Пазнякоў В. Рэц. на кн. Беларусь у часы Кацярыны 11

Пазнякоў В. Анішчанка Я. Беларусь у часы Кацярыны II (1772-1796 гады).—Менск, 1998.

Рэдка калі на ніве беларускай гістарыяграфіі зьяўляюцца цалкам новыя дасьледаваньні, хай сабе й пазначаныя як «вучэбнае выданьне». Апошні казус зьвязаны, пэўна, з умовамі сеньняшняга кнігавыданьня, калі чыста дасьледчыцкія працы зь вялікай напругай пракладаюцьсабе дарогу. Кніга Яўгена Анішчанкі менавіта такая. Прызваньне аугара—шукаць новыя факты. У гэтай кнізе ён застаўся верным абранаму шляху. Праца каштоўная менавіта дзякуючы вялікаму фактычнаму матэрыялу, заабытаму уархівах. Вынікі ўражваюць.

Далучэньне Беяарусі да Расеі ў канцы XVIII ст. ніколі не было любімаю тэмай савецкіх гісторыкаў, нягледзячы на відавочны «сьвяточна-юбілейны» патэнцыял тэмы. За ўсе гады савецкай улады гадавіны далучэньня Беларусі да Расеі ніколісьвяточна не адзначаліся, як, прыкладам, далучэньнеЗаходняй Беларусі. Пэўна, калі савецкія ідэолягі пачыналі “раскопваць»тэму, дыкнапаверхнюбіўтакі бруд... Цяпер гэта рас- капаў Я Анішчанка. Назва ягонай кнігі шырэй за сам тэкст. Напраўдзе ў працы разглядаецца ня ўся Беларусь за часамі Кацярыны II, а толькі тэрыторыя «першага забору» — усходняя Беларусь. Прасочваюцца мэханізмы анэксіі і ўладараньня, усё раскладзена па паліцах, пра што сьведчаць разьдзелы «Падрыхтоўка далучэньня», «Першыя агульныя мерапрыемствы», «Вайсковая ахова», «Новы тэрытарыяльны падзел», «Арганізацыя кіраваньня і суда», «Вярхі - намесьнікі і губэрнатары», «Нізы - чыноўніцкія кадры», «Рэгуляваньне адносін на вёсцы», «Аправаслаўленьне ўніятаў», «Увядзеньне мяжы аселасьці». Збольшага, здаецца, нічога не забыта. Але кніга яшчэ раз паказала як мала ў нас дасьледавана Барская канфэдэрацыя. Са спасылкай на архіўныя дакумэнты сьцьвярджаецца, што канфэдэрацкія «партыі» налічвалі ў сярэднім 70 чалавек, а далей адзначаныя атрады ў 400 і 1500 чалавек.

Некаторыя польскія гісторыкі барацьбу гэтай канфэдэрацыі ставілі вышэй за Касьцюшкаўскае паўстаньне, і яе важнасць для разгляданай тэмы відавочная: як паўстаньне 1794 г. прывяло датрэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, так Барская канферацыя –дапершага.Трэбазьёй нештарабіць... '

Вайсковая тэта знайшла паважнае месцанастаронках кнігі, 6о праблема далучэньня Беларусі да Расеі патрабуе дасьледаваньня дзяржаўнага гвалту. Аўтарам зробленыя важныя высновы:урад Кацярыны II так і ня ўвёў пасьля першага падзелу рэкруцкую павіннасьць, бо асьцерагаўся ўцёкаў сялян і шляхты за мяжу, на астатнюю тэрыторыю Беларусі; так, у расейскім войску зьявіліся беларускія па назьве часткі, але толькі па назьве. Мясцовая шляхта цярпела раскватараваньне расейскага войска, бо, нягледзячы на шматлікія цяжкасъці ад гэтага, усе ж мела свой прыбытак ад паставак харчу, фуражу і г д. І яшчэ факты. Царызм выводзіў прэтэнзіі на землі першага падзелу зь іх належнасьці Расеі ў 1523 г. Дата загадкавая. на жаль, аўгарам не раскрытая.

У кнізе творчы мэтад аўтара распрацаваны поўнасьцю. Цяпер яго можна акрэсьліць: паляваньне за нікому не вядомымі гістарычнымі фактамі. Знайсьці іх можна пераважна ў маскоўскіх архівах. Таму у кнізебезьліч спасылак на гэтыя архіўныядакумэнты, вялізная колькасьць інфармацыі, часам другаснай. Але што ў наш час можна знайсыіі ўархівах? Пераважнабудзённыя справы, факты й факцікі пра функцыянаванне дзяржаўнага мэханізму. Так на  сьвятло выведзеная голая праўда, праўда пра дзяржаўнасць і палітыку, а тыя, як вядома, -справы брудныя. Калі б аўтарам былі скарыстаныя іншыя крыніцы (ліставаньне, мэмуары і г.д.), карціна атрымалася б больш жыцярадасная. але гэтыя крыніцы ўжо апублікаваныя, даўно вядомыя гісторыкам.

Праца ў расейскіх архівах моцна адбілася на тэксьце кнігі. Аўтар ідзе за архіўнай тэрміналёгіяй і шырока выкарыстоўвае яе у беларускім тэксьце; пэўна, можна было б выпрацаваць (і ўспомніць) сваю, беларускую. Адкуль зьявіліся шматлікія «Ёзафы»? Літаратурнаерэдагаваньне кнігі і карэктура ніжэй усякай крытыкі, бо відавочна. што кніга не прайшла ні таго, ні другога. Аўтар старанна пазьбягае падвойнага «нн», адсюль паўсюдна словы «сененскі», «адзінапляменік» ды інш. Гэта недаравальна для «вучэбнага выданьня» і для любога выдавецтва, тым больш, калі яно называе сябе «беды». Падаецца, што хібы мовы й цяжкасьці стылю не перашкодзяць гісторыкам яшчэ шмат часу прымаць працу Я. Анішчанкі за незаменную крыніцу ведаў пра нашу гісторыю. А на ідэі сьвята далучэньня Беларусі да Расеі можна канчатковапаставіцькрыж.

Валеры Пазьнякоў

Наша Ніва 23 лістапада 1998 г. стар. 12