Цэнзура на навуковыя дасьледаваньні
- Подробности
- Опубликовано: 24.06.2015 14:37
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 841
Цэнзура на навуковыя дасьледаваньні
ВАК адмовіўся надаць званьне доктара гістарычных навук Яўгену Анішчанку. Вучонаму закідаюць «палітызацыю» праблемы далучэньня Беларусі да Расейскайімпэрі. Выказаныя вучоным палажэньні «ня раяць паведамляць вучням і настаўнікам».
«ННЬ» прадказвала адмову ВАК у артыкуле «Паліткарэктура»( № 40 за 29 кастрычніка 2004 г.) Адмова прыйшла, не зважаючы на выдатную абарону дысэртацыі «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Пас- палітай» (11 галасоў «за» з 12) і наяўнасьць дзевяці прац манаграфічнага пляну пры неабходнай адной. Яўген Анішчанка адказвае на пытаньні карэспандэнта «НН».
«НН»: Якія навуковыя довады выстаўленыя супраць Вашай дысэртацыі?
ЯА: У ананімнай «чорнай» рэцэнзіі,прадугледжанай рэглямэнтам, мне закідаюць. што я палітызую праблему падзелаў і далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі. У рэцэнзіі таксама «ня раяць» выказаныя мной пала- жэнні паведамляць вучням і настаўнікам. Але ж ужо колькі гадоў прайшло з часу выхаду кніжак! Яны ўжо спрададзсныя, іх цытуюць у навучальных дапаможніках.
Мяне абвінавацілі, што я перабольшыў адмоўную ролю Расеі ў падзелах Рэчы Паспалітай. Доказам гэтага ставяць тое, што амаль усе мае працы грунтуюцца нарасейскіх архівах — няма польскіх, літоўскіх і інш. Дык працы пабудаваныя на маскоўскіх архівах, бо Расея вызначала лёс бела- рускіх земляў Рэчы Паспалітай. Нашы землі адыходзілі не да Аўстрыі. І ў маёй дысэртацыі ясна сказана. што расейская дыпляматыя часоў Кацярыны 11 нясе галоўную адказнасьць за падзел Рэчы Паспалітай.
Людзі, якія прымалі гэтае рашэньне, ведаюць, што і Маркс і Ленін называлі ўдзельнікаў падзелу «разбойнікамі”. Яны сёньня плююць на тых. каму пакланяліся ўчора. Нават расейскія гісторыкі сёньня кажуць, што вінаватыя ў падзелах былі ўсе — і Расея, і Прусія, і Аўстрыя.
«НН»: Якая ж афіцыйная фармулёўка адмовы ВАК?
ЯА: Напісана, што мая праца зьмяшчае бяздоказныя, неабгрунтаваныя высновы. Гэта фармальная адпіска.
«НН»: Можаце назваць кагосьці, хто асабіста даклаў рукуда такога рашэньня?
ЯА: Магчыма, гэта Мікалай Сташкевіч. Некалькі гадоў таму ён быў прызначаны в.а. дырэктара нашага Інстытуту гісторыі. У нас усе выбіраліся: ад загадчыка аддзелу да дырэктара, і раптам — вэртыкаль! Я ў вочы яму ска- заў, што ня буду мірыцца, калі пачнецца насаджэньне палкавай дысцыпліны.
Калі Сташкевіч даведаўся, што я зьбіраюся абараняць дысэртацыю, ён мяне выклікаў, пастукаў пальцам па вокладцы маёй манаграфіі «Інкарпарацыя», дзе выява зь бел-чырвона-белай стужкай у ланцугах. і сказаў; «Ты за гэта паплацішся!» Потым мне растлумачылі: Сташкевіч ня проста дырэктар інстытуту, а чалец прэзыдыюму ВАК. Ён даў мне зразу- мець: дзе б я ні абараніўся (хоць на Марсе!), усё адно праца прыйдзе ў ВАК. Калі на пасяджэньні аддзелу ў Інстытуце гісторыі маю працу рэкамендаалі да абароны Сташкевіч памяняў рэцэнзэнтаў. Прызначыў доктара навук Вячаслава Панюціча, які дасьледуе эканамічныя пытанні XIX — пачатку XX ст., і Пятра Петрыкава, якога ўсе ведаюць. Апроч таго, дырэктар патрабаваў, каб я зьмяніў назву — «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай».
«НН»: Але вы ўсё ж абаранілі дысэртацыю...
ЯА: У траўні ў БДПУ імяМ.Танка. Атэстацыйныя матэрыялы з ВАК неўзабаве вярнуліся ў Інстьпут гісторыі, каб мяне «падлавіць». У мяне ёсьць праца «Інкарпарацыя», выдадзеная з пазнакай, што яна рэкамэндаваная да друку паводле пастановы Вучонай рады Інстытуту гісторыі. Зьвярнуліся з ВАК, а кіраўніцтва інстытутуадказала, што манаграфія «Інкарпарацыя» не была рэкамэндаваная. Але ж яна была рэкамэндаваная, толькі пад іншай назвай. У пратаколе яна называецца «Беларусь у часы падзелаў Рэчы Паспалітай». Я зьмяніў назву пры выданьні. І гэта выдаюць за злачынства!
«НН»:Што мяркуецерабіць далей?
ЯА: Для мяне важна, што завяршыўся нейкі перыяд:. я абараніў дысэртацыю. А што недалі «пагонаў» — ня так і важна. ВАК напляваў на тое, што за дысэртацыяй стаіць столькі навуковых прац, і на тых дактароў на- вук, якія абмяркоўвалі яе на абароне. Я нават апеляваць не зьбіраюся, бо гэта бессэнсоўна, Лепш выдам асобнай кнігай сам тэкст дысэртацыі, гэтую ананімную рэцэнзію і свой адказ на яе.
Гутарыў Аркадзь Шанскі
Як нам стала вядома. калегі Я. Анішчанкі па Інстытуце гісторыі маюць апратэставаць рашэньне ВАК.
Наша Ніва. № 02 за 14 студзеня 2005. С. 17