А. Шанскі. Паліткарэктура
- Подробности
- Опубликовано: 16.07.2015 05:47
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 828
Паліткарэктура.Аркадзь Шанскі
Экспэртная рада ВАКу аднавіла цэнзуру тэмаў дысэртацый
Падзелы РэчыПаспалітай — тэма «русафобская». Вялікага князя Альгерда не вывучаць, бо прыім адбывалісяпаходы на ўсход. А пісьменнік Уладзімер Арлоў — «адыёзная і няправільная асоба. Уладзімер Міхнюкперад сьмерцю: «Я раскажу пра людзей з вэтэрынарнымі дыплёмамі, якія лезуць кіравацьгісторыяй».
Вайна супраць гісторыкаў і літаратурзнаўцаў пачалася зь перапіс- ваньня падручнікаў у сярэдзіне 90-х. Цяпер ваенныя дзеяньні перайшлі ў фазу забароны асобных тэмаў для дысэртацый і табу на некаторыя імёны. Фільтрам для “некарэктных тэмаў» стала экспэртная рада Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК), якую ўзначальвае Яўген Новік.
Менавіта з падачы ВАКаўскіх эк спэртаў не была залічана доктарская дысэртацыя Алеся Пашкевіча. Пашкевічава праца была толькі першай ластаўкай. Наступнымі «ахвярамі» сталі гісторыкі. Агульная схема выглядае так: навукоўцы пішуць дысэртацыі (кандыдакія й доктарскія),абараняюцьіх, а ВАК не зацьвярджае абароны.
Самым скандальнымвыпадкам апошняга часустала кандыдацкая дысэртацыя супрацоўніцыБерасьцейскага ўнівэрсытэту Сьвятланы Навумук «Кастусь Езавітаў. Жыцьцёвы шлях і дзейнасьць». Тэму ейнага дасьледаваньня без пытаньняў зацьвердзілі ў Берасьці. Абараняла дысэртацыю яна ў Белпэдунівэрсытэце ў Менску. Абаранілася выдатна: з 10 сяброў рады па абароне 9 прагаласавалі «за». Аднак экспэртная рада ВАКу выступіла супраць. Не дапамагло нават тое, што праца была напісана ў вельмі асьцярожных выразах. Маладой дасьледніцы заявілі, што Езавітаў ня тая асоба, пра якую можна пісаць кандыдацкую. Я.Новік нават заявіў, што Сьвятлану нельга дапускаць да выхаваньня моладзі, калі яна лічыць, што Езавітаў — нацыянальны дзеяч, а ня здраднік.
3 Уладзімерам Міхнюком, навуковым кіраўніком сп.Сьвятланы. мы размаўляяі пры канцы верасьня «Пачакайце, калі ласка,з публікацыяй,— узрушана казаўгісторык. — Цяпер разглядаеццанаша апэляцыя. Вось дадуцьадказ, тады я адкажу на ўсе пытаньні йраскажу пра людзейз вэтэрынарнымі дыплемамі, якія лезуцькіраваць гісторыяй». Для самогаМіхнюка абарона ягонай асьпіранткіабярнулася зусім кепска. Яго кандыдатуру прапавоўвалі на пасадудырэктара акадэмічнага Інстыутугісторыі. Кажуць, нават быўужо падпісаны загад напрызначэньне, і папярэднів.а. дырэктара Мікалай Сташксвіч выносіў рэчы з кабінэту. Але ў той самы дзень загад скасавалі: вырашылі, што такі навуковецня можакіравацьустановай. Прэтэндэнту на высокуюпасаду Міхнюку давялосяшукаць сабе месца працы ў недзяржаўнымсэктары — ён уладкаваўся ў прыватны інстытутправазнаўства.Відаць, гэты выпадак адыграў немалую ролю ў тым, што ў сярэдзіне кастрычніка У.Міхнюк раптоўна памёр.
Што будзе цяперрабіць С.Навумук, ня ведае і яна сама: «Параіцца з кіраўніком я не пасьпела. Ёсьць такое правіла, штонезалічаную дысэртацыю можна перапрацаваць і зноў абараніць, падаць у ВАК. Але што я магу зрабіць, калі ў ВАКу не падабаецца сама тэма майго даследаваньня?»
Доктарская дысэртацыя супрацоўніка Інстытуту гісторыі Яўгена Анішчанкі, абароненая ў траўні 2004 г., цяпер таксама ляжыць на разглядзе ў ВАКу, і ёсьць вялікая імавернасьць, што яна зьведае такі ж лёс, як праца Навумук. У Анішчанкі, спэцыяліста па пэрыядзе падзелаў Рэчы Паспалітай, праблемы пачаліся яшчэ ў пэрыяд абароны дысэртацыі. У Інстытуце гісторыі яму абараняцца не рэкамэндавалі, бо дасьледаваньне па гэтым пэрыядзе, маўляў, будзе глядзецца «русафобскім». Варта зазначыць, што гісторык абапіраецца выключна на архіўныя дакумэнты і мае 9 навуковых прац, выдадзеных асобнымі кнігамі. Аднак і гэта наўрад ці дапаможа: паводле зьвестак «НН», на кіраўніка рады па абароне, якая залічыла Анішчанку доктарскую дысэртацыю, пачаўся ціск.
Паасобныя выпадкі ўжо складаюцца ў сыстэму. У Інстытуце гісторыі нават ня сталі зацьвярджаць кандыдацкай дысэртацыі, прысьвечанай палітыцы Альгерда. А што паробіш, калі ўся палітыка гэтага князя — эк- спансія на ўсход?! Зь цяжкасьцю «праскочыла» праз ВАКаўскае рэшата дысэртацыя, прысьвечаная напалеонаўскай вайне 1812 г. Аўтару закідалі, што ў працы ніводнага разу вайна не названая «Айчыннай». Довады, што для Беларусі вайна была не «Айчыннай», а хутчэй грамадзянскай (бо жыхары краю ваявалі на абодвух баках), не браліся пад увагу.
Марна думаць, што «забароненыя тэмы й імёны» існуюць толькі ў гісторыкаў. Прыклад Пашкевіча змусіў задумацца літаратуразнаўцаў. «НН» вядомыя, прынамсі, два выпадкі «паліткарэктуры», якія адбыліся апошнім часам у менскіхВНУ. У першым зь іх асьпірантцы параілі на навуковай радзе памяняць тэму дасьледаваньня. Навуковая рада палічыла Уладзімера Арлова (менавіта ягоную творчасьць мелася вывучаць дасьледніца) занадта адыёзнай і «няправільнай» асобай. Дзяўчыне рэкамэндавалі ўзяць больш шырокую тэму — беларускую гістарычную літаратуру. Афіцыйнае тлу- мачэньне: ня варта пісаць працу паводле творчасьці пісьменьніка, калі гэта ня клясык і не хрэстаматыйны аўтар.
У другім выпадку дасьледніца сама памяняла тэму: яна мелася пісаць дасьледаваньне па творчасьці Натальлі Арсеньневай. Рашэньне высьпела ў яе пасьля таго, як на літаратуразнаўчай канфэрэнцыі ў траўні 2004 г. з выступу аднаго «літгенэрала» дзяўчына пачула, што ў паэткі «рукі ў крыві»...
Забарона на тэмы й імёны — трывожны сымптом чарговага вітка па- нявольваньня гуманітарнае навукі. Навукоўцы могуць па-рознаму ацэ- ньваць тыя ці іншыя падзеі, тых ці іншых асоб. Пакуль дапускаюцца спрэчкі паміж прыхільнікамі розных канцэпцый, разьвіваецца й навуковая думка. ВАК выбраў мэтады таталітарнага грамадзтва, што ўзмацніць дэградацыю гуманістыкі.
Наша Ніва. (40) 29 кастрычніка 2004.