В. Хурсік. Інкарпарацыя—у двукоссі і без

В. Хурсік. Інкарпарацыя—у двукоссі і без

Тры гады таму кандыдат гістарычных навук Яўген Анішчанка закончыў працу над кнігай, прысвечанай малаасветленаму ў гістарыяграфічнай навуцы перыяду скона беларускай дзяржаўнасці і ўкпючэння нашых зямель у склад Расіі. Кніга была рэкамендавана да друку вучоным советам Інстытута гісторыі НАН Беларусі і называецца “Інкарпарацыя”. Размова ў ёй ідзе пра падзелы Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII стагоддзя, калі Беларусь і Польшча існавалі ў межах адной саюзнай дзяржавы - Рэчы Паспалітай.

Сіла кнігі ў багатым фактычным матэрыяле. Адшуканыя ўпершыню ў архівах Беларусі, Расіі і Польшчы дакументы праліваюць святло на тое, як няпроста адбывалася інкарпарацыя Беларусі (у той час Літоўскай правінцыі) у склад Расійскай імперыі.

Перыяд праўлення Вялікага Князя Літоўскага і Караля Польскага Аўгуста III(1734-1763)быў азначаны аслабленнем дзяржаўнай улады. Большую частку часу кароль праводзіў у Саксоніі, даверыўшы кіраванне краінай першаму міністру(спачатку А. Сулкоўскаму, а з 1738 го- да-Х. Брулю). Апошні не змог забяспечыць моц улады, яго метады кіравання былі непапулярныя і з цягам часу роля каралеўскай улады прынізілася. Гэта скарысталі найбольш уплывовыя магнаты. Іх голас у вырашэнні шматлікіх пытанняў жыцця заглушаў голас заканадаўчай улады, якая ў краіне была прадстаўлена сеймамі, 13 з 14 сеймаў у выніку распаліся. Стаў відавочным падзел на дзве палітычныя групоўкі. Адна з іх на чале з польскім родам Патоцкіх выступала за выбары правіцеля, абмежаванне яго ўлады. Патоцкія (а ў Беларусі іх падтрымлівалі Радзівілы, Сапегі і Вішнявецкія) лічылі, што саюз Беларусі (ВКЛ) і Польшчы можазахаваццатолькітады,калідзяржавабудзеслабай і не стане пагрозай для суседзяў.

Другая групоўка на чале з Чартарыйскімі імкнулася да рэформаў і ўзмацнення дзяржавы. На сеймах 1738-1752 гадоў Чартарыйскія прапаноўвалі рэфармавацьармію і казну. 3 ростам ваяўнічасці Прусіі Расія і Аўстрыя падтрымлівалі Чартарыйскіх з мэтай выкарыстаць рэспубліку ў барацьбе супраць гэтайкраіны. Між тым ідэі асветніцтва з| сярэдзіны XVIII стагоддзя праніклі ва ўсе краіны. Асветнікі ў беларуска-польскай рэспубліцы імкнуліся да ўзмацнення цэнтральнай улады і захавання такім шляхам дзяржавы. Аднакбольшасць сярэдняй і дробнай шляхты - дваран ставілася да гэтага абыякава.

Восенню 1763 года памёрАўгустІІІ, ікраінаамаль год былабез правіцеля. За гэты часкожная з палітычных груповак імкнулася’ з дапамогай замежных дзяржаў' правесці на трон свайго стаўленіка. У. выніку на сейме з расійскай дапамогайбыў абраны прадстаўнік прарасійскай партыі Чартарыйскіх, пляменнік Мікалая Чартарыйскага, Станіслаў Аўгуст. Панятоўскі. Гэта быў чалавек незвычайных здольнасцяў, высокай культуры | інтэлігентнасці. Ёндобраведаўеўрапейскую культуру, шмат падарожнічаў. Перад сваім абраннем Панятоўскі жыў у Санкт-Пецярбургу як сакратар англійскага пасольства, а потым - як пасол Саксоніі. Тут ён быў у блізкіх зносінах з вялікай княгіняй Кацярынай, якая стала расійскай імператрыцай.

Стаўшы ўладаром, Панятоўскі праводзіў рэформы, якія вялі анархічную рэспубліку ў Еўропу. ёнпачаў рэформу ў вобласці культуры, быў мецэнатам. У вобласці гаспадаркі падтрымліваў ства- рэнне мануфактур. Пры Панятоўскім ствараліся новыя фальваркі, лепш угнойваліся і арашаліся палі, павялічваліся плошчы ворыўныхзямель, пасевы пшаніцы і ячменю. Пачала стварацца вотчынная прамысловасць, шырэй прымянялася наёмная праца. Гродзенскі староста, правіцель каралеўскіх эканомій у Літве, падскарбій ВКЛ Антон Тызенгаўз не толькі пасылаў моладзь вучыцца за мяжу агранаміі, але і быў ініцыятарам стварэння ў Гродне землямерных, будаўнічых, ветэрынарных школ і першага ў ВКЛ батанічнага сада. Гледзячы на яго, і іншыя магнаты клалі падмуркі папяровых і шкловыдзімальных майстэрняў, ткацкіх і бялільных фаб- рык.

У 1764-1766 гадах падтрыманая Панятоўскім групоўка Чартарыйскіх прыступіла да частковых рэформаў дзяржаўнага кіравання. Аднак умацаванне беларуска-польскай дзяржавывыклікала незадавальненне Расііі Прусіі, “дзіця” выйшла з-пад кантролю. Масла ў агонь дадала адмова Сейма Рэчы Паспалітай прадаставіць праваслаўным баярам і пратэстантам (дысідэнтам) аднолькавыя палітычныя правы з католікамі (пазней Расійская імперыя адкінула гульню ў дэмакратыю і, як магла, зневажала іншаверцаў-уніятаў і католікоў). У1767 годзе Кацярына II пачала падтрымліваць як дысідэнтаў, так і ўсіх тых, хто быў незадаволены рэформамі Панятоўскага (атакіхнабралася нямала). Краіна пабралася варожымі лагерамі. Спроба прыхільнікаў захавання еднасці дзяржавы (Мікалай Пац, Мікалай Казімір Агінскі, Караль Станіслаў Радзівіл, Юзаф Сапега і інш.) не знайшла прыхільнасці ўтых краін,на якія яны разлічвалі (Францыя, Турцыя, Аўстрыя). Спробы ж ўзброенага пратэсту супраць умяшальніцтва Санкт-Пецярбурга ва ўнутраныя справы былі лёгка ёю падаўлены. 5 жніўня 1772 года было падпісанапершае (тайнае) пагадненне аб падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй - многанацыянальная рэспубліка Рэч Паспалітая перастала існаваць. Разам з ёю знікла існуючая ў яе складзе старажытная дзяржава беларусаў -- Вялікае княства Літоўскае, у якім, акрамя саміх ліцвінаў- беларусаў, якія складалі большасць, жылі ў згодзе продкі сучасных літоўцаў, палякі, украінцы, яўрэі, татары, рускія і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

Вышэй сказанае можна ўзяць як прадмову да тых падзей, штоадбывалісяўгісторыі нашай краіны далей і якія апісаны ў кнізе. “Інкарпарацыя”-- навуковы дакумент, які вабіць чытача не толькі знаёмымі з дзяцінства геаграфічнымі, тапанімічнымі назвамі і імёнамі, але і нявыдуманай драматургіяй тых дзён. Пры гэтым аўтар, як і належыць навукоўцаў, не выказвае сваіх адносін да падзей. Яго ка ментарый тычыцца толькі зместу дакументаў (адшуканых, дарэчы, за ўласны кошт з вялікай цяжкасцю). Дабраахвотна ці не беларусы аказаліся ў складзе Расійскай імперыі? Пакінем адказ на гэта пытанне за кадрам. Чытайце “Інкарпарацыю".

Краязнаўчая газета. № 14(31). Красавік 204 г.