтарэнняў або рэцыдываў у выглядзе так званага польскага пытання. Гэты аспект дастаткова ўжо распрацаваны. Па-другое, для згаданага параўнання давялося б адвесці істотнае месца ў тэксце працы на шкоду выкананню галоўнай задачы - прадставіць месца і ролю ВКЛ у працэсе падзелаў і далучэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Здаецца, што дысертацыя дае падставы для такога спецыяльнага параўнання, аднак станоўчае вырашэнне дадзенага пытання -гэта справа будучага даследчыка.

Магчыма я сапраўды перабольшваю жыццяздольнасць шляхецкай дэмакратыі Рэчы Паспалітай у тым значэнні, калі гавару пра яе трываласць на працягу некалькіх стагоддзяў загадзя да падзелаў на тых самых дзяржаўна- прававых падставах, якія залічаны да разбуральных або разрушальных. Але ж гістарычныя факты сведчаць менавіта аб гэтым пры усведамленні вузкасаслоўнага характару будовы дзяржавы. Больш таго, ніхто яшчэ не абвергнуў назіранні цэлых пакаленняў гісторыкаў так званай варшаўскай школы, якія адзначаюць здольнасці інстытутаў шляхецкага прадстаўніцтва «адрадзіца ў заняпадзе». Якраз гэтыя гісторыкі ідуць зараз на чале даследчыкаў у пошуках адказу на пытанне пра невычэрпнасць рэсурсаў рэспубліканскага ладу Рэчы Паспалітай напрыканцы яе ліквідацыі. Пра гэта сведчаць даследаванні Л. Кандзелы, С. Зялінскай, Е. Міхальскага і іншых. Яны канстатуюць той факт, што Рэч Паспалітая згінула на ўздыме свайго рэфармавання, якім бы познім яно не было. Падзяляю гэту думку і я.

Што да вядучых фактараў гэтага заняпаду, то ў дысертацыі выразна засведчана месца згубнасці прагі дамінавання ў краіне аб'яднаных сіл рэакцыі сярод комплексу унутраных і знешніх прычын скону Рэчы Паспалітай. Прапанаваная мной канцэпцыя пад назвай «гегеманізм» адносіцца да вызначальных у тлумачэнні ліквідацыі дзяржавы.

Цалкам згодны з тым, што дысертацыя, так сказаць, замоўчвае рэакцыю сялянства адносна разглядаемых палітычных падзей. Аднак цяжка гаварыць пра ўдзел прыгоннага сялянства ў палітычным жыцці тады, калі працоўныя былі пазбаўлены не толькі палітычных правоў, але і элементарна- чалавечых. Існуючыя архіўныя крыніцы, зрэшты як і наяўная літаратура, не дазваляюць поўнаварта ахарактыразаваць нават удзел сялян у вызваленчай барацьбе барскіх канфедэратаў, або ў паўстанні 1794 г. на чале з Касцюшкам.

Пытанне пра ідэалістычныя спадзяванні беларускай шляхты на Расію пад час падзелаў Рэчы Паспалітай закранае паралельна такое ж пытанне пра адносіны шляхты да рэформаў караля С. Панятоўскага. У высновах дысертацыі сфармуляваны вывад пра адмоўнае стаўленне шляхты да любых спроб парушыць існуючы грамадскі лад, які разглядаўся гэтым саслоў’ем у якасці дасканалага і не патрабуючага змен. Пра гэта сведчаць зместы наказаў шляхецкіх выбаршчыкаў сваім паслам на агульнадзяржаўныя сеймы на ўсім працягу 60-80-х гадоў 18 ст. 3 тэксту працы, здаецца, выразна вынікае і прагматызм шляхецкай палітычнай эліты у яе арыентацыі на самадзяржаўную Расію, якая са свядомага разліку маніпуліравала кансерватыўнымі настроямі тагачаснай шляхты у сваіх вялікадзяржаўных мэтах. Думаю, што радавая маса шляхты зняверылася ў свае здольнасці зберагчы залатыя вольнасці пры васальным каралі, а таму арыентавалася на моцнае самаўладдзе Расіі.

Пра малую або слабую прадстаўленасць палітычных дзеячоў Рэчы Паспалітай у дысертацыі ў параўнанні з расійскімі асобамі магу адзначыць наступнае. Адведзенага правіламі тэксту недастаткова для стварэння хаця б нейкага жыццяпісу гэтых дзеячоў. Адпаведная галіна ў айчыннай гістарыяграфіі практычна не распрацаваная, а таму аднаму даследчыку і ў адной працы немагчыма кампенсаваць адсутнасць належных высілкаў цэлых пакаленняў гісторыкаў, якія праследвалі іншыя прыярытэты ў сваіх даследаваннях. А гаворка сапраўды ідзе пра амаль што 900 ураднікаў і пасаднікаў ВКЛ, якія так або інакш вызначалі палітычны лёс краіны. Спадзяюся, што характарыстыка іх паводзін на сеймах, сейміках, канфедэрацыях, паўстаннях разглядаемага перыяду паслужыць справе праўдзівага ўяўлення пра аблічча асоб ВКЛ, вядомых па іншых сферах іх жыццядзейнасці.

Сапраўды, удзельнікі падзелаў 1772, 1793 і 1795 гг. парушалі нормы міжнароднага права, якія склаліся ў Еўропе з часу заключэння Вестфальскага міру у 1648 г. Ацэнку ім даў расійскі гісторык П. Стэгній у нядаўна выдадзенай манаграфіі пра падзелы Рэчы Паспалітай і дыпламатыю Кацярыны II. У тэксце дысертацыі таксама неаднаразова цытуюцца дакументы знешнепалітычнага ведамства тагачаснай Расіі, якое напярэдадні кожнага падзелу рыхтавала спрыяльную атмасферу вакол парушэння ўсталяваных міждзяржаўных дамоў для захавання баланса сіл у Еўропе, для прадухілення агульнай вайны еўрапейскіх манархаў у іх барацьбе за сферы уплыву. Што можа быць больш яскравым сведчаннем эфектыўнасці і трываласці тагачаснага міжнароднагаправапарадку самой абстаноўкі маўчання цывілізаванай Еўропы, якая раўнадушна назірала за гвалтоўным знішчэннем вялікай еўрапейскай дзяржавы? Пра гэта ідзе гаворка ва ўводзінах дысертацыі, што шаноўны апанент не мог не заўважыць.

Мне даводзіцца атаясамліваць паняцці Рэч Паспалітая і рэспубліка перш за ўсё зыходзячы з прынятай у часы падзелаў практыкі, калі рэспубліканска-дэмакратычныя нормы і працэдуры проціпастаўляліся папіранню іх пры аўтарытарна-дэспатычным кіраванні. Гэтым процістаяннем пастаянна пранікнуты пастановы шляхецкіх сходаў, што даволі падрабязна дэманструецца ў працы.

Калі ж гаварыць пра ацэнку формы кіравання у Рэчы Паспалітай, то тут цяжка абапірацца на толькі старазапаветны выбарны пачатак. Па-першае, апошні кароль Рэчы Паспалітай быў фармальны выбраны, а па сутнасці пастаўлены з дапамогай зброі, подкупу і шантажу. Па-другое, на яго прыкладзе немагчыма меркаваць пра характар прававога рэжыму каралеўскай улады увогуле, бо акрамя старадаўніх Пакта Канвента ён быў абмежаваны і новастворанымі Кардынальнымі правамі, якія зусім не паходзяць з волі усёй шляхецкай супольнасці. Па-трэцяе, С. Панятоўскага не дапушчалі да самаўладдзя абсалютысцкага тыпу і Расія і саюзныя з ёй арыстакратычныя колы. Нарэшце, у гістарычнай літаратуры дагэтуль вядуцца спрэчкі наконт магчымасці трактоўкі каралаўскіх прарэгатыў у якасці канстытуцыйна-абмежаванай манархіі. Калі гаварыць пра Статут BKJI у якасці прававой падставы такіх паўнамоцтваў, тады трэба лічыцца з тым, што шляхта BKЛ у разглядаемы перыяд разам з вернападданымі пачуццямі нязменна вінаваціла вярхоўную ўладу у парушэнні якраз запаветных статутавых норм, не дапушчала да кадыфікацыі гэтага кодэксу, процідзеяла рэгуляванню прыватна-прававой сферы зверху.

Гаворачы пра неадэкватнасць суадносін у асвятленні арганізацыі і дзейнасці судоў розных узроўняў на далучаных землях, неабходна прызнаць, што пра арганізацыю, субардынацыю і кампетэнцыю гэтых устаноў пішуць нават у школьных падручніках. Лічу, што ў фундаментальнай навуковай працы трэба не перапісваць вядомыя рэчы, а паказаць, як функцыянавалі органы улады у рэальным жыцці, якое вельмі часта разыходзілася з дэклярацыямі і прадпісаннямі. Тое ж можна аднесці і да характарыстыкі сацыяльнай палітыкі царскага ўраду.

Цяжка пагадзіцца з думкай шаноўнага апанента ў тым, што пры разглядзе яўрэйскага пытання дысертант не заўважыў сутнасці прававога рэжыму далучанай тэрыторыі. Адказу на гэтае пытанне прысвечаны спецыяльны параграф дысертацыі, акрамя таго, што гэты сюжэт выкладзены ў некалькіх спецыяльных працах, не гаворачы пра артыкулы. У дысертацыі маецца выснова аб тым, што акрамя маўклівага дапушчэння правадзейнасці Статута BKJI, прававому адасабленню далучаных зямель Беларусі ад унутраных губерняў Расійскай імперыі садзейнічала негатыўнае стаўленне самадзяржаўя да беларускіх яўрэяў. Інакш кажучы, факт населенасці далучаных зямель яўрэямібыў істотным падмуркам для надання гэтым землям статусу нераўнапраўнай тэрыторыі ў імперыі.

Дзякуй за ўвагу.

Суіскальнік Я. К. Анішчанка

Подпіс Я.К. Анішчанкі і змест адказу сведчу

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый                                            1.1. Багдановіч

Выступленне В. Швед пісаў сам і таму не ведаю ці цалкам яно супадае з ягоным водгукам. Выступленне А. Гарбацкі мне не даў, а таму перадаю яго па уласнай стэнаграфіі.

Выступленне А. Гарбацкага, прарэктара БрДУ.

Назваў спрэчнымі назвы 2 і 3 параграфаў. Слова “легітымацыя” у сказе “Легітымацыя першага падзелу” выкарыстана некарэктна.

На стар. 45 тэксту напісана памылкова “стараверы і раскольнікі”, паколькі гэта адны і тыя ж людзі, гэта абражае старабраднікаў і носіць не навуковы, а літаратурны характар. Правільна пісаць “стараабраднікі”.

У дысертацыі шмат цытуецца першакрыніц без належных спасылак, к прыкладу—стр. 46, 47, 48, 56 і інш.

“Галоўны недахоп” дысертацыі—дрэнны стыль, “лексічныя памылкі, якія не ўпісваюцца ў навуковы стыль выкладання матэрыялу”. Дае прыклады стылёвых, арфаграфічных памылак. “Кацярына замест Кацярына 11, камуфляж (нельга ўжываць у навуковай працы), фаворам”. Потым назваў мноста памылак, якіх няма ў беларускай мове, тыпу –“укрочыла, прынімаў, ападаткаванне, сумніцельны, гвалтоўны статус, шаленства”. Прапанаваў вярнуць працу на літаратурную дапрацоўку, бо яе “аддаваць у ВАК нельга” ў прадстаўленым выглядзе.

Адказ суіскальніка Я. К. Анішчанкі на заўвагі афіцыйнага апанента А. А. Гарбацкага на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02. 21. 03 пры БДПУ 21 мая 2004 г.

Шаноўны апанент вельмі ўнікліва аднёсся да працы. Ён асабліва завастрыў сваю ўвагу на літаратурных якасцях дысертацыі, якую па сукупнасці выказаных заўваг трэба лічыць не навуковым даследаваннем, а нейкім літаратурным аматарствам неадукаванага аўтара. Паколькі літаратурныя заганы аднесены да галоўных недахопаў працы, тады дазвольце і мне спыніцца на іх.

Возьмем спачатку “Русско-белорусский словарь” пад рэдакцыяй правадзейных членаў АН БССР (падкрэслю - членаў-карэспандэнтаў) Я. Коласа,К. Крапівы і П. Глебкі (выданне 1953 г.). Славутыя пісьменнікі, якіх цяжка аднесці да літаратурных невукаў, прапануюць чытачу “в его работе над общественно-политической, научной и художественной литературой” словы “легітымацыя”, “камуфляж”, “фавор”, якія мой апанент аднёс да ненавуковых словаў, якія ён нават забараняе ўжываць у навуковай працы. Відаць шаноўны апанент мае нейкі фразеалагічны слоўнік, які дакладна сартыруе лексіку на навуковую і антынавуковую.

У другую групу хібаў адназначна занесены шаноўным апанентам паланізмы, русіцызмы тыпу “укрочыла”, “прынімаў”, “смета”, “сумніцельны”, якія на яго думку ніяк не ўпісваюцца ў навуковы стыль выкладання, бо яны іншаземнага паходжання. А як тады усім нам, на думку апанента, ставіцца да безлічы чужаземных слоў у сучаснай гаворцы, у сродках масавай інфармацыі і нават у той жа прыкладной навуцы? Няўжо кожнае падобнае слова трэба суправаджаць удакладненнем - асцярожна, гэта не беларускае? Хіба сам апанент не гісторык і не ведае, што падобныымі запазычаннямі прасякнута стыль і мова 18 ст. у дакументах з расійскіх, польскіх архіваў, у справаводстве, прыватнай дыпламатыцы? Хіба шаноўны апанент не праходзіў або забыўся пра прамы абавязак гісторыка-даследчыка пунктуальна, а не адвольна прытрымлівацца тэксту першакрыніц з іх архаграфічнымі і стылістычнымі асаблівасцямі? Уласна гэтага правіла я прытрымліваўся ў сваіх публікацыях або пры цытаванні нарматыўнай, дзелавой і іншай дакументацыі, не зважаючы пра небеларускасць польскай або рускай моваў. Сюды варта аднесці і знаёмую практыку у выдавецтвах, калі ў адным рэдактар, падобна шаноўнаму апаненту, выкрэслівае паланізмы і русіцызмы, а другі вымарае зробленыя праўкі як ненавуковыя. Падобную працэдуру прайшла і мая дысертацыя, не гаворачы ўжо пра тое, што даводзілася ўлічваць падобнага роду заўвагі пры абмеркаваннях.

Нарэшце, у трэцюю групу хібаў дысертацыі шаноўны апанент заносіць проста абразлівыя выразы кшталту раскольнік або шаленства. Хіба гэтыя словы забаронены для ужытку у навуцы акадэмічнымі слоўнікамі? Хіба гісторык не мае права выражаць пэўныя ўласныя ацэнкі красамоўнымі і лаканічнымівыразамі. Прысутныя тут калегі ведаюць у якой меры такімі афарызмамі і лапідарнымі сказамі насычаны творы знакамітых рускіх гісторыкаў тыпу В. Ключэўскага, М. Кастамарава, або польскіх даследчыкаў 18 ст. як У. Калінка і І. Краушар. Я вельмі крануты такімі прыдзірлівымі і ўніклівымі падлікамі шаноўнага апанента, які склаў пэўны мартыралог недарэчных лексічных памылак у дысертацыі. Магчыма і сапраўды шаноўны апанент валодае талентам кваліфікаваць мову, індывідуальны стыль у навуцы на нарматыўныя і не нарматыўныя якасці і хутка возьмецца ачышчаць матчыну мову ад не толькі паланізмаў, але і ад туркізмаў, кітаізмаў і ўсяго, што заканчваецца на ізмы.

Тым не менш, я шчыра ўдзячны апаненту за рэдактарскую працу і несумненна шчырую крытыку у адрас прапанавага даследавання.

Дзякуй за ўвагу.

Суіскальнік    Я. К. Анішчанка

Подпіс Я. К. Анішчанкі і змест адказу

сведчу

вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый        1.1. Багдановіч

Адказ суіскальніка Я. К. Анішчанка на водзыў апаніруючай арганізацыі на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02. 21. 03 пры БДПУ 21 мая 2004 г.

У першую чаргу хачу адразу падзякаваць шаноўным апанентам з Гродзенскага ўніверсітэту за змястоўны агляд прадстаўленай на абмеркаванне працы і ацэнку яе як карысцяў, так і недахопаў.

Сярод апошніх адзначаецца няпоўнае выкарыстанне дазволенага аб’ёму дысертацыі. Адкажу проста: я кіруюся вядомым афарызмам пра тое, што словам павінна быць цесна, а думкам прасторна. У дадзеным выпадку не маецца і прамога прадпісання ВАК пра абавязковую ніжнюю планку у аб’ёме дысертацыі. Так што папрок нагадвае проста канцылярскі фармалізм.

Шаноўныя апаненты толькі часткова згаджаюцца з арыентацыяй аўтара на архіўныя матэрыялы і папракаюць у забыцці ім “Поўнага збору законаў Расійскай імперыі” або “Зборніка гістарычнага Расійскага таварыства”, якія, на іх думку, павінны быць першаснымі крыніцамі ў асвятленні тэмы. Па-першае, паколькі дысертацыя абагульняе папярэднія публікацыі аўтара ў выглядзе манаграфій або артыкулаў, то якраз там значная частка звестак абапіраецца на згаданыя зборы дакументаў. Паўтараць іх не мела сэнсу. Па-другое, нават сам тэрмін “першакрыніцы” дазваляе аддаць прыярытэт архіўным матэрыялам, паколькі па правілах архіяграфіі і дыпламатыкі менавіта ў іх утрымліваецца інфармацыя, якая часта скажаецца, скарачаецца або проста падаецца адвольна у публікацыях ці працах.

Апаненты з Гродна ўпікаюць мяне ў ігнараванні прац сваіх калег- сучаснікаў накшталт літоўскіх гісторыкаў (маецца на ўвазе Р. Шмігельскітэ), амерыканскіх (Р.Лорд, Н. Дэвіс), польскіх (П. Ясеніца), беларускіх (У. Емельянчык), расійскіх, тыпу напрацовак Інстытута Славяназнаўства і яго супрацоўнікаў. Крытычныя стрэлы, на жаль, не зусім па адрасу. Бо ў дысертацыі разглядаецца такая напрацоўка памянутага Інстытута, як выдадзеная ім у 1999 г.калектыўная праца пад назвай “История внешней политики России”. 3 прац П. Ясеніцы, JI. Лорда, У. Емельянчыка аўтарам запазычаны многія цікавыя факты у апошніх манаграфіях і зборніках дакументаў. Гэта няцяжка праверыць. Згодзен, што з пералічаных гісторыкаў сапраўды не выкарыстаны распрацоўкі Шмігельскітэ і Дэвіса. Аднак, якая карысць ад простага пераліку даследчыкаў, якія закраналі ці ўпаміналі тую ці іншую падзею, або тыя аспекты, што вызначаны у даследаванні? Сцвярджаю, што ніякай, акрамя задавальнення фармалістычнага падыходу. Таму рыгарыстычнымі лічу заявы аб тым, што еўрапейская і амерыканская літаратура пра падзелы Рэчы Паспалітай значна шырэй за тыя 330 найменняў, якія змешчаны у дадатку дысертацыі. Яе аўтар адназначна выказаўся ў працы за разгляд у першую чаргу змястоўных, фундаментальных даследаванняў у міравой гістарыяграфіі.

 Сапраўды, з майго поля зроку выпалі JI. Абецэдарскі і А. Ігнаценка. Так атрымалася таму, што іх творы, як я лічу, падпадаюць пад яўна ангажыраваныя распрацоўкі. Яны не выходзяць за межы пэўных гістарычных школ і распаўсюджаных апраўданняў саміх падзелаў або справядліваці іх наступстваў. Пра гэта дастаткова гаварылася і да Анішчанкі у адрас падобных гісторыкаў. Пра ідэйныя вытокі такіх напрацовак гаворыцца ў агульнай характарыстыцы дысертацыі.

Увогуле, папрок шаноўных апанентаў з Гродна ў ігнараванні мною сваіх калег лічу незаслужаным. Анішчанка мае дакладна 8 рэцэнзій на творы В. Голубева, У. Емельянчыка, В. Шаўкапляс, В. Шведа, П. Стэгнія, А. Казмерчыка, А. Замойскага, першы том “Гісторыі сялянства Беларусі”, дзе закрануты або спецыяльна разглядаюцца некаторыя абазначаныя ў дысертацыі праблемы. Гэтыя рэцэнзіі апублікаваны на Радзіме і за мяжой у навуковых часопісах, прычым досыць аператыўна, на працягу паўгода або года пасля выхаду аналізуемых твораў. А вось з часу выхаду у свет у 1996 г. першых прац Анішчанкі ніводны сучасны яму калега-беларус не ўважыў іх з’яўлення навуковай рэцэнзіяй. Не зрабілі гэтага і шаноўныя апаненты з Гродна, а менавіта сп.сп. С. Марозава і С. Сяльвестрава. Дык хто каго ігнаруе тады?

Тым не меней, водгук апаніруючай арганізацыі паходзіць з вуснаў кампетэнтных і дасведчаных спецыялістаў, якія прадуктыўна займаюцца рознымі аспектамі айчыннай гісторыі канца 18 — сярэдзіны 19 стст. 3 выказаных імі заўваг, як мне падаецца, відаць занадта фармалізаваны падыход да фарміравання крыніцазнаўчай базы даследавання або гістарыяграфічнага агляду. Нельга сумнявацца у іх добрым знаёмстве з прадстаўленай дысертацыяй менавіта пры такіх адносінах да яе. Таму я вельмі удзячны ім за адрасную крытыку.

Суіскальнік    Я. К. Анішчанка

Подпіс Я. К. Анішчанкі і змест адказу сведчу

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый        1.1. Багдановіч

Адказ суіскальніка Я. К. Анішчайкі на заўвагі афіцыйнага апанента М. М. Забаўскага на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02. 21. 03 пры БДПУ 21 мая 2004 г.

Дзякую шаноўнаму апаненту за ўважлівыя адносіны да маёй працы і выяўленыя ў ёй недахопы, адносна якіх магу сказаць наступнае.

Практычная адсутнасць у даследаванні крыніц з польскіх архіваў вынікае не толькі з зразумелых цяжкасцяў пры іх наведаванні. У агульнай характарыстыцы дысертацыі агаварваецца, што аўтар у гэтым пытанні абапіраеца на безумоўныя дасягненні польскіх калег, якія даўно і змястоўна распрацоўваюць гэтыя крыніцы. Дастаткова карэкціраваць іх на падставе слаба распрацаваных архіваў Мінска і Масквы. Гістарыяграфічны агляд, здаецца, падкрэслівае гэтую акалічнасць разам з тым, што ў дадатку працы спасылкі на польскамоўную літаратуру праблемы займаюць бадай палову усіх пазіцый.

Шаноўны апанент лічыць бездоказным сцвярджэнне ў II главе дысертацыі пра страх сеймавых паслоў перад разняволеннем сялян пры іх схіленні ў іншавер’е, а дакладней - у праваслаўе. Гаворка ідзе пра сейм 1766 г. Лічу, што ў адпаведным месцы (стар. 58) ясна гаворыцца аб тым, што расійскі Сінод у студзені 1766 г. папярэдзіў канфедэрацыю ВКЛ і надыходзячы сейм аб сваім намеры дабівацца рэлігійна-грамадзянскіх правоў для ўсіх некаталікоў. Гэтыя патрабаванні былі ўспрыняты кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай як жаданне ліквідаваць “падданства” сялян (там жа, стар. 58). Там жа гаворыцца і пра контрагітацыю каталіцкага епіскапа I. Масальскага сярод духавенства BKJI у падобным духу. Следам пералічаны наказы наказы мясцовых шляхецкіх сеймікаў паслам на сейм, у якіх таксама гучаць забароны абмяркоўваць спробы вызвалення прыгонных у выглядзе прадастаўлення ім пэўных правоў і свабод. Сейм адхіліў такое абмеркаванне дысідэнцкай справы менавіта з боязі ўраўноўваць сялян у правах з пануючым саслоў’ем.

Заўвага аб тым, што ў дысертацыі не акцэнтавана ўвага на падпарадкаванні Расійскай імперыі зямель BKJI, здаецца не зусім карэктнай. I мэта, і структура, і задачы дысертацыі падпарадкаваны якраз асвятленню гэтага пытання. Шаноўны апанент, відаць, мае на ўвазе тое, што шляхта беларускіх зямель у разглядаемы час часта называла сябе палякамі, а землі княства “польскімі”.

Асаблівасці ў падпарадкаванні беларускіх зямель уладам Расіі пасля кожнага з падзелаў Рэчы Паспалітай прадстаўлены ў дысертацыі сапраўды нераўнамерна. Гэта паходзіць з рэчаіснасці. Да прыкладу, пасля першага падзелу (1772 г.) і да апошняга (1795 г.) у самадзяржаўя было амаль 20 год для ажыццяўлення сваіх палітычных, эканамічных, канфесійных і іншых мерапрыемстваў на абшары BKЛ, які быў далучаны першым да імперыі. Пасля другога падзелу (1793 г.) новы ўрад меў ужо 2 гады, а пасля трэцяга (1795 г.) усяго год на ўладкаванне набытага. У выніку палітыцы самадзяржаўя на тэрыторыі першага далучэння крыніцы дазволілі адвесці цэлую главу дысертацыі. Думаю, гэта слушна і таму, што тут за такі працяглы час былі выпрабаваны асноўныя сродкі і метады палітыкі царызму, якія затым паўтарыліся на абшарах апошніх падзелаў. Пры напісанні дысертацыі бачылася істотна важным вылучыць агульнае і адметнае ў мерапрыемствах самадзяржаўя на набытых ім землях Беларусі пасля кожнага падзелу Рэчы Паспалітай, чаму спецыяльна прысвечаны асобныя параграфы працы.

Што тычыцца невыразнай ацэнкі паўстання 1794 г. у ВКЛ у главе V. Я не спяшаюся і зараз з такой сінтэтычнай і адназначнай ацэнкай нават маючы надрукаванымі пад уласнай рэдакцыяй 3 зборнікі дакументаў пра гэтае паўстанне. Працяг іх будзе, што вымушае пакуль да ўзважаных ацэнак і выяўлення асаблівасцяў гэтага паўстання ў BKЛ. Аднак ужо надрукаванае дазваляе не падзяляць распаўсюджаныя сцвярджэнні пра радыкалізм яго ў параўнанні з дзеяннямі паплечнікаў у Кароне на чале з Т. Касцюшкам.

Крыўдны рыгарызм адносна грамадска-палітычных дзеячоў Рэчы Паспалітай у параўнанні з характарыстыкай расійскіх адміністратараў па тэксту дысертацыі магу сказаць наступнае. Пры напісанні працы “Інкарпарацыя”, якая ў многім абагулена ў прадстаўленай дысертацыі, было налічана больш 2 тыс. удзельнікаў сеймаў Рэчы Паспалітай ад ВКЛ, выбарчых сеймікаў шляхты, мясцовых канфедэрацый. Прыведзены спіс прозвішчаў пры тым заняў амаль трэць аб’ёму працы. У такім разе слушна спытаць — а колькі месца ў дысертацыі заняў бы падобны пералік, а тым больш падрабязная характарыстыка гэтых асоб?

Або возьмем другі прыклад. Нядаўна пачаў выходзіць шматтомны зборнік даведак пад рэдакцыяй польскага гісторыка Бардаха пад назвай “Ураднікі і дыгнітары ВКЛ” у 18 ст. У зборніку прыводзяцца біяграфічныя спраўкі па кожнаму ваяводству і павету ВКЛ пра земскіх і гродскіх суддзяў, падкаморыяў, харунжых, скарбнікаў і г. д., якія так або інакш фігуравалі ў палітычным жыцці краіны. Бардах плануе выдаць ці не 10 тамоў такіх даведак, кожны па 250- 350 старонак тэксту, што раўназначна аб’ёму дысертацыі. Аднак пры гэтым паўстае пытанне - чаму гэтую праблематыку айчыннай гісторыі распрацоўвае польскі даследчык і чаму яе абміналі савецкія або не распрацоўваюць сучасныя беларускія гісторыкі?

Усведамляючы гаротны стан у даследаванні падобных сюжэтаў, я вымушаны абмежаваць свае высілкі ацэнкай паводзін найбольш значных, уплывовых фігурантаў палітычнага жыцця ВКЛ у разглядаемы перыяд, тыпу К. Радзівіла, Масальскіх, Агінскіх, Касакоўскіх і г. д. Здаецца, што іх учынкі дастаткова выразна прасочваюцца ў дысертацыі на ўсім храналагічным абсягу даследавання. Не меней важна і тое, што гэтыя асобы выступалі публічна ад імя усёй шляхты ВКЛ або нават Айчыны. Іх грамадска-палітычная пазіцыя робіца з гэтага паказальнай і прадстаўнічай. Можна не сумнявацца ў тым, што належныя генеалагічныя распрацоўкі ў хуткім часе паспрыяюць ліквідацыіподобных белых плямаў і пытанняў. Шкада толькі, што беларускія гісторыкі не ідуць на чале гэтых намаганняў.Дзякуй за ўвагу.

Суіскальнік                                                               Я. К. Анішчанка

Подпіс Я. К. Анішчанкі і змест адказу

сцвярджаю

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый                                1.1. Багдановіч

Форма 3.7

Вопіс

дакументаў атэстацыйнай справы

Анішчанка Яўгена Канстанцінавіча

№ п/п Назва дакументаў Колькасць лістоў Нумар лістоў з 1 па 76
1 Суправаджальнае пісьмо 1 1
2 Даведка па форме 3.5 а 1 2
3 Асабовы лісток па ўліку кадраў 2 3-4
4 Аўтарэферат дысертацыі 18 5-22
5 Пратакол № 4 пасяджэння Савета па абароне дысертацый Д 02. 21. ад 21 мая 2004 г. 19 23-41
6 Даклад суіскальніка Анішчанкі Я. К. 6 42-47
7 Водзыў афіцыйнага апанента, доктара гістарычных навук, прафесара Забаўскага М.М. (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка) 7 48-54
8 Водзыў афіцыйнага апанента, доктара гістарычных навук, прафесара Гарбацкага А.А. (Брэсцкі дзяржаўны універсітэт) 5 55-59
9 Водзыў афіцыйнага апанента, доктара гістарычных навук, прафесара Вішнеўскага А.Ф. (Акадэмія міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь) 6 60-65
10 Водзыў апаніруючай арганізацыі – Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Я. Купалы 7 66-72
11 Заключэнне савета па абароне дысертацый 3 73-75
12 Класіфікацыйныя адзнакі дысертацыі па форме 3. 6 1 76

Вучоны сакратар

па абароне дысертацый    І.І.Багдановіч

Форма 3.6

КВАЛІФІКАЦЫЙНЫЯ АДЗНАКІ ДЫСЕРТАЦЫІ(кваліфікацыйныя адзнакі дысертацыі, зацверджаныя саветам, для інфармацыйнай сістэмы ВАК Беларусі прыводзяцца ў адпаведнасці з заключением савета па абороне дысертацый)

Старшыня савета па абаронедысертацый                  А.М.Люты

Вучонысакратар савета па абароне дысертацый       І.І.Багдановіч

Тлумачэнні:

3 кожнай групы кваліфікацыйных адзнак дысертацыі савет выбірае адну кваліфікацыйную адзнаку з прыведзенага ніжэй пераліку:

Пералік кваліфікацыйных адзнак

1.*Характар вынікаў дысертацыі

1.0 Новыя навукова абгрунтаваныя вынікі, якія вырашаюцъ буйную навуковую праблему.

1.2 Новыя навукова абгрунтаваныя вынікі, выкарыстанне якіх забяспечвае вырашэнне буйной прыкладной праблемы.

1.3 Новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя і (або) эксперыментальныя вынікі, сукупнасць якіх зяўляецца буйным дасягненнем у развіцці канкрэтных навуковых напрамкаў.

  1. **                  Характар вынікаў дысертацыі
  2. Новыя навукова абгрунтаваныя вынікі, якія вырашаюць вырашаюць важную навуковую задачу.
  3. Новыя навукова абгрунтаваныя вынікі, выкарыстанне якіх забяспечвае вырашэнне важнай прыкладной задачы.
  4. Новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя і (або) эксперыментальньгя вынікі,сукупнасць якіх мае важнае значэнне для развіцця канкрэтных навуковыхнапрамкаў.
  5. Узровень навізны вынікаў дысертацыі
  6. Вынікі з’яўляюцца новымі.

2: 2.Асобныя вынікі не новыя.

  1. Значная частка вынікаў не новая.
  2. Каштоўнасць вынікаў дысертацыі
  3. Вельмі высокая.

3.2. Высокая.

3.3. Не вельмі высокая.

  1. Сувязь тэмы дысертацыі з планавымі даследаваннямі
  2. Тэма ўваходзіць у праграму міжнародных даследаванняў.
  3. Тэма ўваходзіць у дзяржаўную праграму даследаванняў.

4.3.Тэма ўваходзіць у галіновую праграму, планы акадэмііі навук, планы МНТК, МДА або ў тэматычны план арганізацыі.

  1. Ініцыятыўная работа.
  2. Узровень выкарыстання вынікаў дысертацыі
  3. На міждзяржаўным узроўні.
  4. На міжгаліновым узроўні.

5.3. У маштабах галіны.

  1. У рамках арганізацыі.

5.5. Дакументы аб выкарыстанні адсутнічаюць.

  1. Рэкамендацыі па пашыранаму выкарыстанню вынікаў дысертацыі

6.1. Патрабуе пашыранага выкарыстання.

  1. Не патрабус пашыранага выкарыстання.
  2. Прыкладныя вынікі
  3. Методыкі
  4. Тэхналогіі
  5. Новыя матерыялы
  6. Прыборы, абсталяванне
  7. Праграмы
  8. Гатункі
  9. Асяродкі
  10. Геаграфічныя, тэктанічныя. геалагічныя і іншыя карты, схемы
  11. Іншыя прыкладныя вынікі
  12. Агульная адзнака

8. Выдатна

  1. Добра

8.3. Задавальняюча

Тлумачэнні:

* Для доктарскай дысертацыі.

** Длякандыдацкай дысертацыі.

Для вызначэння ступені навуковай, практычнай і эканамічнай значнасці дысертацыі рэкамендуецца карыстацца Палажэннем аб адзнаке вынікаў навуковай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.07.1997 г.914

Пасля абароны з М. Пліска і І. Хусаінавым зайшлі ў кафэ і я пачаставаў іх кавай. Тым і закончылася свята маёй паспяховай абароны.

1.06. 2004 г. перадаў усе належныя дакументы І. Пашновай

3.06. 2004 г. Люты падпісаў паперы і прапанаваў мне кафедру, здаецца па культуры. Я адказаў, што трэба пачакаць выніку у ВАК, паколькі кіраваць кафедрай, на мой погляд, прыстала доктару. Забаўскі таксама прасіў згадзіцца на месца загадчыка кафедры у “танкістаў”. Яму паўтарыў адказ.

Днямі на адрас “танкістаў” доктарка з Польскай акадэміі Соф’я Зялінская з Польшчы і Барыс Носаў з Інстытута славяназнаўства Масквы прыслалі свае водгукі на маю дысертацыю. На жаль, думкі гэтых вядучых спецыялістаў на праблеме першага падзела Рэчы Паспалітай, не памясцілі ў лік справаводства для ВАК. Я сам не паспеў зняць з іх копіі, але ведаю, што водгукі яны напісалі цалкам станоўчыя.

9.06.2004 г. І. Пашнова занесла справаводства з абароны у ВАК.

На 17.11. 2004 г. быў назначаны экспертны савет ВАК, куды запрасілі і мяне.