Дух старай дагматыкі. Рэцэнзія на калл. зборнік
- Подробности
- Опубликовано: 31.01.2016 13:57
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 842
ДУХ СТАРОЕ ДАГМАТЫКІ
Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасьці да 1861 г.
Том 1. — Менск: Беларуская навука, 1997. - 431 с.
Што толькі ні пісалася нядаўна пра зьмярцьвеласьць гістарычнай навукі. Самыя апантаныя называлі яе галоўным ворагам марксісцка-ленінскую дагматыку. Нейкі час думалі — нарэшце згінула нялюбая пачвара, і вось айчынная навука выбілася на шлях уласнага разумення сваёй мінуўшчыны. Але вось тэты выразны канон абрыдлай гістарыяграфіі паўстаў з магілы. Ён жыве і без ідэалягічных ідалаў, бо кожны невук разумее, што менавіта мужыцкім мазалём мацаваўся і квітнеў гістарычны краявід. Паха- ваны дух дагматыкі ўваскрос разам зь нізрынутымі аўтарытэтамі, пра што сьведчыць выданьне 1 -га тому гісторыі беларускага сялянства калектывам навукоўцаў Інстытуту гісторыі нацыянальнай Акадэміі навук. Сярод аўтараў — знаўцы пэўных сюжэтаў гэтай даўніны, апрацаваных у дысэртацыях. Сярод іх і тыя, хто паспеў скарэктаваць замшэлыя погляды. Але ж і тыя, і другія па-ранейшаму трымаюцца ў многіх прынцыповых пытаньнях не канкрэтна-гістарычнага грунту, а спадчыны сваіх ідэйных апосталаў.
Возьмем, да прыкладу, разьдзел кнігі, прысьвечаны становішчу сялян пасьля далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі. У адпаведным месцы сьцьвярджаецца, што гэтая падзея пакончыла з анархіяй Рэчы Паспалітай, якая «тармазіла эканамічнае разьвіцьцё» (стар. 259), што яна «стымулявала рост вытворчасьці». Аднак далей гаворыцца, што бурны росквіт зводзіўся да «імклівага росту таварнасьці панскай гаспадаркі» (стар. 260 I 301) і яе пасьлядоўных посьпехаў за кошт абезьзямельваньня сялян. А зараз паглядзіце ў разьдзел другі, прысьвечаны ўсталяваньню прыгоньніцтва. I там прачытаеце, што ўжо ў XV ст. адбывалася ўцягваньне ў рынак, менавіта заходнеэўрапейскі попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю «стаў галоўным фактарам інтэнсыўнага разьвіцьця панскай гаспадаркі ў форме фальварка» (стар. 71), штоз-за гэтай кан’юнктуры «ўнутраны рынак набываў экспартна-імпартныя функцыі» (стар. 59).
Атрымліваецца, што з XV ст. і да 1772 году беларускія фальваркі арыентаваліся на Эўропу, а пасьля рэзка зьмянілі курс на Расею. Прычым, як вынікае з тэксту, Расея апынулася магутным гаспадарчым стымулятарам і моцным спажыўцом прадукцыі. Аўтары даводзяць, што пасьля 1772 г. і да 1861 г. плошча панскіх палеткаў узрасла з 7 да 73 % усіх ворыўных зямель у маёнтках. Аднак «інтэграцыя на ўсерасейскі рынак» ня проста спрэчная. Аўтары нідзе не падаюць лічбаў пра таварныя патокі менавіта ў Расею, з чаго б і вынікала прагрэсіўнае ўцягваньне беларускага рэгіёну ў расейскі рынак. Аўтары не ўдаваліся ў гушчары дакладных доказаў. Яны проста паўтарылі Ф.Энгельса і У.Леніна, якія сфармулявалі тэзу аб экспартнай накіраванасьці панскіх фальваркаў і у XVI, і ў XIX стагодзьдзях.
У свой час гэтую схему спрабавалі абвергнуць з фактаміў руках, каб занесьці панскія фальваркі як- раз у аванпосты перашкод рыначным сілам, каб шляхам іх падзелу паміж сялянамі якраз стымуляваць росквіт кан'юнктуры. Але згаданая схема пазбаўляе неабходнасьці патрэбнага аналізу, бо яна - канон. I аўтарам ніяк не ўдаецца вызваліцца з дагматычных путаў. Да прыкладу, на іх меркаваньне, падзелы Рэчы Паспалітай «зьнішчылі... бескантрольную ўладу буйных зямельных уласьнікаў». Але ж далей гаворыцца, што ў Расейскай імпэрыі «як і раней... самавольства памешчыкаў нічым не абмяжоўвалася» (стар. 262). Адна рука піша, што напярэдадні далучэньня да Расеі пераважала фальварачна-паншчынная сыстэма эксплюатацыі сялян (стар.208), а другая піша пра перавагу зьмяшанай рэнты пасьля 1772 году, «як і ў былыя часы» (стар. 301). Адзін і той аўтар сыдьвярджае, што менавіта пад расейскім панаваньнем у першай палове XIX ст. паншчына набывае шырокае распаўсюджаньне, а потым заключае, што «захавалася тая бессыстэмнасыдь у вызначэньні павіннасьцяў, якая існавала... да канца XVIII ст.» (стар. 303).
Ня трэба кпіць з аўтараў з прычыны адсутнасьці ў іх канцэлтуальнага адзінства. Наадварот, яно прасочваецца шмат у чым. Добра, што рэдактары тому прагледзелі падобныя замшэлыя стэрэатыпы, як некалі царскі цэнзар з разьліку на недасьведчаную публіку прапусьціў небясьпечны «Капітал» К.Маркса. Нядрэнна, што цэнзарскія нажніцы не закранулі аўтарскіх пазыцыяў, каб атрымаць «адзіны падыход» да праблем. Уніклівы чытач сам знойдзе часам проста недарэчныя супадзеньні і паўтарэньні, якія не на карысьць выразнага разуменьня гістарычных лёсаў беларускага сялянства. Сэнс у іншым. Выданьне валялася на паліцах выдавецтва, здаецца, з 1991году. 3 таго моманту разуменьне гістарычнага шляху беларускай вёскіпрацягвае абапірацца на марксісцка- ленінскія мыліцы. На падыходзе — другі том, дзе пойдзе гаворка пра жыцьцё сялян пасьля 1861 і да 1917году. Можа, і зараз нас узрадуюць абгрунтаваньнем непазьбежнасьці сацыялістычнае рэвалюцыі. Хіба і наступнымразам сялянскі лёс будзе вызначацца не – жыццёвымі рэаліямі, а кан’юнюурныміклішэ?
Яўген Анішчанка
Наша Ніва. 2 лютага 1998 г. С. 5