рецензия на книгу Б. Носова "Установление российского ...."

НА ШЛЯХУ ДА ГЕГЕМОНІІ

(рэц. на кн.) Носов Б. В. Установление российского господства в Речи Посполитой 1756-1768 гг. М., Индрик, 2004. 728 стр.

Назва гэтай грувастай кнігі досыць трапна перадае яе змест. Аўтар – намеснік дырэктара Інстытута Славяназнаўства Расійскай акадэміі навук–паставіў сваёй мэтай спецыяльна даследваць галоўныя этапы палітыкі Расіі ў Рэчы Паспалітай (Польшчы) з пачатку Сямігадовай вайны да атрымання ёю на сейме 1767-1768 г. ролі гаранта польской канстытуцыі. Праца падзелена на дзве часткі з 16 главаў, мяжой якіх з’яўляецца сейм 1766 г., на якім Расіі не ўдалося адразу рэалізаваць свае планы.

У манаграфіі адсутнічае прынятыя у такіх выпадках гістарыяграфічны агляд і заключэнне. Таму чытач вымушаны самастойна рабіць абагульненні па тых вывадах і назіраннях, якія раскіданы аўтарам па асобных главах працы. Носаў адразу адзначыў дастатковую распрацаванасць пытання пра заняпад Рэчы Паспалітай у еўрапейскай літаратуры і заявіў, што збіраецца спецыяльна разгледзіць  польска –расійскія адносіны 1756-1768 гг. не для “критики воззрений предшественников своих” ,а каб  “уточнить, а нередко и пересмотреть признанные концепции”(стр 9). Гэта арыентуе яго працу як раз на эрудыраванага чытача, які знаёмы з адпаведнай гістарыяграфіяй і яе канцэпцыямі.

Адну з такіх канцэпцый аўтар назваў адразу у выглядзе знакамітай анархіі, як крыніцы заняпаду Рэчы Паспалітай. Аднак, калі ў свой час гэта анархія называлася крыніцай заняпаду і ўмяшальніцтва замежных дзяржаў, то Носаў, па-першае, падтрымлівае іх, гаворачы, что зрывы сеймаў вялі да “параліча” дзяржаўнага ладу (с. 86). Ён сцвярджае, што ў канцы 19 ст. быў “опровергнут” тэзіс пра дэструктыўную ролю анархіі і выдвінута канцэпцыя “естественного развития Польши и пагубного влияния внешних сил”, а менавіта ўмяшання “держав-захватчиков” з боку Расіі, Прусіі і Аўстрыі (стр.8). Цікава тое, што абедзьве гэтыя канцэпцыі ў роўнай сіле прысутнічаюць у кнізе і яе аўтар не займаецца іх трактоўкай. Больш таго, абвергнуты тэзіс аб анархіі ім самім  прымаецца ў якасці мэты расійскай палітыкі. Маўляў­ гэта быў выгадны інструмент палітычнай барацьбы і таму перманентна прысутнічаў у пазіцыі і дзяржаў-апекуноў і ўнутраных ігракоў, што азначала захаванне «политической анархии в Польше и устранение влияния в Речи Посполитой других великих держав».

Аднак наступны аналіз прыводзіць Носава да высновы, што лейтматывам, стрыжанем гэтай палітыкі было імкненне Расіі атрымаць “политическое доминирование в Польше”, замяніць шматбаковы міжнародны пратэктарат у адносінах да Рэчы Паспалітай на “исключительно российский” (стр.168) або дабіцца “собственной гегемонии в Речи Посполитой” (стр.62, 291).

Для доказу гэтага Носаў прыцягнуў як апублікаваныя крыніцы, так і малавядомыя дакументы з архіваў Масквы, Варшавы, Берліна, а шэраг паказальных дыпламатычных актаў змясціў у дадатку. Сярод скарыстаных крыніц, тым не меней, пераважаюць матэрыялы з Архіва знешняй палітыкі Расійскай імперыі, што робіць высновы аўтара прывязанымі да прадмету аналіза і таму дастаткова абгрунтаванымі. Агляд Носавым дзейнасці знешнепалітычнага ведамства Расіі ў Варшаве, Берліне і Вене падцвердзіў распаўсюджаныя ў папярэдняй гістарыяграфіі сцвярджэнні пра крызіс сістэмы міжнародных узаемаадносін, у рамках якой Расія дабілася сваіх знешнепалітычных прыярытэтаў дзякуючы звычайнаму патуральніцтву еўрапейскіх двароў. Носаў толькі падкрэслівае, што ранейшыя традыцыйныя гаранты Рэчы Паспалітай –Францыя і Аўстрыя –не “видели опастности в русской экспансии”(стр.171), а таму не імкнуліся супрацьстаяць усталяванню расійскага панавання ў рэспубліцы. Падазрэнні Францыі адносна пагрозы расчлянення Рэчы Паспалітай пры узвядзенні на трон залежнага ад Расіі караля Носаў назваў безсэнсоўнымі, паколькі яны не мелі “ннчего общего ни спланами Петербурга, ни со взаимоотношениями России и Пруссии по польским делам”(с. 132).Тым не менш, гаварыць пра поўную міжнародную ізаляцыю Рэчы Паспалітай не дазваляюць тыя месцы у манаграфіі, дзе аўтар піша пра апеляцыю самой Расіі да Англіі, Даніі, Швецыі ў падтрымку сваіх аднабаковых планаў, у рамках т.зв Паўночнай сістэмы графа М. Паніна. К прыкладу, Носаў заяўляе, што рускі двор у сваім імкненні “устранить в Речи Посполитой всякое иностранное влияние, помимо российского,” у сваім непрыяцці польскіх рэформ выступаў заадно з суседзямі Польшчы, а тым самым “создавал почву для поддержания их политического влияния в стране” (637). У такім выпадку не можа быць і гаворкі пра нейкі крызіс міжнародных адносін або радыкальную перабудову яе канструкцыі. Тым не меней, пры гэтых сцвярджэннях аўтар адыходзіць ад сваіх жа ранейшых заяў аб тым, што на ўсім працягу разглядваемага часу Расія прытрымлівалася стратэгічнай лініі – адзінаўладнага гаспадарання у Польшчы ва ўмовах яе міжнароднай ізаляцыі.

Галоўным і самым актыўным партнёрам Расіі на яе шляху да гегемоніі ў Польшчы аказалася Прусія. Як вядома, яны разам пры узвядзенні на трон Станіслава Панятоўскага ў 1764 г.г. сакрэтна дамовіліся не дапушчаць рэформ дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сярод гэтых рэформ галоўным было пытанне пра замену адзінагалосся іберум вета)на сеймах і сейміках на галасаванне большасцю галасоў. Носов адзначае, што “решение о недопустимости реформ государственного строя Польши было принято в Петербурге в самом начале бескоролевья независимо от мнения Фридриха II(стр 130, 172-173), а затым “безоговорочно принято Пруссиейтр. 62). Тем самым Носаў абвяргае распаўсюджаны у гістарычнай літаратуры пасля Ф. Мартэнса і С. Салаў’ёва тэзіс аб тым, што Расія дзейнічала пад націскам Прусіі або што расійская манархіня (Кацярына II) механічна і паслухмяна рэалізоўвала чужую волю.

Сярод комплексу расійска-польскіх узаемадносін Носаў прасочвае реалізацыю расійскай дыпламатыяй галоўных і другарадных задач. Пры узвядзенні на трон васальнага ад сябе караля (Станіслава Панятоўскага), як лічыць даследчык, Расія не мела выразнай або цвёрдай праграмы, акрамя таго, што да сейма 1766 г. з дапамогай таго ж караля ёй удалося урэгуляваць “все второстепенные проблемы русско-польских отношений”– адносна Курляндыі, руска-польскай мяжы, уцекачоў, генеральнай пошліны і мытнага канфлікту паміж Польшчай і Прусіяй.(стр.426). Таму дамаганне Расіяй ў наступным праз Слуцкую, Торунскую, Радамскую канфедэрацыі і надзвычайны сейм 1767-1768 г г. уласнага пратэктарату над існуючым ладам Рэчы Паспалітай выглядае праявай узброенага дыктату або гвалту. Носаў ясна і выразна піша, што здабытае праз адзначаныя канфедэрацыі і сейм “господство России в Речи Посполитой основывалось исключительно на военной силе (стр. 177) або на прямой военной интервенции(стр.172). Пералічаныя другарадныя праблемы у тэксце, як паказвае сам жа аўтар, у дыпламатычнай практыцы з' яўляліся не другараднымі, бо руская дыпламатыя кіравалася імі у якасці галоўных прыярытэтаў на той пары, пакуль не замяніла іх упершыню і адкрыта (як піша Носаў толькі перад сеймам 1767 г.) тэзісам пра расійскую гарантыю дзяржаўнага лада Рэчы Паспалітай. Па_другое ён жа заяўляе, што Расія ужо з 1760-х гг., а дакладней з 1763 г., нацэлілася на фарміраванне сістэмы саюзаў пад уласным лідэрствам, або замену “многостороннего протектората в отношении Речи Посполитой на исключительно российский”(с. 168). Таму

Носаў не першы гісторык, які называе так званае дысідэнцкае пытанне сродкам рассійскай палітыкі, паколькі яно выконвала чыста інструментальную функцыю у сваёй галоўнай мэце–атрыманні “российской гарантии политической системы Речи Посполитой” пры “сохранении политической анархии в Польше»(стр 614-615). Гісторык лічыць, што Расія была ініцыятарам і сформулявала гэтае дысідэнцкае пытанне таксама “без консультаций с Пруссией, якая выконвала ролю малодшага партнёра, а ні як не ініцыятара у гэтым(стр. 330,331,335). Праўда і на гэты раз аўтар не зусім узгадняе сваю пазіцыю з прыводзімымі ім жа сведчаннямі аб тым, што расійскія дыпламатыя праціскала гэтае пытанне на сейме 1767-1768 г.г. разам зпрускім, дацкім,англійскім і шведскім пасламі.

Пры разглядзе адносін Расіі са сваімі “акцёрамі” унутры Рэчы Паспалітай Носаў займае невыразную пазіцыю са спасылкай на цякучасць і няўстойлівасць сваіх “партызанаў” у пытаннях да намечаных каралём і яго акружэннем грамадскіх пераўтварэнняў. Як адзначае аўтар, галоўным сярод іх было знішчэнне ліберум вета і ўвядзенне галасавання на сеймах і сейміках большасцю галасоў. Гэта дазваляла пазбегнуць зрываў сеймаў і стабілізаваць прававы працэс. Аднак, заўважае Носаў, гэтыя навацыі хаця і мелі даўнюю традыцыю, аднак яны выглядалі ініцыятывай караля з яго атачэннем (так званай Фаміліі), байкатаваліся расійскім бокам і не ўспрымаліся з боку шляхты.

К прыкладу, даследчык сцвярджае, што напрыканцы сейма 1766 г. праціўнікі караля і Фаміліі мелі колькасную перавагу на выбарах дэлегатаў ад шляхты з-за папулярызацыі імі непахіснасці ліберум вета сярод іншых старадаўніх шляхецкіх саслоўных прывілегій. Таму робіцца незразумелым, чаму пры такім поспеху папулярныя лозунгі “не пользовались авторитетом” сярод шляхты (стр.133) або чаму, як піша Носаў, нават сама “идея реформ была чуждой для подавляющего большинствашляхты (стр.177). З кантэксту аналіза атрымліваецца, што кароль і яго атачэнне у сваім упартым жаданні рефармаваць палітычны лад Рэчы Паспалітай займаліся палітычным самазабойствам, а Расія, падтрымаўшая іх, тым самым наўмысна і свядома правакавала супраць сябе пратестныя настроі ў шляхецкай карпарацыі. Пры адказе на гэтае пытанне Носаў лічыць, што рефарматарскія памкненні польскага двара атаесамляліся радавой шляхтай з рускай палітыкай, якая была не толькі «враждебной коренным шляхетским интересам,..но опасной и для Речи Посполитой” у цэлым. Тем не меней Носов называе парадоксам тое, што пачынаючы з 40-х г.г. 18-га стагоддзя Расія падтрымлівала ў Рэчы Паспалітай кансерватыўныя колы, якія “питали антироссийскую оппозицию (стр.637). Уласна на гэтым метадалагічным назіранні і завяршаецца разглядаемы твор.

Падобныя лагічныя недарэчнасці не могуць у цэлым запляміць выдатныя якасці навуковай працы Б. Носава. Варта падкрэсліць, што расійскі даследчык адкрыта фармуліруе палажэнні, якія не першы раз называюцца ненавуковымі, знявагай Расіі або русафобскімі. Насычанасць кнігі малавядомымі звесткамі, лагічнасць кампазіцыйнай будовы, аргументаванасць пазіцыі аўтара робяць даследаванне Б. Носава дастаткова аб’ектыўным і важкім унёскам у разуменне абставін, прычын і перадумоў першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Я. К. Анішчанка

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ

Беларускі гістарычны агляд. Том 11. Сшытак 1-2 (20-21). Снежань 2004 г. С. 353-356