Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі. Гутарка

Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі:

чым тое скончылася ў XVIIIст.?

Спачатку Расія атрымала магчымасць уводзіць войскі па патрэбе. Пасля — права размяшчаць іх пастаянна. Каб нарэшце паралізаваць дзяржапарат Рэчы Паспалітай.

Дэсант 6000 расійскіх вайскоўцаў на вучэнні ў Беларусь выклікаў увагу і часам пратэсты. Ён прыцягнуў увагу да вайсковых адносінаў з Расіяй — суседкай, якая 200 гадоў акупавала Беларусь.Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі пачалася даўно. Яна мае сваю гісторыю і шэраг прычьн. Мы пагутарылі на гэтую тэму з гісторыкам Яўгенам Анішчанкам.

«НН»: Спадар Яўген, з якога часу можна гаварыць аб пачатку прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі?

Я.А: Пачаткам юрыдычна аформленай расійскай прысутнасці можна лічыць 1717 год. Тады адбыўся так званы «Нямы сейм», дзе цар Пётр I атрымаў дазвол на часовы ўвод сваіх войскаў на тэрьггорыю Рэчы Паспалітай у выпадку ваеннай небяспекі для Расійскай імперыі. Унутраныя спрэчкі паміж магнацкімі родамі Рэчы Паспалітай дазволілі Расіі ўмяшацца ў справы краіны.

«НН»: А пачынаючы з якога часу расійскія войскі пастаянна знаходзілісяна нашых землях?

Я.А: Ад 1768 года. Незадоўга перад першым падзелам Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына II змаглазнайсці падтрымку ў магнацкага родуЧаргарыйскіх, з дапамогай якіх быў атрыманылегальны сгатус для расійскіх вайсковых адзінак.

«НН: Чаму вайсковая прысутнасць на беларускіх землях мела такое вялі- кае значэнне для Масквы?

ЯА: Прычына была перадусім геапалітычнай. Расія прагнула ўдзелу ў еўрапейскіх справах. Еўропа заўсёды падазрона ставілася да Расіі. Легальна трымаючы свае юйскі на тэрыторыі еўрапейскай краіны, якой у той час з’яўлялася Рэч Паспалітая, Расійская імперыя магла павялічыць свой уплыў на еўрапейскую палітыку.

«НН»: Што адбывалася з расійскімі войскамі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай? Якую ролю яны адыгрывалі на беларускіх тэрыторыях?

ЯА: Пасля падзелаў месцамі іх дыслакацыі былі павятовыя і губернскія цэнтры — Кобрын, Ліда, Ваўкавыск і іншыя. Пазней, з мэтай ізаляцыі расійскіх вайскоўцаў ад мясцовага насельніцгва, ад яго ўплыву, былі пабудаваныя вялікія гарнізоны з лазарэтамі і іншай інфраструкгурай у Бабруйску, Дзвінску, іншых месцах. Войска было апорай расійскай адміністрацыіі на землях Рэчы Паспалітай. Першымі чыноўнікамі былі менавіта расійскія вайскоўцы.

«НН»: Ці існавала розніца ў паводзінахрасійскіхвайскоўцаўуБеларусііў глыбіні Расійскай імперыі?

Я.А: Адносіны да насельніцтва акупаваных беларускіх зямель былі болып лагоднымі, чым у Расіі. Адміністрацыя ўлічвала той факт, пгго стаўленне да яе з боку карэннага насельніцва было насцярожаным.

АП

Наша Ніва. 16 верасня 2009 г. (35). С. 12