Адказ на пытанні БГА (Г. Сагановіча)
- Подробности
- Опубликовано: 30.01.2016 18:17
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 751
Анкета БГА
- Як Вы ацэньваеце сістэму падрыхтоўкі навуковых кадраў у Беларусі (патрабаванні ды дысертацый, працэдура прысваення навуковых ступеняў і званняў, спецсаветы па абароне, роля ВАКа)?
- Ці задавалъняюцъ Вас цяперашнія ўмовы вытворчасці гуманітарных ведаў (ад выбору тэматыкі да магчымасцяў архіўна-бібліятэчных пошукаў, апрабацыі і публікацыі даследаванняў)?
- Што змянілася ў прафесійных „стандартах” сучаснай беларускай гістарыяграфіі параўнальна з гістарычнай навукай БССР і гістарыяграфіямі суседзяў? Як можна ацэньваць якасць яе навуковай прадукцыі?
Яўген Анішчанка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Інстытута парламентаризму і прадпрымальніцтва (Мінск)
1. Не ўдаюся ў падрабязнасці, апрача таго, што павінна быць вернута ўся сістэма абароны дысертацый у ВНУ з практыкай прысваення навуковых ступеняў у спецсаветах пры ВНУ. Я катэгарычна супраць манапалізацыі гэтай працэдуры ў ВАКу, паколькі такім чынам экспертныя саветы ВАКа: 1) дыскрэдытуюць кампетэнцыю і аб’ектыўнасць саветаў, дзе праводзілася сапраўдная абарона, 2) робяць дарэмнай і фармальнай абарону на першапачатковай стадыі, 3) так званымі ананімнымі, ці закрытымі рэцэнзіямі прызнаецца эфемернасць і выказваецца поўны недавер да традыдыйных рэцэнзій і водгукаў калег на стадыі абароны дысертацый, 4) паколькгэтую эспертызу праводзіць не абраная шырокай навуковай супольнасцю вузкае коли асоб. Вось сумныя вынікі переходу навукі пад прэзідзнцкі кантроль, які не зрабіў ВАК апошнім бар’ерам супраць халтуры, падробак і тэндэнцыйнасці, а наадварот, плодзіць іх, заахвочвае да такога шляху. ВАК павінен быць скасаваны як непатрэбны рудымент савецка-бальшавіцкага кантролю за навукай, як паразітычны орган і сегмент звычайнай ідэалагічнай цэнзуры. Пра гэта я пісаў у артыкуле ў „Народнай Волі” ад 10-11.04.2010 г. У любым выпадку, пры перспектыве далучэння Беларусі да Балонскага працэсу і еўрапейскіх стандартаў адукацыі — а гэта абавязкова некалі здарыцца, адмяняецца ВАК і ўся планава-дзяржаўная (па разнарадцы) сістэма ў г. зв. падрыхтоўцы навуковых кадраў.
- Фармальна цяпер ніводны даследчык не звязаны перашкодамі: ад стадыі падрыхтоўкі распрацовак да апрабацыі іх перад калегамі ўсё можна рабіць індывідуальнымі намаганнямі і за ўласны кошт. Гэты шлях вызваляе асабістыя высілкі ад традыцыйных заганаў растварэння ў калектыўных выданнях з ідэйнымі і рознымі метадалагічнымі арыенціроўкамі, навязанымі „зверху” ці прыстасаванымі самімі аўтарамі да бягучых г. зв. „актуальных” задач і патрэб дзяржавы. Гэты шлях звязаны з матэрыяльнымі цяжкасцямі, але ён прадукцыйны і не ангажаваны. Можна назваць прыклады таго, як выкананыя на аматарскім узроўні працы энтузіястаў пераўзыходзілі ўзровень дасягненняў вялікіх калектываў прафесійных гісторыкаў (М. Ермаловіч, Э.Абрамовіч, М. Ф. Чарняўскі).
Мне давялося ў адной уласнай працы цытаваць паказальныя словы члена-карэспандэнта АН РБ П. Петрыкава пра тое, што гістарычная навука ва ўсе часы абслугоўвала палітыку кіраўніцтва дзяржавы. Гэты паказчык кан’юнктурнасці і элементарнага халуйства навукоўцаў увасобіў нядаўні дырэктар Інстытута гістовыі НАН А. Каваленя (і яго акружзнне), які афіцыйна заявіў пра шкоднасць „трох Д” у навуцы і які вярнуў гэты „Галоўны штаб” і гэты „вядучы каардынацыйны цэнтр” навукі ў ранейшую каляю партыйнасці, ідэалагізмаў і палітыканства. Мне давялося пісаць у перыядычным друку пра тое, што навука пасля 1996 г. апынулася ў рэчышчы вяртання краіны да элементарнага „паліцэйскага” сацыялізму з усімі ўласцівымі для савецкага часу каардынатамі і нормамі дзейнасці. Гэтая рэстаўрацыя пераважнай болынасцю навукоўцаў успрынята абыякава, спакойна, як нармальная з’ява. Гэтая болыыасць няздольная на нейкія там прарывы, якіх ад іх патрабуюць, на капітальныя распрацоўкі „белых плям”, на сінтэзы малавядомых першакрыніц і г. д. Цяперашняя сітуацыя ў гуманітарных навуках нагадвае пагост, дзе пахаваны і замураваны вольная думка, інідыятыва, талент. Я не бачу ўвогуле інавацыйных ці рэвалюцый- ных прац у сучаснай беларускай гістарыяграфіі ні па адным храналагічным перыядзе. Пануе прыстасаванства, схематычна-фармалістычныя падручнікі, якія не стымулююць думку і ініцыятыву, а плодзяць шэрасць, дагматыку і тупасць. Мне зусім не хочацца аналізаваць вытокі такога становішча і даваць парады выхаду з гэтай даўно заезджанай каляіны. На постсавецкай прасторы ёсць краіны, дзе даўно выбіліся з такіх путаў і ўспрынялі агульнапрынятыя і вядомыя ў свеце стандарты.
Беларускі гістарычны агляд. Том 17. Сшыткі 1-2 (32-33). Снежань 2010. Стар. 230-232