Рецензия на сборник "Польские жиды 1648-1772"
- Подробности
- Опубликовано: 08.06.2015 16:29
- Автор: Анищенко Евгений Константинович
- Просмотров: 960
Zydzi Polscy 1648—1772. Zrodla. Oprac. A. Kazmierczyk. Studia Judaica Cracovensia. Series fontium 6. Krakow,2001.298 р.
(Польскія жыды 1648—1772. Крыніцы. Пад рэд. А. Казмерчыка. Кракаў,2001. Катэдра юдаістыкі Ягелёнскага ўніверсітэту. 298 стар.)
Зборнік падае ў арыгінале разнастайныя архіўныя крыніцы, што характарызуюць становішча габрэйскіх грамадаў ва ўладаннях Рэчы Паспалітай. Складальнік Адам Казмерчык у сваёй прадмове адрасаваў яго найперш студэнтам. У выданні змешчаныя поўныя тэксты дакументаў з 20 архіваў 8 гарадоў (Варшавы, Кракава, Любліна, Тарнова, Менску і г.д.).
Храналагічна зборнік ахоплівае перыяд з 1648 па 1772 г.—час заняпаду Рэчы Паспалітай. Гэта досыць умоўнае вызначэнне, бо яно скіраванае на вонкавыя арыенціры, тады як у зборніку гаворка ідзе аб дынаміцы габрэйскага жыцця са сваімі ўнутранымі законамі і трывалымі традыцыямі сацыяльнай аўтаноміі.
У кнізе сабраны 141 дакумент, з іх 8 тычацца ВКЛ (у прыватнасці, радзівілаўскіх латыфундыяў, магістратаў Вільні, Віцебску, Берасця, Нясвіжу, Слуцку, Смалянаў, ня кажучы ўжо пра выпадковыя згадкі іншых месцаў і мястэчкаў). Складальнік кіруецца прынцыпам, што для ўсіх габрэяў Рэчы Паспалітай дзейнічалі адны і тыя ж законы, таму ён не шукае нейкай рэгіянальнай спецыфікі што да “літоўскіх” габрэяў. Аднак аўтар абмінае ўвагай расейскамоўныя публікацыі Ю. Гэсена, С. Дубнова і афіцыёз кшталту Архіву Паўднёва-Заходняй Расеі або актавых збораў Віленскай археаграфічнай камісіі. Зрэшты, вызначаць рэгіянальныя адметнасці—справа аналітычнага твору, а не дакументальнага збору.
Яўген Анішчанка
Наша Ніва.30 ліпеня 2001 г. № 31. С. 10