Аўтарэферат на кн. Беларусь у часы Кацярыны 11
- Подробности
- Опубликовано: 08.02.2016 16:51
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 1306
ГІСТОРЫЯ
Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772 —1796 гады) /Пад рэд. У.А. Сосна. — Мн.: Веды, 1998. — 220 с.
Як зазначаецца ўанатацыі, на падставе некалі сакрэтных спраў уладных органаў, у манаграфіі разгорнута шматпланавая карціна ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі па выніках першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Праца складаецца з уступа, трох раздзелаў (“Пачатак інкарпарацыі”, “Станаўленне рускай адміністрацыі”, “Сацыяльны лад і палітыка ўрада”) і заключэння.
Ва ўступе гаворыцца аб існаванні пастаяннай цікавасці да падзелаў Рэчы Паспалітай з часу іх здзяйснення і даецца кароткі агляд адпаведнай літаратуры. Апошнюю аўтар умоўна падзяляе на дзве дактрынальныя школы. Адны гісторыкі выводзяць падзелы з канцэпцыі фатальнага скону Рэчы Паспалітай, а другія лічаць іх следствам знешняга гвалту суседзяў. На падставе гэтых падыходаў і класічных твораў пладаносяць шматлікія кампіляцыі, якія аўтары прыстасоўваюць да палітыка- ідэалагічных патрабаванняў моманту. Сучасная публіцыстыка недалёка адышла ад савецкай гістарыяграфіі, якая ў цэнтр увагі ставіла пытанне аб прагрэсіўнасці і рэакцыйнасці падзелаў для лёсу беларускіх зямель. Сваю задачу аўтар бачыць у асвятленні сфер, тэмпаў і шляхоў далучэння гэтых зямель незалежна ад таго, на карысць якога стэрэатыпа “працуе” дакументальны матэрыял. Манаграфія будуецца пераважна на крыніцах з Расійскага дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве, што само па сабе варта з пункту гледжання аналізу менавіта палітыкі царскай Расіі і наступстваў падзелаў пад час царавання імператрыцы Кацярыны II.
Першы раздзел прысвечаны перадумовам першага падзелу і складаецца з трох главаў. У першай главе “Падрыхтоўка далучэння” вылучаецца прага да гегемоніі варагуючых партый магнатаў Рэчы Паспалітай, якія звярталіся за знешняй падтрымкай для перамогі сапернікаў. Агрэсіўныя суседзі карысталіся сітуацыяй для замацавання ўласнага пераважнага ўплыву ў дзяржаве. У гэтых акалічнасцях расійская манархія імкнулася замацаваць у канстытуцыі краіны сваё вечнае права ахоўніцы (пратэктарату) існуючага ладу, каб гаспадарыць уРэчы Паспалітай незалежна ад хістанняў караля і ненадзейных саюзнікаў. 3 канца 1770 г. рускі царызм заняўся канкрэтнай падрыхтоўкай акупацыі ўсходнебеларускай долі набыцця згодна дамоўленасці з прускім дваром, а таксама пошукам дакументальнага абгрунтавання захопу. Восенню 1771 г. на ўсходнебеларускі абшар быў уведзены 10-тысячны акупацыйны корпус з мэтай вынішчэння збройнага супраціўлення мясцовых канфедэратаў і канчатковага замацавання на набытым. У маі 1772 г. царыца ўхваліла першы план русіфікацыйных мерапрысмсгваў, які стаў ажыццяўляцца з верасия 1772 г. у якасці пазітыўнай місіі Расіі першым генерал-губернатарам (намеснікам царыцы) беларускіх губерняў З.Р. Чарнышовым.
Другая глава “Першыя агульныя мерапрыемствы” асвятляе першыя ўрадавыя акцыі адносна розных сацыяльных колаў у пытаннях падаткаабкладання, гандлю, саслоўных правоў, судаводства, канфесіянальнай структуры, якія даволі аператыўна праводзіліся праз апісанне тэрыторыі і рэвізію насельніцтва. У гэты час урад адсэпараваў уніяцкую духоўную іерархію ад каталіцкай і тым самым развязаў сабе рукі для абарачэння уніятаў у праваслаўе. Хаця за ўсемі насельнікамі захоўваліся ранейшыя саслоўныя правы, аднак з 1773 г. шляхта мусіла дакументальна падцвердзіць сваё прывілеяванае паходжанне і непадаткавае становішча, што паклала пачатак яе падзелу на старадаўняе шляхецтва і сапраўднае дваранства Расіі. Першымі актамі царызм назваў далучаную тэрыторыю Беларуссю, беларускімі губерніямі, але не зрабіў гэта абавязковай нормай афіцыйнага ўжытку.
Трэцяя глава “Вайсковая ахова” падае падрабязную характарыстыку прыкладна 44 палкоў, якія былі дыслацыраваны на занятым абшары. У 1795 г. прыкладна 20% акупацыйных войскаў стаяла на ўсходнебеларускай зямлі. 3-за боязі ўцёкаў сялян, урад не ўводзіў тут рэкрутчыны і камплектаваў вайсковыя адзінкі шляхам вярбоўкі вольных людзей і ўцекачоў. На такіх пачатках ствараліся шляхецкія харугвы. У адпаведнасці з пятроўскай сістэмай тэрытарыяльнага камплектавання складаліся так званая “Беларуская” дывізія, віцебскія і полацкія палкі, аднак беларусы не састаўлялі асноўны іх кантынгент. Размешчаныя войскі з’яўлялісязначным спажыўцом сельскагаспадарчай прадукцыі. Харчаванне іх стымулявала развіццё паншчынна-фальварачнай гаспадаркі, а таму мясцовае панства цярпела ваенную прысутнасць Расіі.
У другім раздзеле разглядаюцца пытанні арганізацыі новай улады на розных узроўнях. У першай главе “Новы тэрытарыяльны падзел” аналізуецца размеркаванне апанаваных зямель паміж новаўтворанымі Магілёўскай і Пскоўскай губерніямі адпаведна з планам хуткай іх інкарпарацыі і уніфікацыі. Папярэдні аднімістрацыйны лад Рэчы стр. 128Паспалітай быў скасаваны, каб адразу насадзіць рускую адміністрацыю. Усталяванне новай мяжы праводзілася з шантажом дляхуткага атрымання згоды надыходзячага сейма Рэчы Паспалітай. Тэрытарыяльиая рэарганізацыя супала з рэалізацыяй губернскай рэформы 1775 г., калі ўрад адмовіўся ад спроб спалучэння ў межах Пскоўскай губерні тыпова рускіх і мясцова-“польскіх” правінцый. У 1776 г. з Пскоўскай губерні была выдзелена Полацкая губернія (намесніцтва). Тым не меней і Магілёўская і Полацкая губерні надалей атрымалі асобны тэрытарыяльны статус у складзе Расійскай імперыі, што прасочваецца па розных галінах кіравання імі.
У другой главе “Арганізацыя кіравання і суда” разглядаецца размеркаванне ўладных функцый паміж адміністрацыяй губерній- паветаў, сканцэнтраванай у руках выключна рускіх выхадцаў, і судаводствам, якое пакідалася на папярэдніх правах мясцоваму панству- шляхце. Даецца характарыстыка штатнаму складу адміністрацыйна- судовых устаноў у адпаведнасці з этапамі іх фарміравання, вайсковага, грашовага і харчовага забеспячэння. Спачатку ўрад намагаўся кіраваць цэнтралізавана і сваімі стаўленнікамі строга на вялікарасійскі ўзор у межах трохзвеннай сістэмы (губернія — правінцыя — павет). Аднак аддзяліць суд ад адміністрацыі не ўдалося. Пры рэалізацыі губернскай рэформы 1775 г. урад перайшоў да спалучэння ў межах двухзвеннай сістэмы (губернія — павет) назначэнства чыноўнікаў з саслоўнымі выбарамі на пасады. Апеляцыйны парадак справаводства выключыў спаборніцтва бакоў і забяспечыў залежнасць судаводства ад вярхоўнай адміністрацыі. Таму дэкларацыя аб захаванні мясцовага права, пад чым відаць разумеўся Статут Вялікага княства Літоўскага, засталася фікцыяй.
Глава трэцяя “Вярхі — намеснікі і губернатары” падае персанальную характарыстьпсу ўсіх магілёўска-полацкіх губернатараў і іх намеснікаў, прычым са скарыстаннем малавядомых архіўных звестак. У главе чацвёртай “Нізы — чыноўніцкія кадры” ўвага канцэнтруецца на пытаннях фінансавага, матэрыяльнага і жыллёвага ўладкавання чыноўніцтва (пракурораў, ваяводаў, камісараў), стасункаў паміж імі,узгаднення функцый і справаводства. Тут жа падрабязна асвятляецца канфлікт з нагоды скасавання ў 1778 г. самадзейнасці ранейшых шляхецкіх сходаў (сеймікаў) пры ўвядзенні цэнтралізаванай працэдуры выбараў у судовыя інстанцыі губерняў і паветаў. Па выніках гэтых выбараў у дзвюх губернях на 324 назначаныя зверху асобы прыходзілася 870 мясцовых выбраннікаў, якія да ўсяго прапушчалі праз сіта спецыяльнага цырыманіялу і маёмасці цэнз. Мясцовая знаць сцішыла стр. 130 сваю фронду, як толькі атрымала без выбараў ганаровыя званні саветнікаў, асэсараў і сакратароў. Пры далейшых выбарах мясцовыя прадстаўнікі свядома інтэгруюцца ва ўладныя струкгуры дзеля набыцця правоў дваранства. Многія з іх захоўвалі старадаўнія тытулы для вылучэння асабістай годнасці і недатыкальнасці. У 90-я гады царызмперайшоў да прамога звальнення мясцовых выбраннікаў зарозныяпарушэнні і злоўжыванні.
Трэці раздзел пачынаецца главой “Рэгуляванне адносін на вссцы”. Тут адзначаецца, што пад час далучэння каля 62% сялян належала панам (астатнія 8% — духавенству, 30% — дзяржаве), а каля 70% іх адбывала паншчыну. 3 гэтага вынікае, што фальварачна-пангшчынная гаспадарчая сістэма эксплуатацыі не была новаўвядзеннем царскай Расіі, якая, аднак, імкнулася забраць ва ўладальнікаў права смяротнага пакарання і рэгламентаваць панскае свавольства. Найбольш гэта ўдалося адносна дзяржаўных сялян, з якіх 80% было раздадзена ў вечнаспадчынную ўласнасць рускім асобам, а 7% пакінулі ранейшым пасэсарам па пісьмовых дамовах з казённымі палатамі. На прыкладзе Меркулавіцкага і Рачанскага старостваў паказаны намаганні па ўвядзенню “чалавекалюбнага” кіравання ў казённай вёсцы. Выдзелены захад адміністрацыі Магілёўскай эканоміі па скасаванню фальваркаў і перадачы панскага заворвання сялянам. Падрабязна разглядаецца разбор Сенатам маёмасна-фінансавых спрэчак землеўладальнікаў, якія тычыліся пераважна спадчыннасці закладзенай маёмасці. Робіцца выснова, што царызм не жадаў афіцыйна прызнаваць Статут Вялікага княства Літоўскага, паколькі той апекаваў за спадчыннасцю ўладанняў праз выкуп, неакрэсленытэрмінам. Ураджаклапаціўсянедатыкальнасцю канфіскаваных і падараваных маёнткаў, што і здзейсніў шляхам Генеральнага межавання ўсіх уладанняў у 1783 — 1785 гг. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў часовае трыманне пад залог прыватнаўласніцкіх сялян. 3-за гэтага арандатарамі маглі быць толькі дваране, што садзейнічала руйнаванню павіннасцяў дзяржаўных і памешчыцкіх прыгонных, пашырэнню паншчыннага гаспадарання.
Наступная глава “Аправаслаўленне уніятаў" прысвечана пытанню, якім шляхам царызм спрабаваў абмежаваць уладу вотчыннікаў, якім пакінуў большасць беларускага сялянства. Сродкам гэтага была абрана рэлігійная канверсія або перавод сялян, пераважна уніяцкага вызнання, ў праваслаўе, бо ў Пецярбургу цвёрда лічылі, што вяртаюць землі спрадвеку населеныяплаваслаўнымі. якіх каталікі прымусам або падманаім звялі да уніі. Аднак захады праваслаўнага ўладыкі Г.Каніскага стр. 131 дабіцца масавага вяртання ў набоскасцьне далі вынікаў, боўрадабяцаў не кранаць існуючую канфесіянальную структуру, аміждзяржаўная дамова з Рэччу Паспалітай патрабавала вызначыць добраахвотнаежаданне прыхаджан. Толькізрабіўшы пасаду уніяцкага ўладыкі вакантнай, урад у 1780 г. павёў імклівую атаку науніяцкую царкву. На працягу наступных чатырох гадоў удалосяаправаславіць 80 прыходаў з 122746 вернікамі. Палова прыходаў засталіся па-ранейшаму уніяцкімі і іх супраціўленне не ўдалося зламаць прычарговым наступе ў 1795 г. Таму ўрад перайшоў ад палітыкі знішчэння уніяцтва да аховы яго дзеля беззваротнасці вынікаў канверсііі недапушчэнняадваротных рухаў. Таму марнымі аказаліся і спробы прадставіць далучаныя землі як населеныя адзінаверцаміі, тамуж, спрадвеку рускімі.
Глава трэцяя “Увядзенне мяжы аселасці” раскрывае палітыку расійскіх улад у адносінах да яўрэяў, якім адразу ў 1772 г. забаранілі ўязджаць углыб Расіі. У якасці асобнай падаткавай групы ім захавалі кагальную сістэму самакіравання, якую размеркавалі паміж губерніямі і паветамі на нарадзе 1773 г. у Полацку. У далейшым паміж дваранстаам і гарадамі разгарнулася барацьба за яўрэяў-падаткаплацельшчыкаў. Вялася яна вакол прапінацыі, паколькі вінакурныя пошліны спаганяліся з рэвізскіх душ. У 1779 г. урад дазволіў яўрэям запісвацца ў гарадское мяшчанства і купецтва, аднак хрысціянскія вярхі магістратаў не дапусцілі яурэяў да раўнапраўнага ўдзелу ў гарадскім самакіраванні. У гэты час узрастаў ганддёвы дысбаланс імперыі, і беларускія яўрэі апынуліся ў цэнтры следстваў вакол фальшываманецтва і кантрабанды на сухапутных мытнях, у тым ліку талачынскай. Яўрэяў абвінавацілі ў дэмпінгавым гандлі забароненымі таварамі і падрыве расійскіх фінансаў. У1789 г. урад намерыўся выканаць рэвізію гандлёвых цэнтраў Расіі для выкрыцця кантрабанды, што напалохала расійскае купецтва. Па хадайніцтву маскоўскіх купцоў урад у 1791 г. афіцыйна дазволіў яўрэям жьщь, гандляваць і карыстацца купецка-мяшчанскімі выгодамі толькі ў межах беларускіх намесніцтваў. Так была ўсталявана мяжа яўрэйскай аселасці.
У заключэнні аўтар разважае над узаемасувяззю разгледжаных працэсаў і адзначае, што ў цэлым царскі ўрад дзейнічаў на далучаных землях Беларусі больш як кансерватар, чым рэфарматар і пераўтваральшк. Менавіта ў такім рэчьппчы і вырашаецца ім дылема аб прагрэсіўнасці і рэакцыйнасці далучэння 1772 г.
Я.К. Анішчанка, кандыдат гістарычных навук
Беларусістыка. Рэфератыўны зборнік. № 30. Гуманітарныя і сацыяльныя навукі. Мн., 1999. С. 127-131